ДАДАТАК

______________________________________________________________

ПРАГРАМА КУРСА

«КРЫНІЦАЗНАЎСТВА ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ»

Уводзіны

Прадмет i задачы крынiцазнаўства гiсторыi Беларусi. Крынiцазнаўства ў сiстэме спецыяльных гiстарычных дысцыплiн. Тыпы і віды крыніц па гiсторыi Беларусi. Роля пiсьмовых крынiц для вывучэння гiсторыi Беларусi. Архiўныя матэрыялы па гiсторыi Беларусi, iх выяўленне i аналiз. Асноўныя публiкацыi крынiц па гiсторыi Беларусi.

ПІСЬМОВЫЯ КРЫНІЦЫ

І. ДакументальныЯ крынiцы

Тэма 1. Заканадаўчыя дакументы

Агульная характарыстыка заканадаўчых дакументаў як гiстарычнай крынiцы. Закон і права: суадносіны паняццяў. Заканадаўчая працэдура на розных этапах развіцця дзяржавы.

Матэрыялы заканадаўства зямель Русi IX – XIII ст. Спасылкi на «закон рускi» ў дагаворах Русi з грэкамi. «Руская праўда» як крынiца па сацыяльна-эканамiчнай гiсторыi зямель Русi IX – XIII ст. Кароткая, Падрабязная i Скарочаная «Руская праўда», этапы яе вывучэння. Звычаёвае права. Суадносіны звычаёвага і пісьмовага (грамадзянскага і царкоўнага) права. Полацкая i Смаленская граматы XIII ст.

Крыніцы права Вялiкага княства Лiтоўскага. Вiды заканадаўчых дакументаў XIV – XVIII ст. Прывiлеi, iх класiфiкацыя. Роля прывiлеяў у працэсе афармлення саслоўных правоў магнатаў i шляхты. Судзебнiк Казiмiра IV, яго месца ў сiстэме развiцця заканадаўства Вялiкага княства Лiтоўскага. Статуты (1529, 1566, 1588) як гiстарычная крынiца. Пастановы (канстытуцыi) сеймаў Вялiкага княства Лiтоўскага i Рэчы Паспалiтай. Асноўныя публiкацыi матэрыялаў заканадаўства Вялiкага княства Лiтоўскага. Помнікі кананічнага права. Прыватнае права.

Тыпы i вiды заканадаўчых дакументаў канца XVIII – пачатку XX ст. Публiкацыi матэрыялаў заканадаўства. «Полное собрание законов Российской империи». Пачатак перыядычнага выдання матэрыялаў заканадаўства. «Собрание узаконений...». З’яўленне міжнароднага права.

Заканадаўчыя дакументы навейшага часу, iх класiфiкацыя. Дэкрэты, законы, канстытуцыi, пастановы. Устаўныя граматы БНР як спецыфiчныя заканадаўчыя акты. Заканадаўства БССР i Рэспублiкi Беларусь. Значэнне заканадаўчых і падзаконных нарматыўна-прававых дакументаў для вывучэння грамадства навейшага часу, іх асноўныя публікацыі.