Тэсты і заданні
Адной з асноўных форм выніковага кантролю ведаў студэнтаў у Інстытуце прадпрымальніцкай дзейнасці з’яўляецца тэсціраванне. Яно прымяняецца таксама для якаснага кантролю цякучых ведаў (напрыклад на выніках аднаго практычнага занятку), тэматычнага кантролю (па адной вялікай тэме або па роднасных тэмах), рубежнага кантролю (пры правядзенні прамежкавай атэстацыі ведаў студэнтаў, якія праслухалі значную частку аўдыторнага курса прадмета). Існуе шырокі спектр розных формаў тэставых заданняў.
Адной з найбольш папулярных формаў з’яўляюцца тэсты закрытай формы, у якіх студэнты самі павінны выбраць адзін альбо некалькі (гэта фармуліруецца ва ўмовах пытання) варыянтаў правільных адказаў з прапанаванага мноства. Не менш цікавымі падаюцца па гісторыі заданні адкрытай формы, у якіх студэнт сам павінен сфармуляваць правільны адказ. Ён можа быць кароткім і складацца з аднаго слова альбо словазлучэння. Выкарыстоўваюцца таксама заданні, у якіх патрабуецца разгорнутая фармуліроўка адказа.
Прамежкавы кантроль па тэме
“беларусь у складзе Расійскай Імперыі”
І. Суаднясіце падзеі і даты.
1. Стварэнне народніцкай групы “Гоман” а) 1905
2. Гарадская рэформа б) 1872
3. Курлоўскі растрэл в) 1882
4. Стварэнне Паўночна-Заходняй арганізацыі г) 1907
Народнай волі
5. Судовая рэформа д) 1875
6. Трэцячэрвеньскі дзяржаўны пераворот е) 1884
ж) 1906
За кожны правільны адказ па0,5 б.Усяго3 б.
ІІ. Ахарактарызуйце і дайце ацэнку палітыкі царскіх улад на беларускіх землях у першай палове ХІХ ст.
За правільны адказ 1 б.
ІІІ. Якое тайнае таварыства ставіла сваей мэтай:
а) прапаганду ідэй волі і роўнасці
б) аднаўленне Рэчы Паспалітай
в) ліквідацыю самадзяржаўя і перадачу ўлады народу
г) вызваленне сялян ад прыгонніцтва і надзяленне іх зямлей?
За кожны правільны адказ па0,5 б.Усяго2 б.
IV. Закончыце сказ.
1. Падрабязнае апісанне дзяржаўных маенткаў — гэта …
2. Дакумент, дзе запісаны нормы павіннасцей сялян у адпаведнасці з велічыней і якасцю іх надзелаў, — гэта …
За кожны правільны адказ па0,5 б.Усяго1 б.
V. Вызначце, якія змены адбыліся ў правядзенні рэформы 1861 года у сувязі з паўстаннем 1863—1864 гг.
За правільны адказ 1 б.
VI. Працягніце лагічны ланцужок:
Рамесныя майстэрні ® ? ® ?
За правільны адказ 0,5 б.
VII. Пералічыце асноўныя мерапрыемствы сталыпінскіх рэформ.
За правільны адказ 0,5 б.
VIII. Назавіце асноўныя мерапрыемствы судовай і школьнай рэформы.
За правільны адказ 1 б.
Прамежкавы кантроль па тэме “Беларусь у гады Другой сусветнай вайны і Вялікай Айчыннай вайны”