Актавыя матэрыялы
2.1. Агульная характарыстыка.
Ужо ў Старажытным Рыме назоўнiк "actus" разумеўся як "дзеянне, акт, учынак". Тэрмiн "акт" у значэннi "дакумент" паходзiць верагодна ад формулы "actum est" ("здзейснена"), якi ўжываўся ў заключнай частцы старажытнарымскiх дакументаў. У беларускай прававой лексiцы тэрмiн "акт" стаў шырока ужывацца толькi з XVIII ст. У сучаснай гiстарычнай лiтаратуры тэрмiн "актавыя матэрыялы" ужываецца у шырокiм i вузкiм сэнсе слова.У шырокiм ён вызначае ўсе дакументы ўвогуле (найчасцей -- у дачыненнi да заканадаўчых дакументаў). Такое разуменне тэрмiну "акт" у большай ступенi з'яўляецца прыймальным для таго перыяду развiцця (найперш па гiсторыi манархiчных дзяржаў), калі размежавання памiж заканадаўчай i выканаўчай уладай не iснавала. У вузкiм: акты гiстарычныя -- гэта дакументы, у якiх у форме пэўных юрыдычных нормаў зафiксаваны эканамiчныя цi палiтычныя здзелкi, дагаворы памiж прыватнымi асобамi, прыватнымi (юрыдычнымi цi фiзiчнымi) асобамi i дзяржавай. Менавiта апошняга вызначэння прытрымлiваецца аўтар вядомага падручнiка па актаваму крынiцазнаўству (дыпламатыцы) С.М.Каштанаў. У далейшым будзем разглядаць тэрмiн "актавыя матэрыялы" у яго вузкiм значэннi.
2.2. Вiды актаў.
Класiфiкацыя актавых матэрыялаў выяўляецца вельмi складанай. Гэта перадвызначаецца як велiзарнай колькасцю iх разнавiднасцяў (вядома не менш 150), так i шматбаковасцю кожнага акта, цесным перапляценнем у актах самых розных аспектаў эканамiчнай, сацыяльнай i палiтычнай гiсторыi. Магчыма таму класiфiкацыi па тэматыка-храналагiчнаму (С.М.Каштанаў) i сацыяльна-прававому (А.В.Мураўёў) прынцыпу не замацавалiся ў крынiцазнаўчай практыцы. Найбольш устойлiвым застаецца падзел усiх актаў на публiчнаправавыя (урадавага паходжання) i прыватнаправавыя (заключаныя памiж прыватнымi асобамi). Пры гэтым адны акты маюць канстуiтыўны, пасведчаны характар (утрымлiваюць пэўныя прававыя нормы). Яны з'яўляюцца падставай для прызнання пэўных праваадносiн адбыўшымiся i не патрабуюць дадатковага падцверджання. Пасведчанымi з'яўляюцца ўсе публiчнаправавыя акты.
Другая частка актаў мае характар уведамленняў, г.зн. складаецца для уведамлення ("памяцi") аб адбыўшыхся праваадносiнах (здзелцы). Апошнi вiд актаў патрабуе ўказання часу, абставiн заключанай здзелкi i прысутнiчаўшых пры гэтым сведкаў, якiя пры неабходнасцi могуць падцвердзiць рэальнасць таго, што адбылося. Так, артыкул 1 раздзела 7 Статута 1588г. патрабаваў, каб пагадненнi пра нерухомую маёмасць заключалiся ў пiсьмовай форме ў прысутнасцi сведак i заносiлiся ў актавыя кнiгi. Калi ж у актавым пратаколе акта не знаходзiлi, то ён прызнаваўся падробным (несапраўдным).
2.3. Актавы фармуляр.
Кожны асобны акт складаецца з граматычна закончаных сказаў, раздзеленых пры публiкацыi кропкай ("формул" цi "клаузул").Уся сума формул акта называецца фармулярам.
У сваiм развiтым вiдзе ўсе акты маюць тры асноўныя часткi: 1) пачатковы пратакол, дзе маецца прысвечэнне богу (iнвакацыя), указанне ад каго зыходзiць акт цi iмёны ўдзельнiкаў здзелкi, вызначаюцца асобы, якiм адрасуецца дакумент (iнскрыпцыя), маецца прывiтанне (салютацыя); 2) асноўную частку, якая ўключае прэамбулу (з аб'яўленнем вышэйшай мэты складання акта), вызначэнне сутнасцi справы, забарону пад пагрозай божай кары цi штрафа парушаць распараджэнне (пагадненне), пасведчанне аб замацаваннi дакумента подпiсам i г.д.; 3) канчатковы пратакол (яго канцылярыя), дзе маюцца формулы аб тым, калi i кiм напiсаны акт, пазначаны сведкi адбыўшайся здзелкi (у паведамленных актах). Подпiсы i пячаткi прымыкаюць непасрэдна да канчатковага пратаколу.
Азначаны "развiты" па сваiм фармуляру акт на практыцы меў свае асаблiвасцi i адрозненнi ў залежнасцi ад часу i абставiн яго складання, нават асобныя экзэмпляры аднаго i таго ж акта часам не супадалi. Таму С.М.Каштанаў называе гэтую агульную схему фармуляра ўмоўнай, вызначаючы ў ступенi паглыблення ў спецыфiку актаў яшчэ такiя фармуляры як абстрактны (асобныя разнавiднасцi актаў), канкрэтны (вызначэнне новых груп у межах кожнай разнавiднасцi) i iндывiдуальны. Апошнi ўяўляе сабой фармуляр асобна ўзятага тэкста.
Адзiн з пачынальнiкаў расiйскага крынiцазнаўства В.О.Ключэускi пiсау: "Формулы у актах ствараюцца з першых прыватных выпадкаў, якiя ўдалося абагульнiць у канцылярыях. Утварыўшыся раз i назаўсёды, формулы ўстанаўлiвалiся ў актах пэўнага вiда i з-за некаторага кансерватызму канцылярый, прасцей гаворачы з-за iх непаваротлiвасцi, жывуць цэлыя стагоддзi. Мiж тым жыццёвая практыка, адносiны змяняюцца".
Выдатны гiсторык трапна зауважыу тую акалiчнасць, што фармуляры актаў могуць адставаць ад жыцця i не ўлiчваць гэтага нельга. Аднак азначанае палажэнне нельга i абсалютызаваць. Практыка часам уплывала на фармуляр акта i яго структура ўсё больш ускладнялася. Побач з устойлiвымi выразамi-штампамi з'яўлялiся апiсаннi--адступаўшыя ад "тыпавых" формул больш цi менш устойлiвыя iндывiдуальныя выразы, якiя ўзнiклi з-за неабходнасцi ахарактарызаваць паняццi, што раней не сустракалiся ў тэкстах. Таму пры аналiзе актаў адным з важнейшых яго элемента з'яўляецца параўнанне: вызначэнне тыпiчных i выпадковых формул, якое дазваляе акрэслiць месца кожнага акта ў пэўным прававым працэсе.
Другое патрабаванне пры вывучэннi фармуляра акта – вывучэнне ўсяго комплекса яго клаузул (формул). Аналiзуючы дагавор 1371г. памiж маскоўскiм i лiтоўскiм вялiкiмi князямi Л.В.Чарапнiн заўважыў, што ён "адрознiваецца непаслядоўнасцю. Пачатак дакумента як быццам гаворыць ад iмя лiтоўскага князя Альгерда, а у далейшым ад iмя маскоўскiх прадстаўнiкоў". Гэтае назiранне прымусiла аўтара больш уважлiва прааналiзаваць умовы заключэння дагавора. Выявiлася, што на перамовы ў Маскву лiтоўскiя паслы з'явiлiся са сваiм праектам. Аднак маскоўскi ўрад вылучыў сустрэчныя патрабаваннi. Складзены ў вынiку перагавораў адзiн тэкст захаваў сляды прапаноў асобных бакоў.
2.4.Этапы развiцця актавых матэрыялаў.
2.4.1. Актавыя матэрыялы Х-ХІІІ стст. ("рускiя" акты). Да iх найперш патрэбна аднесцi першыя мiжнародныя пагадненнi-дагаворы Русi з Вiзантыяй 911, 941, 971гг., тэксты якiх змешчаны у "Аповесцi мiнулых гадоў". У летапiсу маюцца таксама указаннi на артыкулы дагавора 907 г., але большасць даследчыкаў не лiчыць iх рэальнымi. Меркаваць аб тым, як трапiлi дагаворы ў летапiс складана. Магчыма гэта былi перакладзеныя копii. Ва ўсякiм разе аналiз пагадненняў дазваляе зрабiць вывад аб залежнасцi тэкста дамовы 911 ад грэчаскага арыгiнала. Факт сапраўднасцi i даставернасцi тэкста дагавора 907 г. мае iстотнае значэнне для вывучэння гiсторыi Беларусi, паколькi у ім Полацк упамiнаецца сярод гарадоў, падуладных Кiеву. На гэтым грунтуецца думка аб падпарадкаваннi Полацка "мацi гарадоў рускiх" ужо з часоў паходу Алега (882г.) Несапраўднасць гэтага дагавора дазваляе лiчыць такое меркаванне далёкiм ад рэчаiснасцi.
Да найбольш раннiх рускiх актаў адносяцца царкоўныя ўставы. Вядомы ўстаў князя Уладзiмiра Святаслававiча -- старажытнейшы акт, якi вызначыў прававое становiшча царквы. У яго аснову быў пакладзены дагавор Уладзiмiра з жонкай Ганнай -- сястрой вiзантыйскага iмператара. Устаў Яраслава, падобна Ўставу Уладзiмiра, меў папярэднiкам устаўную грамату -- дамову князя з першым рускiм мiтрапалiтам Iгарыенам. Гэты дакумент вызначаў становiшча i структуру праваслаунай царквы на ўсходнеславянскiх ("рускiх ") землях i таму шмат разоў перапiсваўся. Вядома некалькi рэдакцый гэтага помнiка. Адну з iх уяўляе "Свiток Ярославль", апублiкаваны ў 1846 г. I.Грыгаровiчам[18]. Гэтая рэдакцыя (якую называлi яшчэ "заходнерускай") вядома ў адным спiсе пачатку XVI ст., дзе яна змешчана разам з граматай (прывiлеем), дадзенай вялiкiм князем лiтоўскiм Аляксандрам архiепiскапу полацкаму i луцкаму Луке ў Вiльнi у 1502 г. (7011, снеж.26), падцвярджаючай за iм правы праваслаўнай царквы ў аб'еме, устаноўленым у "свiтку".
У ХІІ ст. узнiкаюць мясцовыя царкоўныя ўставы. Яны афармляюцца ў выглядзе ўстаўных грамат. У якасцi прыклада можна прывесцi ўстаўную грамату Смаленскай епiскапii. У рукапiсу яна ўяўляе сабой даумент, якi складаецца з 4-х частак, якiя адрознiваюцца як па зместу, так i па палеаграфiчных прыметах. Усе гэтыя часткi звязаны з устанаўленнем матэрыяльных крынiц забеспячэння епiскапii, хоць i адносяцца да рознага часу (1136-1150). Тут могуць быць вызначаны: 1) устаўная грамата князя Расцiслава Мiхайлавiча, дадзеная Смаленскай епiскапii; 2) падцвярджальная грамата епiскапа Мануiла; 3) княскi запiс аб перадачы епiсапскай кафедры зямельнай уласнасцi з датай 6659 г. i 4) запiс аб памерах грашовых i натуральных паступленняў кафедры з гарадоў Смаленскай зямлi.
Як бачым, старажытнейшыя з дайшоўшых да нас актаў узнiклi пераважна ў сферы грамадска-палiтычных i сацыяльна-палiтычных адносiн. Акты сацыльна-эканамiчных адносiн толькi зараджаюцца. Неабходнасць фiксавання ў юрыдычнай форме эканамiчных, сацыяльных, палiтычных узаемаадносiн узнiкае са стварэннем дзяржавы. Але на раннiм этапе развiцця феадалiзма пры панаваннi норм звычаёвага права патрэбнасць у пiсьмовым акце была нязначнай. Да таго ж, як вядома, умовы не спрыялi захаванню гiстарычных дакументаў на Беларусi. Як вынiк па перыяду да XIV ст. актаў, што датычаць гiсторыi Беларусi, амаль не захавалася. Значна ўзрастае колькасць актаў з XIV ст. Актавы матэрыял з гэтага часу становiцца масавым, што дазваляе весцi яго вывучэнне комплексна.
2.4.2. Актавыя матэрыялы перыяду ВКЛ (сяр.ХІІІ-XVIII ст.). Як ужо вышэй адзначалася адным з прамежкавых вiдаў дакументальных крынiц (памiж заканадаўчымi i актавымi матэрыяламi) з'яўляюцца жалаваныя граматы ("прывілеi "). У раздзеле "Дакументальныя крынiцы" прыведзена агульная характарыстыка прывілеяў агульназемскiх, абласных, гарадам i асобным групам насельнiцтва. Аднак нельга не ўлiчваць прывілеi, згодна з якiмi вялiкi князь "жалуе" тыя цi iншыя правы: на зямельныя ўладаннi, на вызваленне ад выплаты падаткаў, на заснаванне цэхавых арганiзацiй i г.д.
Прывілеi ("жалаваныя граматы") выдавалiся фiзiчным цi юрыдычным асобам (установам, гарадам, царквам, манастырам), калi за iмi замацоўвалася якая-небудзь нерухомая маёмасць. Гаспадарскi лiст з'яўляўся падцверджаннем правоў на зямельнае ўладанне. Лiчачы, што тэрыторыя Вялiкага княства Лiтоўскага з'яўляецца iх уласнасцю, вялiкiя князi лiтоўскiя практыкавалi выдачу прывiлеяў на права валодання зямлёй. Генезiс i рост феадальнай зямельнай уласнасцi можна прасачыць пераважна толькi на аснове вялiкакняскiх прывiлеяў. Пры гэтым, азначаныя лісты маюць (хоць і ўскосна) дамоўны характар. Вялікі князь дараваў землі, але ж шляхта павінна была несці воінскую службу, іншыя павіннасці перад дзяржавай.
Вялiкiя князi лiтоўскiя таксама выдавалi i падцвярджальныя жалаваныя граматы. Часам гэта выклiкалася судовай спрэчкай (у такiм выпадку яны афармлялiся ў выглядзе судовых грамат ("выракау")), альбо iншымi прычынамi. У любым выпадку падцвярджальныя граматы ўтрымлiвалi спасылку на тое, што складалiся на падставе прадстаўленых дакументаў ("лiстоў"). Права выдачы падцвярджальных жалаваных грамат, магчыма, мела i княгiня, жонка вялiкага князя лiтоўскага. Так, захавалася грамата польскай каралеўны i княгiнi Алены Iванаўны баярам Iльiнiчам на вызваленне iх ад гарадскiх i валочных павiннасцей i выплат, акрамя ваеннай ("панцырнай") службы. У акце маецца указанне, што Iльiнiчы паклалi "лист небощика вялікага караля Казимера; а в листе его стоит, што ж тые бояре здавна, з Витовта, з местом и з волостью подачок и тяглей никоторых с намi не служивалi, только служивалi службою панцерною".Азначаная грамата дае магчымасць прасачыць становiшча такой сацыяльнай катэгорыi як "панцырныя баяры" (ваенныя слугi).
Захавалiся таксама прывiлеi вялiкiх князёў лiтоўскiх, якiя вызвалялi тыя цi iншыя асобы ад юрысдыкцыi звычайнага суда. Такi прывiлей, у прыватнасцi, быў выдадзены Францыску Скарыне у 1532 г.
Да жалаваных блiзкiя указныя вялiкакняскiя граматы ("лiсты"): на "дачу" бабровых гонаў, пазбаўленне ад мытных пошлiн i г.д.
У сферы сацыяльна-эканамiчных адносiн з ХІІІ ст. з'яўляецца такi вiд актаў як даная грамата, якая вызначала перадачу нерухомай маёмасцi (вёсак, земляў i г.д.) духоўнай установе (манастыру, царкве i iнш.) альбо прыватнай асобе. Выдаваемая царкве цi манастыру такога рода грамата па-сутнасцi з'яўлялася укладной, як яе часта i называюць. Так укладной названа грамата княгiнi Ульяны -- жонкi вялiкага князя Альгерда Успенскай царкве (1377 г., цi пазней)[19]. Правесцi дакладную мяжу памiж данай i укладной граматамi не заўсёды магчыма. У Вялiкiм княстве Лiтоўскiм падараваннi царкве вызначалiся таксама ў выглядзе жалаваных грамат ад iмя тых цi iншых феадалаў (князя М.I.Мсцiслаўскага Пустынскаму манастыру 1526 г., Ю.С.Гальшанскага кiеўскаму Пячэрскаму манастыру каля 1480 г. i iнш.)
Шырокае распаўсюджанне мелi граматы, якiя замацоўвалi розныя прыватныя пагадненнi (здзелкi) на нерухомую маёмасць, перш за ўсё на зямлю. Найперш патрэбна адзначыць купчыя (прадажныя) граматы. Фармуляр iх утрымлiвае ўказанне на ўдзельнiкаў i характар здзелкi. Указваюцца межы ("рубежы землi"), сведкi ("а при том были люди добрые..."), пiсец граматы ("а писал..."), наяўнасць пячаткi. Шэраг такога вiду грамат мелi ўказанне на тое, што аб'екты нерухомасцi "продаж вечно неподвижно". Апошняя фармулёўка часам дазваляе адрознiць купчыя ад даных (якiя не ўтрымлiвалi гарантыi захавання зямлi цi iншай нерухомасцi) за набыўшым яе. У невялiкай колькасцi захавалiся блiзкiя па вiду да даных i купчыя (прадажных) менавыя граматы, якiя афармлялi абмен зямлi памiж iх уладальнiкамi. У шэрагу выпадкаў блiзкія да вялiкага князя асобы атрымоўвалi жалаваную падцвярджальную грамату ("потверженье") купчай, што ў значнай ступенi гарантавала недатыкальнасць набытай нерухомай маемасцi. У прыватнасцi такую грамату атрымаў вялiкакняскi пiсар Федзька Грыгор'евiч у канцы XV ст.
Для вывучэння пачатковага перыяду станаўлення Вялiкага княства Лiтоўскага iстотнае значэнне маюць мiжкняскiя дагаворныя граматы. Звычайна вялiкi князь "дараваў" тыя цi iншыя землi ўдзельнаму князю, а апошнi прызнаваў вярхоўную ўладу вялiкага князя. Прыкладам можа служыць даравальная грамата караля польскага i лiтоўскага Уладзiслава (Ягайялы) князю лiтоўскаму Скіргайлу на Трокскае, Мiнскае, Полацкае княства, выдадзеная 25.04.1387 г. Другой часткай пагаднення стала ленная грамата Скiргайлы 18.06.1387 г.
Для XIV-XVI стст. характэрна наяўнасць iмунiтэтных грамат, якiя выдавалiся ад iмя князя асобным манастырам. "Аўтаномнае" становiшча шэрагу княстваў ў складзе дзяржавы Вялiкага Княства Лiтоўскага садзейнiчала з'яўленню iмунiтэтных грамат, якiя выдавалiся мясцовымi князямi. Асобныя з гэтых дакументаў дазваляюць прасачыць, што ўжо ў сярэдзiне XV ст. палажэннi "Свитка Ярославля" (разгледжаныя вышэй) не адпавядалi рэальным суадносiнам улады. Так, вынiкам канфлiкта мсцiслаўскага князя, епiскапа i манастыра стала iмунiтэтная грамата Юрыя Сяменавiча Лугвенавiча Мсціслаўскаму Ануфрыеўскаму манастыру 1443 г. i аналагiчная грамата яго сына Iвана 1483 г., якая вызваляла гэты манастыр ад княскай юрысдыкцыi, а таксама юрысдыкцыi мсцiслаўскага епiскапа (што супярэчыла нормам "свiтка")[20].
Прывiлеяванае становiшча асобных земляў выяўляецца i пры аналiзе знешнепалiтычных актаў. У прыватнасцi захавалася вялiкая колькасць дагаворных грамат Полацка XIV-XV стст. з Рыгай[21]. Аднак пры вызначэннi iх актавага зместу патрэбна быць асцярожным: шэраг грамат мае характар афiцыйных пiсьмаў.
З XVI ст. заключэнне мiжнародных дагавораў становiцца выключнай прэрэгатывай вялiкага князя пры ўзгадненнi з панамi-радай i сеймам. Акрамя зносiн з Рыгай i Лiвонскiм ордэнам важнейшым накiрункам знешнепалiтычных акцый з'яўлялася Маскоўская (Руская) дзяржава. "Лiсты" вялiкага князя маскоўскага i iншыя дакументы дыпламатычнага характару змешчаны ў складзе кнiг i публiчных спраў Лiтоўскай метрыкi, архiве Пасольскага прыказа (выдадзена "Опись архива Посольскага приказа за 1626 г."). У главе 8 выдання маюцца таксама ўказаннi на "Граматы Лiтоўскiя" i "Кнiгi лiтоўскiя". У 1843 г. выдадзена "Книга посольская метрики Великого Княжества Литовского, содержащая в себе дипломатические сношения Литвы в государствование короля Стефана" (з 1573 па 1580 г. i iнш.). У зборнiку дакументау "Собрание трактатов i конвенций, заключенных Россией с иностранными державами" (т.2) надрукаваны звесткі аб падзеях Рэчы Паспалiтай.
Да актавых матэрыялаў можна аднесцi i унii (ад познелац. unio - яднаць). Пры гэтым трэба адрознiваць унii як мiжнародныя пагадненнi, адну з форм аб'яднання саюзу дзяржаў (асабiстыя i дзяржаўныя) i царкоў\ныя унii (напр., Брэсцкая царкоўная унiя 1596 г.). Першай (асабiстай унiяй), што была заключана памiж Вялiкiм княствам Лiтоускiм i Каронай Польскай, была Крэўская унiя 1385 г. Шэраг даследчыкаў лiчыць вядомы тэкст Крэўскай уніі несапраўдным, сфальсiфiкаваным. У прыватнасцi гiсторык права Я.Юхо прыводзiць наступныя аргументы:
1) тэкст нагадвае акт безагаворачнай капiтуляцыi княства, што не адпавядала рэальным гiстарычным абставiнам;
2) акт стаў вядомы толькi пасля смерцi Ягайлы ў "Хронiцы" Яна Длугаша, пасля чаго на Вiленскiм сейме 1559 г. вялiкi князь абяцаў запатрабаваць выпраўлення "таковых непристойных хроник";
3) несапраўднасць умоў унii адзначалi лiтоўскiя паслы на Люблiнскiм сейме;
4) акт, якi фiгурыруе як арыгiнал, не мае неабходных рэквiзiтаў (подпiсаў i пячатак).
Сапраўды, улiчваючы iмкненне Польшчы у XVI ст. уключыць тэрыторыю паслабленага княства ў свой склад, можна дапусцiць, што сапраўды акт унii быў падроблены альбо цалкам, альбо былi ўнесены пэўныя змены ў яго асобныя нормы. Такому меркаванню ў значнай ступенi садзейнiчае тое, што дайшоўшы да нас тэкст Крэўскай унii захаваўся не ў архiве дзяржаўнай канцэлярыi, а ў архiве Кракаўскай кансісторыі. Усе мiжнародныя пагадненнi, якiя заключалiся Вялiкiм Княствам Лiтоўскiм, павiнны аналiзавацца як з пункту iх знешняй крытыкi, так i ў адпаведнасцi iх зместу рэальным фактам рэчаiснасцi (аналiз даставернасцi).
2.4.3. Методыка аналiзу актавага матэрыялу. Большасць актаў XIV-XVIII стст. захавалася ў актавых кнiгах земскiх i гродскiх судоў, у кнiгах Лiтоўскай метрыкi. Вялiкая частка iх выдадзена (гл. спiс публiкацый крынiц). Падрабязны аналiз гэтых выданняў зроблены у манаграфii М.М.Улашчыка "Очерки по археографии и источниковедению истории Белоруссии феодального периода" (М.,1973).
Па-за разглядам у ей засталiся пераважна выданнi, ажыццеўленыя па-за межамi Расiйскай iмперыi (а пасля СССР), а таксама выдадзення з 1974 г. (буйнейшае з апошнiх - "Полоцкiе грамоты XIII-XVI вв., М.,1977-1980). Аднак значная частка актаў застаецца ненадрукаванай. Акрамя таго, даследчык па-магчымасцi заўсёды павiнен iмкнуцца азнаемiцца з рукапiсным тэкстам, на аснове якога ажыццеўлена выданне. Этапы аналiзу актаў у асноўных сваiх рысах супадаюць з агульнымi для усiх крынiц:
1. Аналiз знешнiх прыкмет: матэрыялу, на якiм напiсаны акт (папера на ўсходнеславянскiх землях з'яўляецца з XIV ст. спачатку з Iталii, у сярэдзiне XV ст. - з Францыi, з 30-х гг. XVI в. вытворчасць яе наладжана ў Вялiкiм княстве Лiтоўскiм). Аналiзуючы вадзяныя знакi (фiлiгранi), патрэбна мець на ўвазе, што ўвозiмая папера магла запазняцца (г.зн. дакумент патрэбна датаваць не раней тых гадоў, аб якiх сведчаць фiлiгранi). Важныя звесткi дае аналiз почырка. Увогуле для храналагiчнай i геаграфiчнай лакалiзацыi акта важнае значэнне маюць веды па палеаграфii, тапанiмiцы, генеалогii i г.д. Аналiз знешнiх прыкмет дае падставу зрабiць пэўныя вывады аб сапраўднасцi акта. Аднак канчатковае заключэнне аб гэтым можна зрабiць толькi на наступным этапе.
2. Аналiз фармуляра -- устанаўленне зместу, характару здзелкi, вызначэнне вiдавых асаблiвасцей акта (прыватнаправавы, публiчны) i г.д. Шляхам параўнальнага аналiзу фармуляраў устанаўлiваюцца:
а) сапраўдныя акты; чарнавыя, белавыя, памножаныя i адноўленыя. Чарнавыя акты складалiся ў якасцi папярэдняга праекта альбо варыянта да яго. Яны даюць iнфармацыю аб паходжаннi актаў, характары змен, унесеных у акт. Белавыя акты, пэўным чынам пасведчаныя i замацаваныя пячаткай i подпiсамi, ўяўляюць сабой канчатковую рэдакцыю акта. Памножаныя акты пiсалiся ў некалькiх экземплярах па колькасцi бакоў -- удзельнiкаў здзелкi цi дагавора, пазначаных у акце. I ўрэшце адноўленыя аднаўляюць тэкст актаў больш раннiх i па нейкiх прычынах страчаных;
б) акты несапраўдныя. Тут адрознiваюць спiсаныя акты (копii), якiя змяшчалiся найперш у асобных зборнiках i значэнне якiх вельмi iстотнае, калi яны засведчаны ў канцэлярыi цi ў актавых кнiгах, а таксама падробленыя i фальсiфiкаваныя акты. У апошнiх тэкст, сапсаваны шляхам падчыстак цi iншым устаўлены падробленыя фразы, прозвiшчы, геаграфiчныя назвы. Трэба мець на ўвазе, што для гiсторыка пэўную iнфармацыю ўтрымлiваюць i сфальсiфiкаваныя акты.
Распаўсюджанай памылкай пачынаючага даследчыка з'яўляецца ўяўленне аб тым, што дастаткова ўстанавiць даставернасць (аўтэнтычнасць) акта для таго, каб усе звесткi апошняга можна было запазычыць для сваей навуковай працы. Але кожны акт (як i у цэлым усе гiстарычныя крынiцы) з аднаго боку сам з'яўляецца фактам гiстарычнай рэчаiснасцi, з другога - утрымлiвае пэўную iнфармацыю аб фактах гiстарычнай рэчаiснасцi. Таму для таго, каб прызнаць факт, звесткi аб якiм запазычваюцца з паказанняў крынiцы, рэальна меўшым месца, гiсторык павiнен крытычна прааналiзаваць не толькi сам факт iснавання гэтай крынiцы, але i яе паказаннi аб тым факце, якi яго цiкавiць. Гэта значыць, даследчык павiнен устанавiць не толькi сапраўднасць (аўтэнтычнасць) крынiцы, але i яе даставернасць - неабходную i дастатковую ступень адпаведнасцi памiж з'явай i яе апiсаннем у крынiцы. У сувязi з тым, што большая частка актаў XIII-XVIII стст. захавалася ў копiях, крытыка даставернасцi — адначасова асноўны санчатковую рэдакцыю акта. Памножаныя акты пiсалiся ў некалькiх экземплярах па колькасцi бакоў -- удзельнiкаў здзелкi цi дагавора, пазначаных у акце. I ўрэшце адноўленыя аднаўляюць тэкст актаў больш раннiх i па нейкiх прычынах страчаных;
б) акты несапраўдныя. Тут адрознiваюць спiсаныя акты (копii), якiя змяшчалiся найперш у асобных зборнiках i значэнне якiх вельмi iстотнае, калi яны засведчаны ў канцэлярыi цi ў актавых кнiгах, а таксама падробленыя i фальсiфiкаваныя акты. У апошнiх тэкст, сапсаваны шляхам падчыстак цi iншым устаўлены падробленыя фразы, прозвiшчы, геаграфiчныя назвы. Трэба мець на ўвазе, што для гiсторыка пэўную iнфармацыю ўтрымлiваюць i сфальсiфiкаваныя акты.
Распаўсюджанай памылкай пачынаючага даследчыка з'яўляецца ўяўленне аб тым, што дастаткова ўстанавiць даставернасць (аўтэнтычнасць) акта для таго, каб усе звесткi апошняга можна было запазычыць для сваей навуковай працы. Але кожны акт (як i у цэлым усе гiстарычныя крынiцы) з аднаго боку сам з'яўляецца фактам гiстарычнай рэчаiснасцi, з другога - утрымлiвае пэўную iнфармацыю аб фактах гiстарычнай рэчаiснасцi. Таму для таго, каб прызнаць факт, звесткi аб якiм запазычваюцца з паказанняў крынiцы, рэальна меўшым месца, гiсторык павiнен крытычна прааналiзаваць не толькi сам факт iснавання гэтай крынiцы, але i яе паказаннi аб тым факце, якi яго цiкавiць. Гэта значыць, даследчык павiнен устанавiць не толькi сапраўднасць (аўтэнтычнасць) крынiцы, але i яе даставернасць - неабходную i дастатковую ступень адпаведнасцi памiж з'явай i яе апiсаннем у крынiцы. У сувязi з тым, што большая частка актаў XIII-XVIII стст. захавалася ў копiях, крытыка даставернасцi — адначасова асноўны спосаб вырашэння праблемы сапраўднасцi.
I ўрэшце неабходна зазначыць, што крынiца адлюстроўвае толькi асобныя бакi гiстарычных фактаў. Сам факт заўсёды шырэй, чым яго адлюстраванне. Таму, каб атрымаць максiмум iнфармацыi аб факце, неабходна вызначыць канкрэтныя абставiны узнiкнення тых цi iншых крынiц, эканамiчныя, сацыяльныя, палiтычныя i г. д. Гэта ў асаблiвай ступенi неабходна для навуковай крытыкi актаў - такога вiду крынiц, узнiкненне якiх непарыўна звязана з пэўнымi гiстарычнымi ўмовамi.