Этапы летапiсання на Беларусi.

Як асобны жанр гiсторыка-лiтаратурных твораў летапiсанне прайшло этапы зараджэння, росквiту i заняпаду. На Беларусi храналагiчнымi межамi iх з’яўляюцца:

1. XII-XIV стст. — зараджэнне мясцовага летапiсання. Перыяд феадальнай раздробленнасцi абумовiў тое, што iнтарэсы асобных феадальных цэнтраў абмяжоўвалi кругагляд летапiсца. Летапiсы XII-XIV стст. — гэта гiсторыя пэўнага ўдзельнага княства. Выразна мясцовы характар мае Полацкi летапiс XII ст. i Новагародскi летапiс XIII ст. (калi прызнаць рэальным яго iснаванне). Такi ж падыход фактычна захаваўся ў летапiсаннi i ў Смаленску (XIV ст.).

2. XV-XVI стст. — этап росквiту летапiсання на беларускiх землях (i ў Вялiкiм княстве Лiтоўскiм наогул). На развiццё летапiсання гэтага часу наклала адбiтак барацьба памiж ВКЛ i Маскоўскай дзяржавай. У адпаведнасцi з ходам азначанай барацьбы другi этап летапiсання можна падзялiць на два перыяды: 1) з пачатку i да 80-х гг. XV ст.; 2) з канца XV ст. i да канца XVI ст. На працягу першага перыяду ВКЛ валодае iнiцыятывай, яго князi праводзяць "агульнарускую" палiтыку — адсюль i iмкненне вывесцi гiсторыю Русi Лiтоўскай ад Русi Кiеўскай (як i Маскоўскай). З канца XV ст. палiтычную iнiцыятыву перахоплiвае Маскоўская дзяржава i характар летапiсання паступова змяняецца. Дынастыя князёў лiтоўскiх (а разам з тым i гiсторыя дзяржавы) вядзецца з захаду, з Рыма.

3. XVII - пачатак XIX стст. — этап заняпаду летапiсання. Ужо з другой паловы XVI ст., калi ВКЛ пачынае губляць сваю самастойнасць, можна заўважыць паступовую трансфармацыю старых жанраў i замену iх новымi. З’яўляюцца “Хронiка Польская, Лiтоўская, Жамойцкая i ўсей Русi” Мацея Стрыйкоўскага — першая гiсторыя Вялiкага княства Лiтоўскага элементарна-крытычнага характару, -- а таксама Баркалабаўскi летапiс. Для апошняга характэрна спалучэнне летапiсання i мемуарнай лiтаратуры. У XVIII ст. былi спробы аднавiць старую летапiсную форму апiсання мiнулага (гарадскiя хронiкi), але гэтыя спробы сталiся апошнiмi.

 

1.3. “Аповесць мiнулых гадоў” як гiстарычная крынiца.

“Аповесць мiнулых гадоў” — гэта летапiсны звод, якi складзены ў Кiеве, ахоплiвае час да другога дзесяцiгоддзя XII ст. i ўтрымлiваецца ў большай частцы летапiсных зводаў XIV-XVIII стст.

“Аповесць...” мела тры рэдакцыi, але захавалiся толькi дзве апошнiя. Адну з iх называюць Лаўрэнцьеўскай (спiсы Лаўрэнцьеўскi, Кенегсбергскi, цi Радзiвiлаўскi, i Троiцкi), другую — Iпацьеўскай. Iпацьеўская рэдакцыя атрымала назву па спiсу “Аповесцi...”, якi маецца ў складзе летапiсу XV ст., што знаходзiўся ў Iпацьеўскiм манастыры ў Кастраме. Да гэтай жа рэдакцыi адносяць Хлебнiкаўскi (XVI ст.), Пагодзiнскi (XVII ст.) i Ермалаеўскi (канец XVII - пачатак XVIII стст.) спiсы.

У пералiчаных рэдакцыях апiсанне пагадовых падзей да 1110 г. уключна з’яўляецца падобным. Можна сустрэць шматлiкiя звесткi ў падцвярджэнне таго, што гэтая частка была складзена манахам Кiева-Пячэрскага манастыра Нестарам. Пасля пачынаюцца разыходжаннi, якiя выяўляюць iснаванне другой i трэцяй рэдакцый. У Лаўрэнцьеўскiм i блiзкiх да яго спiсах (Лаўрэнцьеўская рэдакцыя) тэкст “Аповесцi...” змяшчае падзеi да 1110 г., а затым, пасля чарговых запiсаў пад 1116 г., маецца прыпiска iгумена кiеўскага Выдубiцкага манастыра Сiльвестра аб напiсаннi iм гэтага летапiсу. Сляды ўмяшання Сiльвестра ў летапiс Нестара асаблiва бачны ў апошняй частцы, а менавiта ў тых месцах, дзе размова iдзе пра ўзаемаадносiны Святаполка Iзяславiча i Уладзiмiра Манамаха. Такiм чынам, прычыну перапрацоўкi летапiсу можна бачыць ва ўсталяваннi ў Кiеве новага князя.

Iпацьеўская рэдакцыя выявiла iмкненне манахаў Кiева-Пячорскага манастыра вярнуць яму гонар цэнтра летапiсання. Гэта не магло не выклiкаць чарговай перапрацоўкi летапiсу Нестара, але яна па нейкiх прычынах адбывалася на аснове другой рэдакцыi. У спiсах трэцяй рэдакцыi падрабязнае асвятленне падзей даведзена да 1118 г. Апошнi рэдактар “Аповесцi...” (магчыма, духоўнiк старэйшага сына Манамаха — Мсцiслава, якi княжыў у Ноўгарадзе) дапоўнiў яе дадзенымi пра сямейныя справы Манамаха i яго бацькi Ўсевалада, удакладнiў звесткi аб прызваннi варагаў i пра вiзантыйскiх iмператараў, у радстве з якiмi былi Манамахi. У цэлым жа “Аповесць...” захавала тое значэнне, якое надаў ей Нестар-летапiсец. Яна стала першай на Русi гiстарыяграфiчнай працай, дзе гiсторыя ўсходнеславянскай дзяржаўнай супольнасцi пададзена на шырокiм фоне сусветнай гiсторыi.

Як кожны гiстарычны твор, “Аповесць...” мела пэўныя крынiцы. Доўгi час Нестара лiчылi першым летапiсцам на ўсходнеславянскiх землях. Аднак ужо першапачатковы аналiз выявiў, што “Аповесць...” не з’яўляецца творам, напiсаным ад пачатку да канца адным аўтарам, i што асноўнай крынiцай яе былi летапiсы XI ст.

Асноўная асаблiвасць “Аповесцi мiнулых гадоў” выяўляецца ў тым, што Нестар iмкнуўся паказаць гiсторыю Русi ў сувязi з сусветнай гiсторыяй. Сярод крынiц яе можна вызначыць i Бiблiю, i вiзантыйскую хронiку Георгiя Амартола, i Жыцiе Васiлiя Новага, i Летапiсец патрыярха Нiкiфара. Для характарыстыкi адносiн Русi з Вiзантыяй складальнiк “Аповесцi...” выкарыстаў дамовы Алега, Iгара i Святаслава з вiзантыйскiмi iмператарамi. Крынiцамi “Аповесцi...” таксама сталi жыцiя i казаннi аб хрышчэннi Русi, пра забойства Барыса i Глеба, песнi i легенды пра заснаванне Кiева, пра вешчага Алега, паданне аб помсце княгiнi Вольгi драўлянам за смерць мужа i iнш. Складаны, у многiм кампiлятыўны характар “Аповесцi мiнулых гадоў” абавязкова трэба ўлiчваць пры аналiзе звестак гэтага летапiснага зводу.

“Аповесць...” — каштоўнейшая крынiца па дзяржаўнай i хрысцiянскай гiсторыi ўсiх усходнiх славян і беларускіх земляў у прыватнасці. Тут мы сустракаем звесткi пра рассяленне славянскiх пляменаў, аб першапачатковай гiсторыi Полацкага княства, скарочаны варыянт апавядання пра Уладзiмiра i Рагнеду, пра князя Iзяслава Брачыславiча i iншыя цiкавыя матэрыялы палiтычнай гiсторыi Беларусi. У “Аповесцi...” прыводзяцца самыя розныя звесткi пра Полацк, Вiцебск, Мiнск, Тураў, Пiнск, Брэст, Друцк i iншыя беларускiя гарады.

1.4. Узнiкненне мясцовых летапiсных цэнтраў. Полацкi летапiс.

Летапiсы XII-XIII стст., што складалiся на Беларусi, не захавалiся. З больш-менш пэўнай ступенню дакладнасцi можна гаварыць толькi пра летапiсанне ў Полацку. Полацкi летапiс XII ст. таксама не захаваўся, але яго бачыў i трымаў у руках вядомы расiйскi гiсторык В.Тацiшчаў (1686-1750). У сваей “Истории Российской” ен не раз цытаваў летапiс, у якiм “многа аб полацкiх, вiцебскiх i iншых князях напiсана”. Таму гэтыя матэрыялы “Истории Российской” з’яўляюцца для нас каштоўнай крынiцай.

Пэўныя падставы меркаваць пра iснаванне летапiсання XII ст. у Полацку даюць i асобныя месцы ў Iпацьеўскiм летапiсу. На гэта яшчэ у 1868 г. звярнуў увагу крынiцазнаўца К.Бястужаў-Румiн. Пасля С.Салаўёў, Л.Аляксееў, В.Пашута, В.Чамярыцкi таксама схiлiлiся да думкi пра захаванне ў складзе Iпацьеўскага летапiсу частак летапiсу Полацкага.

На думку беларускага даследчыка В.Чамярыцкага, летапiс мог пачынацца падзеямi ўкняжання Васiлькi Святаславiча ў Полацку у 1132 г., а першыя запiсы былi зроблены ў манастыры, заснаваным Ефрасiнняй Полацкай, сястрой князя Васiлькi.

У той час як у цэнтры ўвагi полацкага летапiсца XII ст. была барацьба за велiкакняжацкi пасад i мiжусобiцы, у Новагародскiм летапiсе апавядалася аб першых старонках гiсторыi новай дзяржавы — Вялiкага княства Лiтоўскага. Аднак з думкай, што аповесць аб Мiндоўгу i Войшалку, якая знаходзiцца ў складзе Галiцка-Валынскага зводу, -- гэта ўрыўкi з асобнага летапiсу, якi складаўся ў сярэдзiне XIII ст. у Лаўрышаўскiм манастыры, згодны далека не ўсе даследчыкi як беларускай, так i ўвогуле ўсходнеславянскай гiсторыi.

 

1.5. Лацiнамоўныя хронiкi XII-XIII стст. як крынiцы па гiсторыi Беларусi.

Акрамя ўсходнеславянскiх летапiсаў вялiкае значэнне для вывучэння гiсторыi Беларусi маюць польскiя рочнiкi, нямецкiя аналы, а ў дачыненнi да XII-XIII стст. — хронiкi, напiсаныя на лацiнскай мове. Паводле храналагiчнай паслядоўнасцi напачатку патрэбна адзначыць першую польскую хронiку — “Хронiку Галла Анонiма”. Яна складзена ў стылi манументальнага гiстарызму (“gesta” — “дзеяннi”) у канцы XI - пачатку XII стст. на аснове папярэднiх польскiх рочнiкаў i iншых крынiц iншаземцам (не палякам), якi “дарма не хацеў есцi польскi хлеб”. “Хронiка Галла Анонiма” падзялялася на тры часткi: 1) гiсторыя Польшчы да 1086 г., 2) маладыя гады Баляслава Крывавуснага i пачатак яго княжання да 1109 г., 3) 1109-1113 гг. — 4 гады княжання Баляслава, пасля чаго апавяданне абрываецца. Акрамя iншых звестак тут мы знаходзiм паведамленнi пра тураўскага князя Святаполка, яго барацьбу з Яраславам (1016-1019 гг.), звесткi пра бiтву на р.Буг, пра суседзяў Русi — балцкiя плямены i г.д.

Працягам летапiснай традыцыi ў Польшчы стала “Хронiка магiстра Вiнцэнта Кадлубка”. Асноўную ўвагу Вiнцэнт Кадлубок звяртае на ваенныя канфлiкты i саюзы з Галiцка-Валынскiм княствам. Аднак хронiка з’яўляецца каштоўнай крынiцай i па гiсторыi паўднева-заходняй часткi Беларусi, Драгiчынскага i Берасцейскага княстваў.

Адной з найбольш каштоўных крынiц для вывучэння гiсторыi Беларусi XII-XIII стст. з’яўляецца “Хронiка Лiвонii”, напiсаная, як мяркуюць, каталiцкiм святаром Генрыхам Латвiйскiм. Паколькi ўсходнеславянскiя летапiсы амаль не ўтрымлiваюць звестак пра паўночна-заходнiя землi Русi адзначанага перыяду, “Хронiка Лiвонii” дазваляе лiквiдаваць гэты прабел, дапамагае ахарактарызаваць суседзяў Полацкай Русi — лiваў, эстаў, лiтву, прасачыць пашырэнне агрэсii нямецкага ордэна на балцкiя землi i першапачатковы этап барацьбы жыхароў Полацкай зямлi з захопнiкамi. Характэрнай асаблiвасцю хронiкi з’яўляецца яе дакладнасць. Але было б памылкаю чакаць ад удзельнiка падзей аб’ектыўнасцi ў iх асвятленнi. Ва ўсiх выпадках крыжакi — героi, а тыя, хто супраць iх — ворагi (“язычнiкi”, “схiзматыкi” i iнш.).

“Хронiка Лiвонii” складаецца з 4 кнiг. Першыя дзве з iх маюць характар уступных. У iх расказваецца пра дзейнасць епiскапаў Мейнарда i Бяртольда. Найбольшую каштоўнасць мае паведамленне, што епiскап Мейнард прасiў полацкага князя Уладзiмiра (звесткi пра апошняга толькi ў хронiцы 1186-1216 гг.) даць дазвол на хрышчэнне лiваў. Асноўная частка хронiкi выкладзена у 3-й i 4-й кнiгах, што ахоплiваюць час з 1198 па 1226 г. Па сутнасцi, гэта пагадовае апiсанне дзеянняў новага епiскапа — Альберта, вучнем i паслядоўнiкам якога лiчыць сябе аўтар хронiкi. Магчыма, таму Генрых Латвiйскi абыходзiць усе акалiчнасцi, якiя паказалi б епiскапа не ў вельмi прывабным для яго святле. Хранiст, аднак, не ператварыў свой твор у бiяграфiчны летапiс. Гэта хутчэй апiсанне падзей, якiя адбылiся ў той цi iншы год жыцця i дзейнасцi Альберта. Мы знаходзiм тут звесткi пра гарады-фарпосты Полацкага княства на Дзвiне (Кукейнос i Герцыке), пра iх князёў Вячку i Усевалада, пра сумесную барацьбу лiваў, эстаў, лiтвы i палачан супраць крыжацкай агрэсii.

 

1.6. Cагi як гiстарычная крынiца.

Тэрмiн "saga" стражытнаiсландскага паходжання, якi азначае празаiчнае апавяданне аб пэўнай падзеi (пiсьмовае альбо вуснае), альбо саму падзею. Па меркаванню А.Я.Гурэвiча "тэрмiн сага вызначае асобны жанр славеснасцi сярэднявечча, што ўзнiк, атрымаў развiццё i завяршыў сваё iснаванне толькi ў межах Скандынавii"[81].

Сагi – гэта пiсьмовыя запiсы, якiя пачалi складацца на мяжы ХII-XIII стст. на аснове вусных паданняў X-XI стст. Найбольш грунтоўнае меркаванне аб iх форме належыць Т.Андэрсану: "Аўтар, без сумнення мог выкарыстоўваць i выкарыстоўваў пiсьмовыя крынiцы, дапаўняўшыя вусныя крынiцы, сваё ўласнае ўяўленне i, магчыма, рамкi яго спавядання былi зададзены яму традыцыяй. Натхняючая iдэя сагаў у канчатковым вынiку вусная"[82].

Што ж датычыцца зместу сагаў, то ён надзвычай разнастайны. Т. М. Джаксон вызначае толькi асноўныя вiды:

1) "каралеўскiя сагi" (сагi аб нарвежскiх конунгах),

2) "радавыя сагi" (сагi аб iсландцах),

3) "сагi аб старажытных часах",

4) "сагi аб епiскапах" (гэта значыць жыццяапiсаннi iсландскiх епiскапаў),

5) комплекс сагаў аб падзеях у Iсландыi ў XII-XIII стст.

Найбольш вядомы i распрацаваны iсландскiя каралеўскiя сагi[83]. Гэты вiд (зараджэнне якога датуюць каля 1120 г.) прайшоў некалькi этапаў ад каралеўскiх пералiкаў Сэмугда i Ары (пач. XII ст.) да пазнейшых камплекцый канца XIII ст. – пачатку XIV ст. Цiкавы той факт, што большасць твораў iсландска-нарвежскай гiстарыяграфii (у эпоху поўнага панавання лацiны ў Заходняй Еўропе) напiсана на народнай (старажытнаiсландскай цi старажытнанарвежскай) мове. У вузкiм значэннi гэтага слова "каралеўскiя сагi" – жыццяапiсаннi таго цi iншага конунга.

Усходнееўрапейская гiсторыя ў iсландскiх сагах закранаецца толькi мiмаходзь, у сувязi з паходамi скандынаваў на ўсход.

Адзiны старажытнаскандынаўскi твор, якi падрабязна апiсвае дзейнасць скандынаваў на Русi – "Сага аб Эйдмундзе"[84].

1.7. Беларускае летапiсанне XV-XVI стст.

1.7.1. Агульная характарыстыка. Класiфiкацыя. Характэрнай рысай летапiсання XV-XVI стст. з’яўляецца яго агульнадзяржаўны характар. Адсюль часам i назва — “лiтоўска-рускiя” летапiсы.

Беларускiя летапiсы i хронiкi захавалiся ў шматлiкiх спiсах (каля 22). Узнiкае праблема iх класiфiкацыi, але тут меркаваннi даследчыкаў разышлiся. Шэраг крынiцазнаўцаў (М.Цiхамiраў i iнш.) у адпаведнасцi з памерамi летапiсаў падзяляе iх на кароткiя i падрабязныя. Згодна другому пункту гледжання, iснуюць тры рэдакцыi беларускiх летапiсаў: кароткая, пашыраная i поўная. Найбольш аргументаванай выглядае канцэпцыя беларускага тэкстолага В.Чамярыцкага пра iснаванне трох асобных летапiсных зводаў (I, II, III, цi адпаведна — “Летапiсец вялiкiх князеў лiтоўскiх”, “Хронiка вялiкага княства лiтоўскага” i “Хронiка Быхаўца”).

1.7.2. Першы беларуска-літоўскі звод (“Летапiсец вялiкiх князеў лiтоўскiх”), гiсторыя яго стварэння, крынiцы i склад. Да I беларускага зводу адносяць Нiкiфараўскi, Акадэмiчны, Супрасльскi, Слуцкi летапiсы. Гэтыя спiсы не ўсе захавалiся ў поўным складзе (асаблiва старэйшы — Нiкiфараўскi), аднак пры параўнальным аналiзе можна заўважыць, што ўсе яны складаюца з трох асноўных частак: 1) “агульнарускай”, 2) смаленскай i 3) “Летапiсца вялiкiх князёў лiтоўскiх”. Толькi ў апошнiм (Слуцкiм летапiсе) парадак размяшчэння азначаных частак адваротны.

Частка першая (“агульнаруская”) ахоплiвае перыяд з 854 па 1446 г. (дзе не пазначаны гады з 1430 па 1445). Частка другая (смаленская) пачынаецца пасля слоў “река Днепр течет у море Понешьское” i якраз распавядае пра падзеi 1430-1445 гг. I ўрэшце, частка трэцяя мае падзагаловак “Летапiсец вялiкiх князёў лiтоўскiх” i ўключае два не вельмi звязаных памiж сабою апавяданнi, што храналагiчна ахоплiваюць прамежак часу ад 70-х гг. XIV ст. да 30-х гг. XV ст.

Частка першая выяўляе iмкненне летапiсца вызначыць Вялiкае княства Лiтоўскае побач з Маскоўскiм як спадкаемцу Кiеўскай Русi i пранiзана iдэяй агульнарускага адзiнства. Невыпадкова, што крынiцамi яе з’яўляюцца летапiсныя зводы, што складалiся пры ўдзеле агульнарускiх мiтрапалiтаў Кiпрыяна (1408) i Фоцiя. Аднак твор Фоцiя “Палiхрон” хутчэй за ўсе толькі падштурхнуў князя Вiтаўта да стварэння ўласнага летапiснага зводу, а не стаў яго асновай. У “агульнарускай” частцы апушчаны цi перапрацаваны ўсе звесткi, якiя б паказвалi вялiкiх князёў лiтоўскiх у непрывабным для iх святле. Апiсанне падзей за шэраг гадоў нагадвае храналагiчную таблiцу, але ўсе факты, звязаныя з палiтычным жыццем ВКЛ, выпiсаны даволi падрабязна. “Агульнаруская” частка заканчваецца апiсаннем падзей за другую палову 1420-х гг., звестка ж за 1446 г. мае характар пазнейшай прыпiскi.

Частка другая не з’яўляецца цэласнай, а складаецца з трох асобных раздзелаў: Смаленскай хронiкi, пахвалы Вiтаўту i кароткiх запiсаў за 1432-1445 гг. У яе аснове — Смаленскi летапiс, якi пачаў весцiся прыкладна ў канцы XIV ст.; у 1430-1440 гг. быў перапынены, а з 1440 г. — адноўлены (запiсаны падзеi за 1432-1440 гг. i звесткi за 1441-1445 гг.).

Частка трэцяя (“Летапiсец вялiкiх князеў лiтоўскiх”), як ужо адзначалася, таксама складаецца з асобных апавяданняў (уласна “Летапiсца...” i “Аповесцi пра Падолле”). Першае з iх стваралася ў два этапы: першапачаткова (1382-1392 гг.) чалавекам, блiзкiм да Вiтаўта. Ен iмкнецца растлумачыць дзеяннi вялiкага князя ў перыяд барацьбы за ўладу. Пасля апавяданне прадоўжана духоўнай асобай у 20-я гг. XV ст. (магчыма, напярэдаднi маючай адбыцца каранацыi Вiтаўта). “Аповесць пра Падолле” пачынаецца са слоў “Коли господар был на Литовской земли князь Ольгерд”, што мела на мэце акрэслiць правы княства на гэтую частку сучаснай Украiны падчас захопу яе палякамi.

Падагульненне зробленага вышэй аналiзу дазваляе вызначыць наступную схему ўзнiкнення летапiснага зводу: 1) ен быў складзены не пазней 1446 г. (бо тут нiчога не гаворыцца пра каранацыю Казiмiра ў 1447 г.) i не раней 1446 г. (паколькi маецца адпаведны запiс за гэты год); 2) звод узнiк на аснове папярэднiх “агульнарускiх” (царкоўных) летапiсных зводаў, Смаленскага летапiсу i апавядання аб перыпетыях барацьбы Вiтаўта за ўладу (“Origo regis”); 3) падставай для яго стварэння стала вяртанне Вiтаўта да “агульнарускай” палiтыкi (а таксама, магчыма, незадавальненне тлумачэннем асобных падзей у “Палiхроне” Фоцiя 1418 г. i маючая адбыцца каранацыя); 4) першыя запiсы былi зроблены ў Смаленску (смаленская епiскапская кафедра — с 1150 г.) i, можна меркаваць, не без ведама мiтрапалiта Герасiма; 5) смерць Вiтаўта, пачатак мiжусобнай вайны ў княстве i, урэшце, спаленне Герасiма Свiдрыгайлам перапынiлi ход летапiсання. Аднак (у Смаленску — ?) апошняе было адноўлена, дададзена “Аповесць пра Падолле” i зроблены апошнi запiс агульнарускiх падзей за 1446 г.

Паводле меркавання В.Чамярыцкага, першы беларускi летапiсны звод 1446 г. узнiк на аснове злучэння асобнай-рэдакцыi (1446 г.) “Палiхрона” Фоцiя i “Пахвалы Вiтаўта”. Характэрная рыса летапiснага зводу — яго “агульнарускi” характар.

З 1458 г. узнiкаюць асобныя мiтраполii: Руская Кiеўская i Руская Маскоўская. У апошняй мiтраполi паступова страчвае палiтычнае значэнне. “Агульнарускiм” летапiсам усе больш становiцца летапiс велiкакняскi. Падпарадкаванне летапiсання палiтычным iнтарэсам дзяржавы ва ўмовах абвастрэння барацьбы памiж княствамi Маскоўскiм i Лiтоўскiм за рускiя землi адбiлася на яго далейшым развiццi. У канцы XV ст. летапiсны звод перапрацоўваецца з мэтай падкрэслiць асобную ад Масквы гiсторыю ВКЛ, “агульнаруская” частка скарачаецца i ставiцца на апошняе месца. Так узнiкла Слуцкая рэдакцыя I беларускага зводу. Далейшая гiсторыя беларускага (беларуска-лiтоўскага) летапiсання — гэта гiсторыя ўзнiкнення i развiцця Другога беларускага зводу.

1.7.3. Другі беларуска-лiтоўскi звод. Да спiсаў II беларускага зводу адносяць летапiсы: Красiнскага, Патрыяршы А i Б, Альшэўскi, Археалагiчнага таварыства, Румянцаўскi, Цiханравава, Познаньскi, Еўраiнаўскi. Для ўсiх iх характэрна злучэнне двух асобных летапiсных помнiкаў: 1) легендарнай гiсторыi аб паходжаннi князёў i шляхты Вялiкага княства Лiтоўскага ад знатных рымлян (“Хронiкi”) i 2) “Летапiсца вялiкiх князеў лiтоўскiх”. З’яўленне легендарнай часткi (уласна “Хронiкi”) выклiкана iмкненнем паказаць шляхту ВКЛ не менш, а то i больш радавiтай, чым шляхта Кароны, адказаць на распаўсюджаную ў Еўропе легенду аб паходжаннi дынастыi вялiкiх князёў лiтоўскiх ад конюха і падцвердзіць свае права на рускія зямлі (права заваёвы). Легенда была выкарыстана маскоўскiм бокам, каб паказаць узурпацыю лiтоўскiмi князямi ўлады над рускiмi землямi. Калi жонкай Васiля III стала Алена Глiнская з Лiтвы, гэтае пытанне не ставiлася жорстка, аднак iснавала рэальная патрэба абгрунтаваць старажытную радаслоўную ўладароў ВКЛ. Нельга таксама адмаўляць выразнае ўзмацненне жамойцкага патрыятызму, рост цiкавасцi жамойтаў да сваей гiсторыi. Узнiкненне ў такiх умовах твора яскрава лiтоўскага па свайму характару было вельмi надзенным.

Першая (легендарная) частка другога беларуска-літоўскага зводу мае поўную назву “Хронiка Вялiкага княства Лiтоўскага i Жамойцкага”. Слова “Рускага” адсутнiчае невыпадкова. “Хронiка...”, найбольш верагодна ўзнiкла ў 20-я гг. XVI ст. у асяроддзi вядомых магнатаў ВКЛ Гаштольдаў i Гальшанскiх, паходжанне якiх у творы выводзiцца непасрэдна ад нашчадкаў рымскай знацi ва ўмовах, калi гасударом усiх рускiх зямель называў сябе маскоўскi вялiкi князь. Аўтар “Хронiкi...” пачынае свае апавяданне з эпохi рымскага iмператара Нерона (I ст.н.э.). Сваей жорсткасцю гэты дыктатар наводзiў такi жах на рымлян, што асобныя з iх вымушаны былi, ратуючы свае жыцце i маемасць, уцякаць з Iталii. I вось адзiн “княжа” (патрыцый) Палемон, “который же цесар Нерону был кровным”, сабраў 500 падначаленых яму людзей — добраахвотнiкаў з сем’ямi — i накiраваўся шукаць больш бяспечныя землi. Праз некаторы час “эмiгранты” праз Балтыйскае мора прыплылi да вусця Немана, паднялiся ўверх па яго цячэнню. Мясцовасць, дзе яны апынулiся, палiчылi прывабнай i пачалi “размноживатися”. Пры гэтым асаблiва падкрэслiваецца значэнне Жамойцi: “и от того часу панство Литовское пачалося звати и множити от Жомоити”. Аднаўляючы генеалогiю лiтоўскiх князеў, аўтар “Хронiкi...” “не абцяжарваў сябе пошукамi неабходных iменаў: частку з iх ен перайначыўз Iпацьеўскага летапiсу, частку вывеў ад гарадоў i рэк (Каўнас-Кунас, Неман-Неманас, Гальшаны-Гольша) i г.д. Апавяданне даводзiлася да Гедымiна, якi, згодна легендзе, заснаваў новую сталiцу княства — Вiльню.

Можна меркаваць, што прыкладна ў гэты ж час (20-30-я гг. XVI стст.) “Хронiка...” была злучана з “Летапiсцам вялiкiх князеў лiтоўскiх”, якi пачынаў генеалогiю князёў ад Гедзiмiна. Пры гэтым ен быў iстотна перапрацаваны. Паказальна, што “агульнаруская” частка (якая ўжо ў Слуцкай рэдакцыi I беларускага зводу аднесена на апошнi план) у II зводзе зусiм адсутнiчае.

Першапачатковы тэкст другога беларуска-літоўскага зводу, у склад якога ўвайшла “Хронiка Вялiкага княства Лiтоўскага i Жамойцкага” разам з “Летапiсцам вялiкiх князеў лiтоўскiх”, у 40-я гг. XVI ст. быў дапоўнены новымi летапiснымi матэрыяламi. Была таксама зроблена iстотная рэдактарская апрацоўка ўсяго тэксту: скарочана адно апавяданне, пашырана другое, унесены дапаўненнi, заменены асобныя прозвiшчы герояў, уведзены падзагалоўкi. Гэта дало падставу даследчыку В.Чамярыцкаму вызначыць у складзе другога зводу тры рэдакцыi: 1) кароткую (летапiс Красiнскага i блiзкi да яго Патрыяршы А); 2) пашыраную (Патрыяршы Б, Румянцаўскi, Альшэўскi, Археалагiчнага таварыства, Цiханравава) i 3) поўную (Познаньскi i Рачынскага). Узнiкненне поўнай рэдакцыi ен датуе першай паловай 50-х гг. XVI ст.[85]

Такiм чынам, мы можам назiраць паступовую эвалюцыю летапiсання ў Вялiкiм княстве Лiтоўскiм, чарговым этапам якой стаў III беларускi звод, цi “Хронiка Быхаўца”.

1.7.4. Трэці беларуска-літоўскі звод (“Хронiка Быхаўца”). Методыка аналiзу легендарных частак летапiсаў. III беларускi звод атрымаў такую назву ад адзiнага вядомага даследчыкам спiса, якi быў выяўлены ў бiблiятэцы памешчыка Быхаўца (маентак Магiлеўцы Ваўкавыскага павета Гродзенскай губернii) у 1820-х гг. Хронiка, арыгiнал якой згублены, ахоплiвае гiсторыю ВКЛ ад легендарных часоў да 1506 г. Каштоўнасць хронiкi ў тым, што яна ўтрымлiвае арыгiнальныя звесткi (складзеныя па назiраннях, успамiнах хранiста i г.д.) за другую палову XV - пачатку XVI стст. “Хронiка Быхаўца” з’явiлася ў вынiку перапрацоўкi i спалучэння трох летапiсных помнiкаў: 1) Слуцкай рэдакцыi I беларускага зводу; 2) Iпацьеўскага летапiсу i 3) поўнай рэдакцыi “Хронiкi Вялiкага княства Лiтоўскага i Жамойцкага”.

Трэці беларуска-літоўскі звод стаў вынiкам гiсторыка-лiтаратурнага сiнтэзу пагадовых запiсаў i асобных апавяданняў. Складанне новага летапiснага помнiка абумоўлена развiццем геаграфiчных уяўленняў, больш пiльнай увагай да генеалогii. Але адной з галоўных прычын яго ўзнiкнення стаў пачатак Лiвонскай вайны. Iстотныя тэрытарыяльныя страты, якiя панесла ВКЛ, выклiкалi iмкненне лiцвiнскiх пная рэдактарская апрацоўка ўсяго тэксту: скарочана адно апавяданне, пашырана другое, унесены дапаўненнi, заменены асобныя прозвiшчы герояў, уведзены падзагалоўкi. Гэта дало падставу даследчыку В.Чамярыцкаму вызначыць у складзе другога зводу тры рэдакцыi: 1) кароткую (летапiс Красiнскага i блiзкi да яго Патрыяршы А); 2) пашыраную (Патрыяршы Б, Румянцаўскi, Альшэўскi, Археалагiчнага таварыства, Цiханравава) i 3) поўную (Познаньскi i Рачынскага). Узнiкненне поўнай рэдакцыi ен датуе першай паловай 50-х гг. XVI ст.[85]

Такiм чынам, мы можам назiраць паступовую эвалюцыю летапiсання ў Вялiкiм княстве Лiтоўскiм, чарговым этапам якой стаў III беларускi звод, цi “Хронiка Быхаўца”.

1.7.4. Трэці беларуска-літоўскі звод (“Хронiка Быхаўца”). Методыка аналiзу легендарных частак летапiсаў. III беларускi звод атрымаў такую назву ад адзiнага вядомага даследчыкам спiса, якi быў выяўлены ў бiблiятэцы памешчыка Быхаўца (маентак Магiлеўцы Ваўкавыскага павета Гродзенскай губернii) у 1820-х гг. Хронiка, арыгiнал якой згублены, ахоплiвае гiсторыю ВКЛ ад легендарных часоў да 1506 г. Каштоўнасць хронiкi ў тым, што яна ўтрымлiвае арыгiнальныя звесткi (складзеныя па назiраннях, успамiнах хранiста i г.д.) за другую палову XV - пачатку XVI стст. “Хронiка Быхаўца” з’явiлася ў вынiку перапрацоўкi i спалучэння трох летапiсных помнiкаў: 1) Слуцкай рэдакцыi I беларускага зводу; 2) Iпацьеўскага летапiсу i 3) поўнай рэдакцыi “Хронiкi Вялiкага княства Лiтоўскага i Жамойцкага”.

Трэці беларуска-літоўскі звод стаў вынiкам гiсторыка-лiтаратурнага сiнтэзу пагадовых запiсаў i асобных апавяданняў. Складанне новага летапiснага помнiка абумоўлена развiццем геаграфiчных уяўленняў, больш пiльнай увагай да генеалогii. Але адной з галоўных прычын яго ўзнiкнення стаў пачатак Лiвонскай вайны. Iстотныя тэрытарыяльныя страты, якiя панесла ВКЛ, выклiкалi iмкненне лiцвiнскiх патрыётаў нагадаць пра гераiчныя i велiчныя старонкi барацьбы з Маскоўскай дзяржавай, пра тое, што i “лiтоўскае кап’е стаяла ля сцен Масквы”.

Усе адзначанае вышэй дазваляе меркаваць, што Трэці звод быў створаны ў 60-я гг. XVI ст., а у 70-я гг. XVI ст. з’явiўся спiс (лацiнкай на беларускай мове), якi ў 1846 г. апублiкаваў складальнiк “Старажытнай гiсторыi лiтоўскага народу” Т.Нарбут. Трэці беларуска-літоўскі звод быў складзены, магчыма, не адной, а некалькiмi асобамi, блiзкiмi да князёў Слуцкiх. Паводле сцвярджэння беларускага даследчыка М.Улашчыка, “Хронiка Быхаўца” была пачата праваслаўным, а падоўжана каталiком.

Месцам узнiкнення летапiсу-хронiкi, хутчэй за ўсё, з’явiўся Новагародак. Пры абгрунтаваннi такога пункту гледжання карысна звярнуцца да методыкi аналiзу легендарных звестак летапiсаў, прапанаванай М.Улашчыкам. У асноўных рысах яе можна сфармуляваць наступным чынам: 1) пачатковыя звесткi па гiсторыi амаль усiх народаў змяшчаюць легенды; 2) легенды, нягледзячы на мiфiчнасць паведамленняў, адлюстроўваюць геаграфiчныя, палiтычныя i iншыя ўяўленнi таго часу, калi яны складалiся; 3) аналiз звестак легенды дазваляе даследчыку ў шэрагу выпадкаў акрэслiць час i месца напiсання (складання).