Тэма 8. Відавая класіфікацыя бібліяграфіі

Від бібліяграфіі і відавая класіфікацыя як навуковая праблема. Яе значэнне для развіцця бібліяграфазнаўства. Вырашэнне яе ў межах працэсуальнага, комплекснага, дзейнаснага і сістэмна-дзейнаснага падыходаў. А.П.Коршунаў аб патрабаваннях, якім павінна адпавядаць дасканалая відавая класіфікацыя.

Віды бібліяграфіі па арганізацыйна-ведамаснай прымеце (інстытуцыянальныя віды бібліяграфіі): бібліятэчная бібліяграфія, кнігагандлёвая бібліяграфія, выдавецкая бібліяграфія, архіўная бібліяграфія і інш.

Віды бібліяграфіі па аднароднасці ствараемай і распаўсюджваемай бібліяграфічнай прадукцыі (па грамадскім прызначэнні, функцыянальна-мэтавай прымеце, змесце бібліяграфуемых дакументаў). Віды бібліяграфіі па грамадскім прызначэнні ствараемай і распаўсюджваемай бібліяграфічнай пра­дукцыі. Агульная і спецыяльная бібліяграфія: спецыфіка і сувязь з асноўнымі функцыямі бібліяграфіі як грамадскай з’явы. Падвіды агульнай і спецыяльнай бібліяграфіі. Асноўныя варыянты класіфікацыі бібліяграфічнай дзейнасці па грамадскім прызначэнні. Віды бібліяграфіі па функцыянальна-мэтавай прымеце ствараемай і распаўсюджваемай бібліяграфічнай прадукцыі. Бягучая, рэтраспектыўная і перспектыўная бібліяграфія: спецыфіка, узаемасувязь. Асноўныя патрабаванні, якім павінны адпавядаць крыніцы бягучай, рэтраспектыўнай і перспектыўнай бібліяграфіі. Віды бібліяграфіі па змесце бібліяграфуемых дакументаў. Універсальная і галіновая бібліяграфія: спецыфіка, узаемасувязь. Шматгаліновая, тэматычная, комплексная, персанальная, краязнаўчая, краіназнаўчая як разнавіднасці галіновай бібліяграфіі. Бібліяграфія бібліяграфіі як спецыфічны від бібліяграфіі.

Дзейнасныя віды бібліяграфіі. Прафесійная і непрафесійная; індывідуальная і калектыўная; вытворчая і спажывецкая; творчая і рэпрадуктыўная; практычная і тэарэтычная і іншыя віды бібліяграфічнай дзейнасці.

Семінар.

Раздзел ІІІ. БІБЛІЯГРАФАЗНАЎСТВА – НАВУКА АБ БІБЛІЯГРАФІІ

Тэма 9. Бібліяграфазнаўства як сістэма навуковых ведаў

Бібліяграфазнаўства як сукупнасць навуковых ведаў аб бібліяграфіі і як бібліяграфазнаўчая навуковая дзейнасць суб’екта, накіраваная на пазнанне структуры і якасцей бібліяграфічнай інфармацыі, заканамернасцей яе функцыянавання ў грамадстве.

Функцыі бібліяграфазнаўства.

Тэрмінасістэма бібліяграфазнаўства. Яе распрацоўка і ўдасканаленне ў навуковых працах, тэрміналагічных і тэхналагічных стандартах, слоўніках.

Роля прафесійнага друку ў развіцці бібліяграфазнаўства.

Структура і змест бібліяграфазнаўства. Аспектны і аб’ектны кірункі дыферэнцыяцыі бібліяграфазнаўства. Асноўныя раздзелы бібліяграфазнаўства згодна аспектнай дыферэнцыяцыі.

Метадалогія бібліяграфазнаўства. Шматузроўневая сістэма метадаў бібліяграфазнаўства. Выкарыстанне філасофскіх, агульнанавуковых і спецыяльных метадаў пры правядзенні бібліяграфічных даследаванняў. Метады сумежных навуковых дысцыплін і іх выкарыстанне пры правядзенні бібліяграфічных даследаванняў. Спецыяльныя метады бібліяграфазнаўства. Бібліяметрычны аналіз.

Тэорыя бібліяграфіі як адна з фундаментальных дысцыплін сучаснага бібліяграфазнаўства. Яе прадмет, задачы, асноўныя працы. Гісторыя бібліяграфіі: прадмет, задачы, асноўныя працы. Значэнне арганізацыйнага і тэхналагічнага раздзелаў бібліяграфазнаўства як галоўных звёнаў, якія забяспечваюць непасрэдную сувязь паміж бібліяграфічнай навукай і практыкай. Прадмет і задачы “арганізацыі” бібліяграфіі. Тэхналогія і методыка бібліяграфіі. Методыка бібліяграфіі як найбольш старажытны і разгалінаваны раздзел бібліяграфазнаўства, яго прадмет і задачы.

Аб’ектны кірунак дыферэнцыяцыі бібліяграфазнаўства. Бібліяграфічная дзейнасць як найбольш агульны аб’ект бібліяграфазнаўства. Выдзяленне асобных участкаў, вынікаў, працэсаў бібліяграфічнай дзейнасці, фарміраванне дысцыплін і праблем прыватнага бібліяграфазнаўства.

Тэма 10. Развіццё бібліяграфазнаўства на сучасным этапе

 

Дыскусія пачатку 1990-х гг. аб крызісным стане бібліяграфіі, парадыгмах у бібліяграфазнаўстве, метадалогіі бібліяграфазнаўства. В.А.Факееў аб асноўных парадыгмах бібліяграфазнаўства.

Агульная характарыстыка навукова-кнігазнаўчай (пазнавальнай), каштоў­насна-арыенціровачнай (дапаможна-ідэалагічнай), інфармацыйна-камунікатыўнай (дакументаграфічнай), культуралагічнай парадыгм.

Сучасныя канцэпцыі ў бібліяграфазнаўстве. Дакументаграфічная канцэпцыя бібліяграфіі як грамадскай з’явы. А.П.Коршунаў аб метасістэме існавання бібліяграфіі. Асноўныя элементы метасістэмы. Роля бібліяграфічнай інфармацыі.

Кагнітаграфічная канцэпцыя бібліяграфіі як грамадскай з’явы. Метадала­гічная аснова канцэпцыі. В.А.Факееў аб метасістэме існавання бібліяграфіі – як сацыякультурным комплексе, які ўключае бібліяграфічныя веды (інфармацыю), бібліяграфічны сацыяльны інстытут, бібліяграфічную дзейнасць, бібліяграфічную культуру і, па яго тэрміналогіі, “бібліяграфічны квадрат”. Трохузроўневая структура функцый бібліяграфіі. Асноўныя функцыі бібліяграфіі.

Ідэадакументаграфічная (ідэаграфічная) канцэпцыя бібліяграфіі як грамадскай з’явы. Н.А.Сляднева аб метасістэме існавання бібліяграфіі. Асноўныя элементы метасістэмы. Роля бібліяграфічнай інфармацыі. Функцыі бібліяграфічнай інфармацыі.

Духоўна-вытворчая (кагнітыўна-камунікатыўная) канцэпцыя А.В.Сакалова. Метадалагічная аснова канцэпцыі. Асноўныя задачы і катэгорыі бібліяграфіі. Бібліяграфічныя веды як вядучае паняцце бібліяграфіі. Функцыі бібліяграфіі.

Культуралагічная канцэпцыя бібліяграфіі (М.Г.Вохрышава, Н.Б.Зіноўева, Ю.С.Зубаў). Метадалагічная аснова канцэпцыі. Спецыфіка бібліяграфіі ў метасістэме “культура”. Асноўная якасць і найбольш істотныя прыметы бібліяграфіі.

Інфармацыйна-кіруючая канцэпцыя А.А.Грачыхіна. Метадалагічная аснова канцэпцыі. Метасістэма бібліяграфіі. Спецыфіка бібліяграфіі як галіны інфармацыйнай дзейнасці, яе асноўнае грамадскае прызначэнне.

Навуказнаўчая канцэпцыя Л.В.Астахавай. Бібліяграфічнае пазнанне. Бібліяграфія як навуковы феномен.

Працэсна-кагнітыўная (кагнітыўна-трансфармацыйная) канцэпцыя В.П.Леонава. Вядучыя катэгорыі. Бібліяграфічная трансфармацыя.

Семінар.


 

 

ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНАЯ КАРТА ВУЧЭБНАЙ ДЫСЦЫПЛІНЫ

“БІБЛІЯГРАФАЗНАЎСТВА. ТЭОРЫЯ”

 

Нумар раздзела тэмы Назва раздзела тэмы Колькасць аўдыторных гадзін Форма кантроля ведаў
Лекцыі Практычныя заняткі Семінарскія заняткі Лабараторныя заняткі Кіруемая самастойная работа Іншае
 
  Уводзіны            
  Раздзел І. АСНОВЫ ТЭОРЫІ БІБЛІЯГРАФІІ              
Бібліяграфія як грамадская з’ява         Праверка пісьмовых работ, субяседаванне
Бібліяграфічная інфармацыя і бібліяграфічныя веды як асноўныя паняцці тэорыі бібліяграфіі       Праверка пісьмовых работ, субяседаванне
Формы існавання бібліяграфічнай інфармацыі       Праверка пісьмовых работ, субяседаванне
Функцыянальная структура бібліяграфіі (бібліяграфічнай інфармацыі)        
  Раздзел ІІ. БІБЛІЯГРАФІЧНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ              
Бібліяграфія як галіна дзейнасці            
Бібліяграфічная практычная дзейнасць: паняцце і структура         Праверка пісьмовых работ, субяседаванне
Кампанентная структура бібліяграфічнай дзейнасці         Праверка электронных прэзентацый. Выступленні на семінары № 3
Відавая класіфікацыя бібліяграфіі       Праверка пісьмовых работ, субяседаванне, Выступленні на семінары № 3
  Раздзел ІІІ. БІБЛІЯГРАФАЗНАЎСТВА – НАВУКА АБ БІБЛІЯГРАФІІ              
Бібліяграфазнаўства як сістэма навуковых ведаў         Праверка тэстаў. Субяседаванне па тэме
Развіццё бібліяграфазнаўства на сучасным этапе         Праверка пісьмовых работ, субяседаванне
  Усяго      

 


 

 

ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНАЯ КАРТА ВУЧЭБНАЙ ДЫСЦЫПЛІНЫ

«Бібліяграфазнаўства. Тэорыя” для 135 к гр.

 

Нумар раздзела тэмы Назва раздзела тэмы Колькасць аўдыторных гадзін Кіруемая самастойная работа Іншае Форма кантроля ведаў
Лекцыі Практычныя заняткі Семінарскія заняткі Лабараторныя заняткі
 
  Уводзіны            
  Раздзел І. АСНОВЫ ТЭОРЫІ БІБЛІЯГРАФІІ
Бібліяграфія як грамадская з’ява       Праверка пісьмовых работ, субяседаванне
Бібліяграфічная інфармацыя і бібліяграфічныя веды як асноўныя паняцці тэорыі бібліяграфіі            
Формы існавання бібліяграфічнай інфармацыі       Праверка пісьмовых работ, субяседаванне
Функцыянальная структура бібліяграфіі (бібліяграфічнай інфармацыі)          
  Раздзел ІІ. БІБЛІЯГРАФІЧНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ
Бібліяграфія як галіна дзейнасці            
Бібліяграфічная практычная дзейнасць: паняцце і структура         Праверка пісьмовых работ, субяседаванне
Кампанентная структура бібліяграфічнай дзейнасці       Праверка электронных прэзентацый, пісьмовых работ, выступленні на семінары № 3
Відавая класіфікацыя бібліяграфіі       Праверка пісьмовых работ, субяседаванне
  Раздзел ІІІ. БІБЛІЯГРАФАЗНАЎСТВА – НАВУКА АБ БІБЛІЯГРАФІІ
Бібліяграфазнаўства як сістэма навуковых ведаў         Праверка тэстаў, субяседаванне
Развіццё бібліяграфазнаўства на сучасным этапе       Праверка пісьмовых работ, субяседаванне
  Усяго      

 

 


 

 

ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНАЯ КАРТА ВУЧЭБНАЙ ДЫСЦЫПЛІНЫ

«Бібліяграфазнаўства. Тэорыя” для студэнтаў ФЗН (4гады навучання)

 

Нумар раздзела тэмы Назва раздзела тэмы Колькасць аўдыторных гадзін Кіруемая самастойная работа Іншае Форма кантроля ведаў
Лекцыі Практычныя заняткі Семінарскія заняткі Лабараторныя заняткі
 
  Уводзіны 0,2            
  Раздзел І. АСНОВЫ ТЭОРЫІ БІБЛІЯГРАФІІ
Бібліяграфія як грамадская з’ява. Азначэнне паняццяў “бібліяграфія”, “бібліяграфазнаўства”, “бібліяграфічная інфармацыя”, “бібліяграфічныя веды” 0,3            
Формы існавання бібліяграфічнай інфармацыі і бібліяграфічных ведаў 0,5            
Функцыянальная структура бібліяграфіі            
  Раздзел ІІ. БІБЛІЯГРАФІЧНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ
Кампанентная структура бібліяграфічнай дзейнасці          
Відавая класіфікацыя бібліяграфіі і бібліяграфічных дапаможнікаў          
  Раздзел ІІІ. БІБЛІЯГРАФАЗНАЎСТВА – НАВУКА АБ БІБЛІЯГРАФІІ
Бібліяграфазнаўства як сістэма навуковых ведаў            
  Усяго        

 

 

ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНАЯ КАРТА ВУЧЭБНАЙ ДЫСЦЫПЛІНЫ

«Бібліяграфазнаўства. Тэорыя” для студэнтаў ФЗН (5 гадоў навучання)

 

Нумар раздзела тэмы Назва раздзела тэмы Колькасць аўдыторных гадзін Кіруемая самастойная работа Іншае Форма кантроля ведаў
Лекцыі Практычныя заняткі Семінарскія заняткі Лабараторныя заняткі
 
  Уводзіны 0,5            
  Раздзел І. АСНОВЫ ТЭОРЫІ БІБЛІЯГРАФІІ
Бібліяграфія як грамадская з’ява. Азначэнне паняццяў “бібліяграфія”, “бібліяграфазнаўства”, “бібліяграфічная інфармацыя”, “бібліяграфічныя веды” 0,5            
Формы існавання бібліяграфічнай інфармацыі і бібліяграфічных ведаў            
Функцыянальная структура бібліяграфіі            
  Раздзел ІІ. БІБЛІЯГРАФІЧНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ
Кампанентная структура бібліяграфічнай дзейнасці          
Відавая класіфікацыя бібліяграфіі і бібліяграфічных дапаможнікаў            
  Раздзел ІІІ. БІБЛІЯГРАФАЗНАЎСТВА – НАВУКА АБ БІБЛІЯГРАФІІ
Бібліяграфазнаўства як сістэма навуковых ведаў            
  Усяго          

ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН

Назвы раздзелаў і тэм Колькасць гадзін аўдыторных
лекц. сем. практ. сам. раб.
Уводзiны      
Раздзел І. АСНОВЫ ТЭОРЫІ БІБЛІЯГРАФІІ
Тэма 1. Бібліяграфія як грамадская з’ява    
Тэма 2. Бібліяграфічная інфармацыя і бібліяграфічныя веды як асноўныя паняцці тэорыі бібліяграфіі    
Тэма 3. Формы існавання бібліяграфічнай інфармацыі    
Тэма 4. Функцыянальная структура бібліяграфіі (бібліяграфічнай інфармацыі)    
Раздзел ІІ. БІБЛІЯГРАФІЧНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ
Тэма 5. Бібліяграфія як галіна дзейнасці      
Тэма 6. Бібліяграфічная практычная дзейнасць: паняцце і структура      
Тэма 7. Кампанентная структура бібліяграфічнай дзейнасці  
Тэма 8. Відавая класіфікацыя бібліяграфіі  
Раздзел ІІІ. БІБЛІЯГРАФАЗНАЎСТВА – НАВУКА АБ БІБЛІЯГРАФІІ
Тэма 9. Бібліяграфазнаўства як сістэма навуковых ведаў    
Тэма 10. Развіццё бібліяграфазнаўства на сучасным этапе    
Усяго

МЕТАДЫЧНЫЯ ЎКАЗАННІ ДЛЯ СЕМІНАРАЎ

Тэматыка семінараў

Семінарскія заняткі з'яўляюцца вынікам самастойнай работы па вывучэнні асноўнай і дадатковай літаратуры па прапанаваных ніжэй тэмах. Семінарскія заняткі садзейнічаюць больш глыбокаму асэнсаванню і засваенню самых складаных і значных тэм курса.

На семінары студэнты павінны паказаць дастаткова глыбокае веданне матэрыялу тэмы, асноўнай і дадатковай літаратуры, уменні аналізаваць гэты матэрыял, характарызаваць з’явы тэорыі бібліяграфазнаўства, самастойна разважаць і рабіць вывады па вызначанай тэме.

У падрыхтоўку да семінарскага занятку ўваходзіць вывучэнне рэкамендуемай літаратуры, канспектаванне, складанне разгорнутых адказаў па кожным пытанні. Неабходна прачытаць асноўную і дадатковую літаратуру, зрабіць выпіскі і падрыхтаваць кароткі або разгорнуты (па жаданні студэнта) пісьмовы адказ на кожнае пытанне семінара. Важна падабраць цытаты з рэкамендаваных крыніц, якія ярка паказваюць сутнасць разглядаемых з’яў.

Па жаданні студэнты могуць падрыхтаваць і заданні, прапанаваныя ў межах НДР, для гэтага выкладчык дае дадатковую кансультацыю.

Існуюць наступныя патрабаванні да выступлення студэнта: добрае валоданне вывучаным матэрыялам; уменне звязаць яго з адпаведным напрамкам дзейнасці бібліятэк; лагічнасць і паслядоўнасць у адказе; выдзяленне найбольш важных палажэнняў і ўменне зрабіць вывады па кожным пытанні семінара. Дадатковыя балы набіраюць студэнты, якія дапаўняюць выступленні, выказваюць крытычныя і ацэначныя меркаванні, вядуць дыскусію, рыхтуюць невялікія прэзентацыі па тэматыцы семінараў.