Тэма 1. Бібліяграфія як грамадская з’ява

ЗМЕСТ

Рабочая праграма 3

Тэмпланы 11

Метадычныя ўказанні для семінараў 13

Метадычныя ўказанні да практычных заняткаў 24

Метадычныя ўказанні для кантрольнай, самастойнай работы студэнтаў 30

Графік кантролю за самастойнай работай студэнтаў 47

Пытанні для самастойнай праверкі ведаў 48

Пытанні да рубежнага кантролю 50

Умовы выкарыстання рэйтынгавай сістэмы 51

Тэмы курсавых работ 52

Тэмы дыпломных і магістарскіх работ 53

Спіс літаратуры 54

Пытанні да экзамена 57

Выкарыстанне тэхнічных сродкаў 59

 


БІБЛІЯГРАФАЗНАЎСТВА. РАЗДЗЕЛ 1. Тэорыя

Рабочая праграма на 2014-2015 навучальны год

 

Зацверджана на пасяджэнні кафедры тэорыі і гісторыі ІДК

(пратакол № 2 ад 26 верасня 2014 г.)

ЗМЕСТ ДЫСЦЫПЛIНЫ

Уводзiны

“Бібліяграфазнаўства. Раздзел І. Тэорыя” як навуковая і вучэбная дысцы­пліна. Задачы і змест курса. Яго месца ў сістэме прафесійнай падрыхтоўкі бібліятэкараў-бібліёграфаў. Тэорыя бібліяграфіі ў вучэбным цыкле бібліягра­фічных дысцыплін. Характарыстыка асноўнай вучэбнай, вучэбна-метадычнай, нарматыўнай, даведачнай літаратуры, спецыяльных часопісаў у дапамогу засваенню дысцыпліны. Асноўныя формы аўдыторнай і пазааўдыторнай работы. Асноўныя формы кантролю: бягучы, прамежкавы і выніковы.

Раздзел І. АСНОВЫ ТЭОРЫІ БІБЛІЯГРАФІІ

Тэма 1. Бібліяграфія як грамадская з’ява

Прычыны ўзнікнення бібліяграфіі. Паняцце “бібліяграфія”, яго этымалогія і генезіс. Шматзначнасць сучаснага выкарыстання тэрміна “бібліяграфія”.

Заканамернасць узнікнення бібліяграфічных звестак як неад’емнай часткі дакумента. Бібліяграфія ў структуры інфармацыйных рэсурсаў грамадства. Грамадскія патрэбнасці ў інфармацыі, ведах – важнейшая перадумова функцыянавання бібліяграфіі як грамадскай з’явы.

Сістэма дакументных камунікацый (дакумент – карыстальнік) – метасістэма існавання бібліяграфіі як грамадскай з’явы. Паняцце аб метасістэме бібліяграфіі; асноўныя элементы і іх характарыстыка. Супярэчлівасці ці інфармацыйныя бар’еры паміж дакументнай інфармацыяй і карыстальнікамі. Роля бібліяграфіі ў іх пераадоленні (канцэпцыя А.П.Коршунава).

Тэкставыя камунікацыі – універсум чалавечых ведаў. Роля бібліяграфіі ў святле тэкставых камунікацый (канцэпцыі В.А.Факеева і Н.А.Слядневай).

Фактары ўздзеяння на развіццё бібліяграфіі як грамадскай з’явы і фармі­раванне яе асноўных элементаў. Заканамернае павелічэнне аб’ёму інфарма­цыйных рэсурсаў грамадства, ускладненне інфармацыйных патрэбнасцей карыстальнікаў, паскарэнне інфармацыйных працэсаў у грамадстве, стварэнне новых інфармацыйных тэхналогій, з’яўленне новых відаў носьбітаў інфармацыі. Уздзеянне на бібліяграфію гісторыка-культурных, сацыяльна-эканамічных умоў існавання грамадства.