О чем свидетельствует проведение Народного собрания Западной Беларуси в Белостоке?

Пасяджэнні Народнага сходу Заходняй Беларусі пачаліся 28 кастрычніка 1939 г. у гарадскім тэатры Беластока.У рабоце сходу прымалі ўдзел прадстаўнікі ўрада БССР, народныя паэты Беларусі Янка Купала і Якуб Колас.Па дакладах дэпутатаў С.Прытыцкага і Ф.Мацэвіча 29 кастрычніка 1939г. сход адзінагалосна прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўнай уладзе і Дэкларацыю аб уваходжанні Заходняй Беларусі ў склад БССР. У гэтых дакументах абвяшчалася аб устанаўленні савецкай улады на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў асобе Саветаў дэпутатаў працоўных. Утрымліваўся таксама зварот да Вярхоўных Саветаў СССР і БССР аб прыняцці Заходняй Беларусі ў склад Савецкага Саюза і Беларускай ССР.

У апошні дзень работы Народнага сходу 30 кастрычніка 1939г. адзінагалосна былі прыняты дэкларацыіі аб нацыяналізацыіі банкаў і буйнай прамысловасці і канфіскацыіі памешчыцкіх зямель.

Сход выбраў паўнамоцную камісію для паездкі ў Маскву, каб перадаць рашэнне аб уступленні Заходняй Беларусі ў склад Савецкага Саюза.

2лістапада 1939г. нечарговая 5-я сесія Вярхоўнага Савета СССР прыняла Закон аб уключэнні ў склад СССР Заходняй Беларусі і яе ўз’яднанні з БССР. У сярэдзіне лістапада 1939г. 3-я нечарговая сесія Вярхоўнага Савета БССР пастанавіла прыняць Заходнюю Беларусь у склад БССР.

Объясните, о каком историческом процессе свидетельствует строительство и выпуск подукции на Минском автомобильном и тракторном заводах ?

У верасні 1946г. Вярхоўны Савет БССР прыняў Закон аб пяцігадовым плане аднаўлення і развіцця народнай гаспадаркі рэспублікі на 1946-1950гг., які з’яўляўся састаўной часткай агульнасаюзнага плана. Да канца чацвёртай пяцігодкі прамысловая прадукцыя БССР павінна была не толькі дасягнуць даваеннага ўзроўню, але і перавысіць яго, прычым найбольш значна па машынабудаванні.

У 1947г. былі выпушчаны першыя аўтамабілі-самазвалы МАЗ-205 на Мінскім аўтамабільным заводзе. У 1950г. пачаўся серыйны выпуск трактароў на Мінскім трактарным заводзе, а ў 1953г. з яго галоўнага канвеера сышоў першы колавы трактар “Беларус”.

Аўтамабільны і трактарны заводы ў Мінску былі буйнейшымі новабудоўлямі рэспублікі.