Тэма 1. Гісторыя Беларусі – частка сусветнай цывілізацыі

 

1. Гісторыя Беларусі як вучэбная дысцыпліна. Прадмет і задачы курса, метады вывучэння.

2. Віды крыніц па гісторыі Беларусі і гісторыі культуры, яе гістарыяграфія.

3. Праблемы перыядызацыі гісторыі і культуры Беларусі.

1. Плошча Беларусі займае 207,6 тыс кв.км. Тут пражывае 82% беларусаў. 1/3 частка тэрыторыі пакрыта лесам. Краіна займае 3-е месца па здабычы калійнай солі, йодзіраванай і фтарыраванай каменнай солі. Беларусь мяжуе з такімі краінамі, як Літва, Латвія, Расія, Польша, Украіна. Назва нашай краіны – Белая Русь упершыню згадваецца ў 2-й палове ХІІ ст. (1250-1260 гг. лацінапісны рукапіс). Доўгі час народ называлі ліцвінамі.

Увогуле, гісторыя – гэта расказ аб мінулых падзеях. Калі мы кажам пра гісторыю як вучэбную дысцыпліну – гэта значыць, што мы вывучаем зробленае навукоўцамі. Вылучаюць некалькі значэнняў гісторыі:

1.усякі працэс развіцця ў прыродзе і грамадстве;

2.гісторыя як навука, якая вывучае мінулае грамадства, з мэтай разумення сучаснасці і перспектыў на будучыню.

Гісторыя – гэта інтэгратыўная навука, якая ўключае веды пра:

народ;

яго паходжанне;

этнічных рысах;

матэрыяльнай і духоўнай культуры;

яго дзяржаўнасці;

выдатных асобах.