Калектывізацыя сельскай гаспадаркі Беларускай ССР у 20-30-я гады XX ст.

Цяжкія ўмовы працы і быту сялян, раздробленасць зямельных участкаў, прымітыўныя прылады працы, што стрымлівала агульнае эканамічнае развіццё краіны.У пачатку нэпа савецкая ўлада падтрымлівала гаспадарчыя памкненні сялян, заахвочвала пошук форм калектыўнага гаспадарання на зямлі, прадастаўляла права на зямлю як калектыўным, так і аднаасобным гаспадаркам.З першых гадоў савецкай улады ствараліся і вытворчыя кааператывы, калектыўныя гаспадаркі.Калгасы разглядаліся ў асноўным як форма арганізацыі бяднейшых пластоў насельніцтва. У 20-я гады, як бачна, быў сапраўды значны ўздым сялянскай гаспадаркі, які сведчыць аб дабратворных выніках нэпа.Камуністычная партыя і Савецкая дзяржава распрацавалі палітыку калектывізацыі сельскай гаспадаркі.Калектывізацыя сельскай гаспадаркі – палітыка Камуністычнай партыі і Савецкай дзяржавы, якая была накіравана на аб’яднанне дробных сялянскіх гаспадарак у буйныя сельскагаспадарчыя прыдпрыемствы.Iмкнуліся вырашыць адразу дзве задачы: у кароткія тэрміны правесці калектывізацыю вёскі і ўзяць у яе сродкі для патрэб індустрыялізацыі і абароны краіны.Пачатак рэалізацыі такога курсу паклаў хлебанарыхтоўчы крызіс. Акрамя таго, у гарадах пачаліся перабоі ў забеспячэнні прадуктамі.Закрываліся рынкі, уводзілася абкладанне сялянскіх гаспадарак дадатковымі падаткамі.У Беларусі ў падтрыманні палітыкі “правага ўхілу” быў абвінавачаны нарком земляробства Дз. Прышчэпаў, старшыня ЦВК БССР А. Чарвякоў і інш.Масавая калектывізацыя выклікала супраціўленне кулацтва. У гэтых умовах партыя перайшла ад палітыкі абмежавання і выцяснення кулацтва да палітыкі ліквідацыі кулацтва.Разгарнулася кампанія па суцэльнай калектывізацыі і ліквідацыі кулацтва як класа, прымусу і раскулачвання серадняка, закрыцця цэркваў, рынкаў.Раскулачваць пачалі не толькі кулакоў, але і сераднякоў, якія не хацелі ўступаць у калгасы.Метады, якімі ажыццяўлялася калектывізацыя вёскі, абагуленне сялянскіх гаспадарак, прывялі да таго, што вясной 1932 г. замест суцэльнай калектывізацыі адбыўся чарговы масавы выхад сялян з калгасаў.У выніку дапушчаных памылак у эканамічнай палітыцы ў 1932–1933 гг. краіну ахапіў масавы голад, які забраў жыцці многіх людзей.Да канца 30-х гадоў калектывізацыя ў Беларусі была звершана, кулацтва як клас ліквідавана.Сельская гаспадарка фінансавалася па рэшткавым прынцыпе. Іншая справа – 70–80-я гады, калі дзяржава атрымала магчымасць фінансаваць аграрны сектар эканомікі на ўзроўні сучасных патрабаванняў. Сельская гаспадарка Беларусі ў гэтыя гады па вытворчасці прадукцыі на душу насельніцтва стала ў шэраг з сельскай гаспадаркай развітых дзяржаў свету.


48. Ажыццяўленне ў Беларускай ССР у 1920-1930гг. ліквідацыі непісьменнасці і малапісьменнасці дарослага насельніцтва і ўсеагульнага абавязковага навучання дзяцей школьнага ўзросту.

Пачатак паходу супраць непісьменнасці пакладзены дэкрэтам Саўнаркома РСФСР ад 26 снежня 1919 г. “Аб ліквідацыі непісьменнасці сярод насельніцтва РСФСР”, які падпісаў У. Ленін. У Беларусі гэта работа ў поўную сілу пачалася з канца 1920 г., калі тэрыторыя рэспублікі была вызвалена ад польскіх акупантаў.У гэты час 52,6 % насельніцтва ва ўзросце ад 9 да 49 гдоў з’яўлялася непісьменным. Была створана Рэспубліканская надзвычайная камісія па ліквідацыі непісьменнасці. Да вырашэння гэтай задачы прыцягваліся грамадскія арганізацыі. У 1926 г. аформілася таварыства “Прэч непісьменнасць”, якое ўзначаліў старшыня ЦВК БССР А. Чарвякоў. Калі ў 1929 г. у рэспубліцы дзейнічала 951 ячэйка гэтага таварыства з 59 тыс. чалавек, дык у 1932 г. ужо налічвалася 10 тыс. ячэек і ў іх працавала 156 тыс. чалавек.У жніўні 1932 г. Саўнарком БССР прыняў пастанову “Аб увядзенні ўсеагульнага абавязковага навучання для малапісьменных”. Пастановай урада рэспублікі ад 25 ліпеня 1932 г. была зацверджана новая сістэма навучання дарослых. Яе пачатковым звяном сталі ўводныя курсы ў вытворчасць, якія знаёмілі рабочага з тэхніка-эканамічнай і грамадска-палітычнай дзейнасцю прадпрыемства. Наступная ступень – пачатковая політэхнічная вытворчая школа (тэрмін навучання – 1,5 года), якая будавалася на базе лікпункта, забяспечвала не толькі ліквідацыю малапісьменнасці, але і падрыхтоўку кадраў масавых прафесій (3–4-ы разрад) і іх перакваліфікацыю. З 1934/35 навучальнага года ўстанаўлівалася адзіная пачатковая вячэрняя школа з трохгадовым тэрмінам навучання. Яе асаблівасцю было тое, што агульнаадукацыйная падрыхтоўка навучэнцаў сумяшчалася з тэхнічнай падрыхтоўкай, або агразаалагічнай вучобай.Яшчэ больш увагі навучанню дарослых сталі ўдзяляць пасля апублікавання 27 лютага 1936 г. пастановы СНК СССР і ЦК ВКП(б) “Аб рабоце па навучанні непісьменных і малапісьменных”. Толькі за гады другой пяцігодкі ў Беларусі амаль 249 тыс. чалавек ліквідавалі непісьменнасць і больш за 1 млн – малапісьменнасць. Паводле звестак Усесаюзнага перапісу 1939 г. пісьменнасць насельніцтва БССР ва ўзросце 9 гадоў і старэй (без заходніх абласцей) павялічылася з 53,1 % у 1926 г. да 78,9 % у 1939 г. Масавая непісьменнасць у БССР была ліквідавана. Гэта вялікае дасягненне беларускага народа. Яно і сёння не згубіла сваёй значнасці, калі мець на ўвазе, што сёння амаль кожны пяты жыхар планеты не ўмее чытаць і пісаць.Але ў канцы 30-х гадоў частка дарослага насельніцтва рэспублікі, асабліва на вёсцы і сярод жанчын, яшчэ заставалася неахопленай навучаннем.20-я гады сталі часам нараджэння беларускай савецкай навукі. У студзені 1922 г. заснаваны Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт). Яго задачай з’яўлялася вывучэнне мовы, літаратуры, гісторыі, этнаграфіі, эканомікі, прыродных багаццяў Беларусі. 1 студзеня 1929 г. Інстытут беларускай культуры быў рэарганізаваны ў Беларускую акадэмію навук (з 1936 г. – АН БССР). У 1932 г. у яе складзе налічвалася 14 навукова-даследчых інстытутаў. Усяго ў рэспубліцы было 40 навукова-даследчых устаноў, у якіх налічвалася каля 1,5 тыс. навуковых супрацоўнікаў, у аспірантуры навучалася 432 чалавекі.

49. Развіццё мастацтва і архітэктуры ў Беларускай ССР ў 1920-1930-я гг.

У комплексе праблем культурнага будаўніцтва важнае месца займала ліквідацыя непісьменнасці і малапісьменнасці дарослага насельніцтва.Была створана Рэспубліканская надзвычайная камісія па ліквідацыі непісьменнасці.Але ў канцы 30-х гадоў частка дарослага насельніцтва рэспублікі, асабліва на вёсцы і сярод жанчын, яшчэ заставалася неахопленай навучаннем.Разам з ліквідацыяй непісьменнасці і малапісьменнасці дарослага насельніцтва праводзілася вялікая работа па стварэнні сістэмы народнай адукацыі.Да сярэдзіны 20-х гадоў такая сістэма адукацыі была створана і складалася з наступных частак: 1) дашкольных устаноў; 2) масавых чатырохгадовых працоўных школ; 3) сямігадовых працоўных політэхнічных школ; 4) школ сялянскай моладзі; 5) рабфакаў; 6) тэхнікумаў; 7) вышэйшых навучальных устаноў.Асаблівая ўвага надавалася ўвядзенню ўсеагульнага абавязковага навучання дзяцей.Значнае развіццё атрымала сярэдняя спецыяльная адукацыя.Кадры кваліфікаваных рабочых рыхтаваліся ў прафесійных школах.20-я гады сталі часам нараджэння беларускай савецкай навукі.Вучоныя займаліся даследаваннем рэсурсаў, праблемы прыкладнога характару.Праводзіліся даследаванні і ў галіне гуманітарных навук.Развіццё літаратуры і мастацтва адбывалася ў складаных умовах.Беларуская паэзія вітала рэвалюцыю. Для яе характэрны былі аптымізм, дух змагання за новае жыццё. Гэта быў час агульнага духоўнага ўздыму, час надзей, веры і мар.У другой палове 20-х гадоў развіццё беларускай савецкай літаратуры адбывалася ў вострай барацьбе ідэйна-эстэтычных тэндэнцый, розных літаратурных груповак.У 30-я гады завяршыўся працэс стварэння адзінай пісьменніцкай арганізацыі Беларусі.У вострай барацьбе розных мастацкіх школ і плыняў стваралася беларускае савецкае тэатральнае, музычнае і выяўленчае мастацтва.У сярэдзіне 20-х гадоў першыя поспехі былі дасягнуты ў развіцці беларускага музычнага мастацтва, у якім усё яшчэ пераважала самадзейная творчасць музычных, харавых і танцавальных калектываў.Значны крок наперад зрабіла музычнае мастацтва ў 30-я гады.Паспяхова развівалася кінамастацтва. Ствараліся дакументальныя і мастацкія фільмы, кінахроніка.Дасягненні ў сферы культурнай дзейнасці сведчаць аб сапраўдным ажыццяўленні культурнай рэвалюцыі ў рэспубліцы.У 20–30-я гады паспяхова развіваліся жывапіс, скульптура, архітэктура.20-я гады ў гісторыі беларускага жывапісу былі часам збірання творчых сіл, першых спроб засваення новай тэматыкі, актыўнага ўкаранення мастацтва ў жыццё шырокіх пластоў народа.У 30-я гады мастацтва Беларусі ўзбагачалася новымі тэмамі і вобразамі.Буйной падзеяй у культурным жыцці стаў Першы з’езд мастакоў Беларусі, які адбыўся 6 снежня 1938 г. у Мінску.Багатыя і цікавыя традыцыі мае беларуская графіка.У 20–30-я гады шэраг манументальных помнікаў стварылі беларускія скульптары.У цэлым для прамысловай архітэктуры 20-х гадоў характэрна выкарыстанне жалезабетонных і металічных канструкцый.У канцы 20-х гадоў рабіліся спробы распрацаваць тып дома з агульнымі бытавымі элементамі. Такія будынкі атрымалі назву дамоў-камун.Галоўнымі задачамі архітэктуры Беларусі ў перадваенныя пяцігодкі (1933–1941) сталі рэканструкцыя і развіццё гарадоў.Кожны твор архітэктуры ўяўляе сабой спалучэнне трох прынцыпаў: функцыянальнасці, трываласці і прыгажосці.

50. Грамадска-палітычнае жыццё ў Беларускай ССР у 20-30 я гады XX ст.

У міжваенны перыяд (20–30-я гады) грамадска-палітычнае жыццё на Беларусі, як і ў Савецкай краіне ў цэлым, было поўным супярэчнасцей, цесна звязаным з сацыяльна-эканамічнымі працэсамі, што адбываліся ў гэтыя гады.У беларускім грамадстве ў першай палове 20-х гадоў магчыма вызначыць існаванне і барацьбу двух тэндэнцый. Адна з іх была накіравана на пэўную дэмакратызацыю ў палітычных адносінах, другая – на працяг палітыкі ваеннага камунізму.З’явілася беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсэраў або БПС-Р). Адрозненне пазіцыі беларускіх эсэраў ад пазіцыі КП(б)Б заключалася ў пытаннях, звязаных з характарам улады і суверэнітэтам.З гэтага моманту пачалося адкрытае процістаянне дзвюх палітычных партый, якое скончылася не на карысць БПС-Р. У 1921 г. карныя органы арыштавалі 860 актыўных яе членаў.У канцы 1922 г. паскорыўся працэс аб’яднання савецкіх рэспублік, у якім актыўны ўдзел брала БССР. На І Усесаюзным з’ездзе Саветаў 30 снежня 1922 г. 25 прадстаўнікоў БССР разам з дэлегацыямі РСФСР, УССР і ЗСФСР падпісалі дэкларацыю і дагавор аб стварэнні СССР.Стварэнне СССР дало магчымасць аб’яднаць намаганні гістарычна звязаных паміж сабой народаў, спрыяць іх хуткаму эканамічнаму, сацыяльнаму і культурнаму развіццю.З другой паловы 20-х гадоў узмацнілася дырэктыўная сістэма кіравання не толькі эканомікай, але і іншымі сферамі грамадскага жыцця, узрасла роля партыйна-дзяржаўнага апарату.У пачатку 30-х гадоў у беларускім савецкім грамадстве былі ўсе рысы таталітарнага палітычнага рэжыму.Пераход да таталітарызму праяўляўся ў далейшым паніжэнні ролі і ўдзелу ў справах грамадства дэмакратычных, прадстаўнічых органаў, поўным іх падпарадкаванні партыйнаму апарату.Так у 30-я гады канчаткова сфарміраваліся палітычныя інстытуты беларускага грамадства, яго таталітарны палітычны рэжым.Пачатак палітыкі беларусізацыі варта аднесці да чэрвеня 1924 г.З сярэдзіны 1923 г. і да сярэдзіны 1924 г. працэс беларусізацыі прайшоў першую фазу, на працягу якой вялася ў асноўным яе палітычная і ідэалагічная падрыхтоўка.Адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа праведзена ў 1926–1929 гг.Адным з напрамкаў нацыянальнай палітыкі з’яўлялася беларусізацыя дзяржаўных устаноў, грамадскіх арганізацый, якая мела на мэце вывучэнне супрацоўнікамі беларускай мовы і перавод на яе справаводства.У ходзе беларусізацыі вырашалася задача больш актыўнага вылучэння на кіруючыя пасады прадстаўнікоў карэннага (не толькі беларускага) насельніцтва.Палітыка беларусізацыі закранула і войска. У 1923–1925 гг. праводзілася ваенная рэформа. Важным напрамкам беларусізацыі з’яўлялася нацыянальна-культурнае будаўніцтва.Шмат што было зроблена ў напрамку беларусізацыі ў выдавецкай справе.Значных поспехаў у гады правядзення палітыкі беларусізацыі дасягнулі беларуская літаратура, нацыянальны беларускі тэатр, музыка, жывапіс.Разглядаючы палітыку беларусізацыі ў 20-я гады, важна адзначыць, што яе ход меў пэўныя супярэчнасці і цяжкасці.Але, нягледзячы на супярэчнасці, цяжкасці і недахопы, палітыка беларусізацыі з’явілася практычнай спробай ва ўмовах савецкай улады ажыццявіць беларускае нацыянальнае адраджэнне.


51. Заходняя Беларусь пад уладай Польшчы ў 1921-1939 гг.

У выніку савецка-польскай вайны 1919–1920 гг., паводле Рыжскага мірнага дагавора ад 18 сакавіка 1921 г., вялікая частка тэрыторыі Беларусі з насельніцтвам перайшло ва ўладанне польскай дзяржавы.Заходняя Беларусь і яе насельніцтва апынуліся ў вельмі цяжкім становішчы.На заводах і фабрыках працоўны дзень працягваўся 10–11 гадзін. У сярэднім на аднаго працуючага прыходзілася два беспрацоўныя. Людзі згаджаліся на любую работу і любую аплату.Вельмі цяжка жылося ў вёсцы.Аграрныя пераўтварэнні вялі да ўзрастання дыферэнцыяцыі сялян, колькасць бедных жыхароў вёскі пачала няўхільна павялічвацца.Сяляне павінны былі пастаянна выконваць павіннасці.У пошуках заробкаў, даведзеныя голадам і ўціскам да адчаю, сяляне шукалі выйсця ў эміграцыі.Вядучую ролю ў паланізацыі беларускага насельніцтва адыгрывала каталіцкая царква.У Заходняй Беларусі панаваў жорсткі палітычны рэжым і паліцэйскі тэрор.Такім чынам, сацыяльнае, нацыянальнае і палітычнае становішча працоўных мас на тэрыторыі Заходняй Беларусі штурхала іх на актыўныя антыўрадавыя дзеянні.У пачатку і сярэдзіне 20-х гадоў сацыяльная і нацыянальная барацьба характарызавалася не толькі эканамічнымі забастоўкамі і антыўрадавымі дэманстрацыямі, але і праявамі ўзброеных выступленняў у форме партызанскага руху.Ва ўзмацненні сацыяльнага і нацыянальна-вызваленчага руху значную ролю адыгралі партыі і арганізацыі камуністычнага і нацыянальна-дэмакратычнага напрамку.Выдаваліся газеты, якія па прычыне праследавання ўладамі часта закрываліся.У студзені 1927 г. улады пачалі ліквідацыю гурткоў і камітэтаў БСРГ. Па ўсім краі прайшлі масавыя арышты яе актывістаў.Польскія ўлады чынілі розныя перашкоды для стварэння сеткі гурткоў на месцах, а таксама ажыццяўлялі жорсткі ўціск на перыядычныя выданні.Важную ролю ў грамадска-палітычным жыцці Заходняй Беларусі адыграла культурна-асветная арганізацыя – Таварыства беларускай школы (ТБШ).За перыяд свайго існавання (да 1937 г.) ТБШ заваявала вялікую любоў насельніцтва Заходняй Беларусі. Заслуга ТБШ была не толькі ў асветніцкай ролі, але і ў тым, што яна падрыхтавала і выхавала ў вельмі цяжкіх умовах нацыянальнага прыгнёту значную колькасць беларускай творчай інтэлігенцыі.У канцы 20 – пачатку 30-х гадоў адбыліся значныя палітычныя і эканамічныя змены на тэрыторыі Заходняй Беларусі.

52. Аднаўленне народнай гаспадаркі Беларускай ССР пасля Вялікай Айчыннай вайны. Подзвіг беларускага народа ў адраджэнні роднай зямлі.

Вял. Айч. вайна i фаш. акупац. прынелсi бел. нар. вялiзарныя бедствы: загiн. больш за 2,2 млн. чал., толькi прамыя страты склалi 75 млрд. р., былi разбур. гарады, вескi, прамысл. прадпр.. Аднаўл. экан. пачыналася адразу пасля вызвал. – у кан. 1943—1944 году. Аднак гал. было зроблена пасля заканч. Айч. вайны, у ходзе рэалiзацыi чацьвертага пяцiгад. плана аднаўл. i развiц. нар. гасп. 1946—1950 гг. У галiне прамысл. адбыл. не толькi аднаўл. разбуранага, развiцце тых галiн, якiя iснав. да вайны, але i ствар. новых галін – аўтамаб., трактарная, дарожн. машын i будаўн. механiзмаў i iнш. Вял. поспехi адбылiся ў ствар. энергетычн. i палiўнай базы нар. гасп. – к 1950 г. выраб электраэн. перавысiў даваен. ўзр. на 47 %.Ва ўсiх галiнах, асаблiва ў машынабуд., у значных маштабах рабiлася тэхнiчн. рэканстр., уводзiлася больш дасканалае абсталяв., выкарыст. нов. мет. вытворч.: механiз., электрыфiкацыя i аўтаматыз..Прадпр. мясц. прамысл. наладжвалi вытворч. тавараў нар. спажыв., абутку, адзен., вырабаў са скуры, будаўн. матэр`ялаў i iнш., у тым лiку нов. вiдаў вырабаў: швейн. машын, посуду, бытав. электрапрыб.. Далейшае развiц. атрымала лег. прамысл.: былi пабудав. Мiнскi i Гродз. тонкасуконныя камбiнаты па выр. тонкасук. i шэрсцяных тканiн, рэканструяв. гарбарна-абутковыя прадпр., iльназаводы, хутка развiв. швейная, скураная i iнш. галiны лег. прамысл..Хутк. тэмпамi iшло аднаўл. i разв. прамысл. ў зах. р-нах Бел., тут будавалiся нов. прадпр., а аб`ем прамысл. прадукцыi тут у 1950 г. перасягнуў даваен. ўзр. амаль удвая.Усяго за пяцiгодку было адноўл., пабудав. i ўведз. ў дзеянне каля 6 тыс. прадпр., а агуль. рост валавай прадукц. прамысл. складаў 115 % да ўзр. 1940 г.Вельмi цяжк. было аднаўл. с\гасп. – не было неабх. кармавой базы, кадры кіраунікоу калгасау сталі менш кваліфікаванымі, не было насення пад пасеу яравых збожжавых культур, i ўсе ж такi ў канцы чацьвертай пяцiг. агуль. пасяўная плошча склала 91,4 % даваен., а па валав. аб`ему прадукц. с\гасп. рэсп. амаль што дасягнула даваен. ўзр..Хуткае аднаўл. i развiцце прамысл., некаторыя поспехi ў с\гаспадарч. вытворч. далi магчым. палепшыць станов. насельн., будаваць жылле, аднавiць сiст. аховы здар. i адукацыi. Гэтаму спрыяла адмена картачнай сістэмы у кан. 1947 г., ішло будаун. жылля.Трэба адзнацыць, што паслеваен. развiц. вызначае ў значнай ступ. далейш. спецыялiзац. Бел. ў адзiным народнагаспадарчым комплексе СССР, адбылося змяненне структ. прамысл. вытворч. i экан. рэспуб..Т.ч. у 1946—1950 гг. былi створаны ўмовы для далейш. разв. рэспуб.. На далеш развіцце значны уплыу аказалі перш за усе паскораныя тэмпы індустрыялізацыі, якія паскорылі працэс фарміравання рабоч. класа. Але празмерная цэнтралізацыя, недастатковае развіцце тавар.-грашовых і гаспадарчаразліковых зносін стрымлівалі рост эканомікі Бел.

53. Асаблівасці эканамічнага развіцця Беларускай ССР у 50-я - першай палове 80-х гадоў XX ст.

У сяр. 1950-х гг. у свеце разгарн. НТР, якая такс. закран. СССР, а разам з тым БССР. Пераваж. развіц. атрым. галіны прамысл., якія вызначалі тэхн. прагрэс: прыборабуд., хіміч.. нафтахім., радыётэхн., паліўна-энергетыч.. У 50-я гг. ў Мінску ўступілі ў строй падшыпнікавы, гадзінн., радыятарны заводы, камвольны камбінат, шэраг прадпр. л\прамысл.. Але ўжо к кан. 50-х гг. магчым. экстэнс. развіц. былі вычарп.. Спатрэб-уся пошук нов. шляхоў стымуляв. вытв..У 1 пал. 60-х гг. была зробл. стаука на разв. цяж. прамысл.. На Мінскім тракт. зав. з 1963 г. пачал. вытв. нов. тракт. МТЗ-50. Вытвор. аўтамаб. была сканцэнтр. на МІнс. аўтамаб. зав., на Бел. аўтам. зав. ў Жодз.. Узніклі нов. гал. прамысл.і: радыёэ-лектр., кабельн., нафтаперап., электратэхн., вытв. сінтэт. смол. Аднак л\прамысл. ў 60-я гг. ўдзялял. недаст. ўвага, таму хутка вызначал. яе адстав.. У II пал. 50-х гг. павяліч. вытв. с\гасп. прадукц., але ў пач. 60-х гг. урадж. зніжаец.. Істотн. небясп. для с\гасп. нанесла кампанія па ліквід. асабіст. гасп.. Адмоўна адбілася паспешлів. у рэарганіз. МТС.Пагарш. станов. спраў у вытв. тав. масав. попыту і ў с\гасп. абвастр. сац. канфл. ў рэспубл.. У 1965 г. была праведз. экан. рэф. і зроблена спроба правесці радык. змены ў экан.. Рэф. прадугледж. ўключ. ў дзеянне тав.-граш. механізмаў—эл-таў рын. экан.. Аднак не прадугледжв. паслабл. кам.-адмін. мет. у кіраўніц. экан., што з самага пач. асудзіла рэф. на няўд.. Рэф. не прыв. да кардын. змен у экан.. Але сітуац. не была асабл. востра крытычнай, паколь. значн. частка экстэнс. фактар. яшчэ працягв. дзейніч. і з улікам гэтага захоўвал. магчым. падтрымл. пэўны экан. рост да сяр. 70-х гадоў.Др. пал. 70-х гадоў характарыз. вял. размахам капітальнага будаўн. пры адсутн. істотн. рэзерваў будаўн. матэр., раб. рук, вял. апераджэннем у развіц. вытв. сродкаў вытв. і няўвагай да вытв. прадм. спажыв.. У гэты час зніжаюцца ўсе асн. паказч.. 3 сяр. 1970-х гг. паступ. складв. неўспрымальн. калг.-саўгаснай сіст. да радык. змен. Яшчэ большым было адставанне ад тэхн. ўзр. прамыслова разв. краін. Між тым Бел. у 80-я гады заставал. ў сэнсе забяспечан. харч. і прамысл. тав..Т.ч., нягледз. на дасягн. ў эканам. разв. БССР у II пал. 50-х—перш. пал. 80-х гадоў, на мерапрыем., якія праводз. ў гэты час, жыццё дыктавала неабх. больш сур'ёз. змен.

 

55. Грамадска-палітычнае жыццё ў Беларускай ССР у 1946-1985 гг.

У пасляв. гады захоувалася паліт. сіст., якая склалася у 20 – 30-я гг. і была замацавана у Канстыт. СССР 1936 і Канстыт. БССР 1937. Першым крокам да мірнага жыцця сталі выбары у Вярх. Савет (1947) і мясц. Саветы рэсп. (1948). Але у пасляваенныя гады на Бел. прыйшла новая хваля рэпрэсій. Востпай была сітуацыя у Зах. абласцях Бел.. Тут прадаужалі узброеную барацьбу супраць ав. улады групы асоб, я-я супрацоуніч. у час акуп. з фашыстамі. Іх падтрымлів. людзі, я-я незаслужана пакутавалі ад рэпрэс.. Гэтыя абставіны выклікалі недаверулады да многіх мясц. ураджэнцау. У 1953 г. памёр I.Стал.. Нарэшце, быў спынены махавік рэпр.. Пачатая лібералізац. і аздараўл. маральна-паліт. абставін у краіне выклік. вял. надзеі ў грам. на хуткія перам.. У БССР шыр. памеры набыла рэабіліт. ахвяр культу ас. Стал.. Ажыццяў. рэф., накірав. на ўдасканал. паліт. сіст. і дэмакратыз.. У 1957 г. была прынята пастан. па паляпш. дзейн. Саветаў. Актывізавалася заканадаучая дзейнасць Вярх. Савета БССР. Аднак рэальная улада знаходзілася у руках партыйных камітэтау.Але прагрэс. з'явы ў грам.-паліт. жыцці не былі працягл. і скончыл. тым, што ў II пал. 60-х гг. узмацніліся кансерват. тэндэнц.. На змену "адлізе" прыйшла эпоха "застою". Убачыўшы безвыніков. хуткага "скачка ў камунізм", кіраўніц. дзярж. вылучыла канцэпцыю развітога сацыялізму. Велічны размах набылі шматл. ідэалагічн. кампаніі. Але пры адсутн. дэмакратычн. свабод і ўзмацненні партыйнага бюракратызму ўсё гэта выклікала апатыю і песімізм у народа.КПБ, як адзін. частка КПСС, не была самаст.. Партыйн. органы не выконвалі паліт. ф-цый, а былі вышэйш. дзярж. органамі.Т.ч., хаця ў паліт. сіст. БССР існавалі Саветы, прафсаюзы, камсамол і інш. грам. арганізацыі, фактыч. ўсё замыкалася на Кампартыі.Вельмі супярэчліва праводзіл. нацыян. палітыка. 3 сяр. 60-х і да канн.80-х гадоў нац. прабл. разв. Бел. разглядаліся ў агульн. кантэксце інтернацыян. палітыкі КПСС. Нац. пыт. вырашалася без ліку спецыфікі бел. нар..У галіне адук. і культуры палітыка ўлад у БССР у 60—І палове 80-х гг. спрыяла хуткаму росту сярод моладзі і ўсяго насельніцтва, але мала садзейнічала захаванню і развіццю нацыянальнай мовы і культуры.Што датычыцца рэлігіі, то ў палітыцы ўрада больш прык-метнымі сталі тэндэнцыі верацярпімасці. Але ж насілле дзяржавы ў адносінах да рэлігіі і царквы не спынялася. Новая антырэлігійная хваля прыходзіцца на канец 50-х—60-я гады.


54. Дасягненні беларускага народа ў сацыяльнай сферы і ў галіне культуры (адукацыя, навука, літаратура і мастацтва) у 50-я - першай палове 80-х гадоў XX ст.

Значнымі тэмпамі аднаўлялася прамысловасць. Пачалі будавацца новыя заводы і прадпрыемствы. Пачынаецца выпуск новай прадукцыі.Расце колькасць гарадоў. Вынікам развіцця эканомікі БССР да сярэдзіны 80-х гадоў з’явілася стварэнне буйнога тэрытарыяльна-галіновага прамысловага комплексу, у якім у 1986 г. налічвалася 1490 прадпрыемстваў, больш паловы з якіх уваходзіла ў склад вытворчых і навукова-вытворчых аб’яднанняў. Але нельга не адзначыць негатыўны уплыў некаторых прадпрыемстваў на экалагічны стан краіны. 1) У сув. з нарастаннем магутн. СССР, у краіне, у т.л. і Бел., пачала ажыццяул. прыкл. з кан. 50 – пач. 60—х гг. вялікая праграма жыллевага будауніцтва. У нек. разоу павялічыл. зарплата і інш. прыбытак нас., пры стабільнасці розн. цэнна прамысл. і харч. тавары, а такс. на паслугі. Большасць таварау і паслуг былі даступн. нас., што нярэдка выклікала іх дэфіцыт. 2) Навука. У 1954 г. упершыню пастр. атамная электрастанцыя у Сав.С.., у 1957 г. – першы штучны спадарожнік Зямлі, у 1961 г. Сав.С. запусціу першы у свеце касмічны карабель з Ю.Гагарыным. Такс. П.Клімук і Каваленак на касм. карабл. здзейснілі палеты у космас. Пасля смерці Стал. і асудж. яго культу ў культ. жыцці Бел., як і ўсёй краіны, наступ. т. зв. перыяд лібералізму, або "адлігі". Развіццё адук. ў 50—60-я гг. характарыз. спробамі шматл. рэф. і рэарганізац.. Да канца 50-х ліквідавана непісьмен. і малапісьм. дарослых. Так, у 1958 г. было ўведз. 8-гад. абавязк. навуч., а ў сяр. школе—11-гад. тэрмін з абавяз. вытворчым навуч.. У 1964 г. школы зноў былі пераведз. на 10-гад. тэрмін навуч.. У 1950—1980-я гг. пачалі працав. новыя, выш. навуч. ўстан.: Бел. інстыт. механізацыі с\гасп., Мінскі радыётэхн. інстыт., Гомел. і Гродз. дзярж. ўніверс. і інш. У 1956 г. адменена плата за навуч. у стар. класах агульнаадукац. школы і у выш. і сяр.спец. навуч. установах. Характэрная рыса нав. II пал. 50-х—перш. пал. 80-х гг.—развіццё фундамент. даследванняў. Пачатак гэтаму паклаў бел. біёлаг В.Ф. Купрэвіч. БССР мела вяліз. нав. патэнц., на жаль, укараненне распрацовак у жыццё адбывал. надзв. марудна. Разв. літ-ры з II пал. 50-х гг. вызнач. сцвярдж. новай плыні. У ваен. прозе гал. тэмай становіцца чал. на вайне. Вял. ўклад у разв. літ-ры ўнеслі В. Быкаў, А. Адамовіч, I. Мележ, У. Каратк. і інш. У жанры паэзіі вызначал. цікавымі творамі П. Броўка, П. Панчанка, П. Глебка, Н. Гілевіч, Р. Барадулін. Бел. драмат. папоўніл. выдатн. п'есамі К. Крапівы, А. Макаёнка, А. Дударава. Шыр. папулярн. карыст. фільмы бел. рэжыс.. Напр., "Бацька", "Альпійская балада", "Масква-Генуя" і інш. Шыр. вядомасць набыў Бел. дзярж. тэатр оперы і балета. Высока ацэнены былі оперы "Алеся" Я.Цікоцкага, "Зорка Венера" Ю.Семянякі, балет А.Пятрова "Стварэнне свету" пастаноўкі В.Елізар'ева і інш. У папулярыз. бел. муз. вял. ролю сыграў ансамбль "Песняры", потым "Сябры", "Верасы". 3 пач. 1960-х гг. пачынаецца абнаўл. бел. мастацтва. БССР перажывала сваеасабл. культ. ўздым. З найлепшых мастакоў адзн. Л. Шчамялёў, У. Стэльмашонак, А. Кішчанка, М. Данцыг, Г. Вашчанка, М. Савіцкі, ў бел. пластыцы адзначым імя З. Азгура. Дамініруюч. тэндэнц. у маст. стаў манументалізм. У Бел. з'яўл. выдатн. мемарыяльн. комплексы—"Хатынь" (С.Селіханаў), "Прарыў" (А.Анікейчык), "Брэсцкая крэпасць-герой" (А.Кабальнікаў), Курган Славы (А.Бембель, А.Арцімовіч). У II пал. 50-х—80-я гг. узнікаюць нов. гарады: Наваполацк, Светлагорск, Салігорск. Імкліва развів. радыё, кіно, тэлебач.. Аднак пош. нов. часта сутыкаліся з рэальнасцю паліт. жыцця, якое вызнач. межы дазволенага ў маст.. Усе-такі гал. тэндэнц. разв. культ. у гэт. час была станоўчай.

56. Палітыка перабудовы, яе змест і шляхі ажыццяўлення: розныя погляды і меркаванні.

Палітыка перабудовы, яе змест і шляхі ажыццяўлення: розныя погляды і меркаваннi. У сярэдзіне 80-х гг. Савецкі Саюз апынуўся ў складаным становішчы. Запавольваліся тэмпы сацыяльна-эканамічнага развіцця, не заўсёды дасягненні навукі і тэхнікі ўкараняліся ў вытворчасць.Патрабавалася рэфармаванне палітыка-эканамічнай сістэмы. Пленум ЦК КПСС у красавіку 1985 г. прыняў курс на паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця СССР. Гэты палітычны курс меркавалася ажыццявіць за кошт трох асноўных фактараў: 1) навукова-тэхнічны прагрэс, прыярытэтнае развіццё машынабудаўнічага комплексу – базы гэтага прагрэсу; 2) структурная перабудова эканомікі – прыпыненне затратнага капітальнага будаўніцтва і выкарыстанне сродкаў, якія вызваляюцца пры гэтым, на тэхнічнае пераўзбраенне і мадэрнізацыю прадпрыемстваў; 3) актывізацыя чалавечага фактару – павышэнне творчай, стваральнай актыўнасці людзей, ўмацаванне працоўнай дысцыпліны, павышэнне зацікаўленасці людзей у выніках працы, актывізацыя руху рацыяналізатараў і вынаходнікаў. Незадаволенасць і азлабленне ў большасці насельніцтва краіны выклікала антыалкагольная кампанія, якая праводзілася па ініцыятыве ЦК КПСС у 1985 – 1988 гг. Благародная па сваіх мэтах (барацьба з “народнай бядой” – п’янствам і алкагалізмам) яна праводзілася выключна адміністрацыйна- забарончымі метадамі. У спешным парадку закрываліся магазіны, якія гандлявалі спіртным, а таксама гарэлачныя заводы, у Крыму, Малдавіі і на Доне пачалі высякаць вінаграднікі. Былі створаны “зоны цвярозасці”, у якіх гандль спіртнымі напоямі быў цалкам забаронены. Масавы характар набыло самагонаварэнне. Антыалкагольная кампанія моцна пахіснула грашова- фінансавую сістэму краіны. Значная частка грошай ад продажу гарэлкі пайшла на ўзбагачэнне “ценявікоў” і карумпіраваных чыноўнікаў. 26 красавіка 1986 г. на Чарнобыльскай АЭС, узарваўся чацвёрты энергаблок. Тое, што кіраўніцтва СССР не паведаміла адразу аб сапраўдных маштабах трагедыі, з’явілася падставай для крытыкі савецкай сістэмы.. У 1986 г. курс на “паскарэнне” цалкам праваліўся. Чацвёртая частка прадпрыемстваў не выканала вытворчыя планы, 13 % з іх былі затратнымі. У студзені 1987 г. пачаўся спад вытворчасці які стаў пачаткам глыбокага эканамічнага крызісу. Палітыка перабудовы, яе змест і шляхі ажыццяўлення. ХХVІІ з’езд КПСС (25 лютага – 6 сакавіка 1986 г.) і ХІХ Усесаюзная канферэнцыя КПСС (28 чэрвеня – 1 ліпеня 1988 г.) удакладнілі палітычны курс і вызначылі палітыку перабудовы, абнаўлення ўсіх сфер жыцця савецкага грамадства. Перабудову прадугледжвалася праводзіць у рамках сацыялістычнага выбару, сацыялістычных ідэалаў і каштоўнасцей пад лозунгам: “Больш дэмакратыі, больш сацыялізму”. Яе мэтамі былі пераадоленне дэфармацый сацыялізму, больш поўнае раскрыццё яго патэнцыяльных магчымасцей, дэмакратызацыя ўсіх бакоў жыцця савецкага грамадства, рэфармаванне палітычных інстытутаў дзяржавы. У ходзе ажыццяўлення палітыкі перабудовы значна пашырылася самастойнасць прадпрыемстваў і аб’яднанняў у выніку іх пераходу на поўны гаспадарчы разлік і самафінансаванне. Працоўныя калектывы атрымалі права выбіраць кіраўнікоў, рэгуляваць заработную плату і адлічэнні на сацыяльныя патрэбы. Укараняліся прагрэсіўныя формы арганізацыі працы – арэндныя калектывы, гаспадарчыя разліковыя брыгады. Больш дэмакратычнай станавілася выбарчая сістэма, развіваліся галоснасць і плюралізм думкі, фарміравалася шматпартыйная сістэма. Больш магчымасцей стала для ажыццяўлення дэмакратычных правоў і свабод грамадзян, для творчай дзейнасці. Становішча яшчэ больш ускладнілася, калі ў 1988 г. быў апублікаваны Закон СССР аб кааперацыі. Кааператывы пачалі стварацца ўсюды, у тым ліку і на базе дзяржаўных прадпрыемстваў. Рэсурсы і грошы з дзяржаўнай казны пачалі пераводзіцца ў прыватныя кішэні.. Кааператыўная дзейнасць станавілася эфектыўным сродкам для “адмывання брудных грошай” і стварэння вялікіх капіталаў. З адменай дзяржаўнай манаполіі на знешні гандаль і з дазволам прадпрыемствам і прыватным асобам прадаваць за рубеж тавары сацыяльна- эканамічная сітуацыя ў краіне ў 1987 – 1990 гг. значна пагоршылася. Пусцелі прылаўкі магазінаў, падскочылі рознічныя цэны, прадукты харчавання адпускаліся па “картачках спажыўцоў». Эканоміка СССР і яе грашова-фінансавая сістэма ляжалі ў руінах.. Пачаўся працэс паступовай падмены сацыялізму іншымі ідэаламі і каштоўнасцямі. Ідэя сацыяльнай справядлівасці абвяшчалася шкоднай і недасягальнай, пепсі, снікерс і жвачка – сімваламі далучэння да заходняга ладу жыцця, эканоміка гандлёва-базарнага тыпу – вяршыняй эканамічнай практыкі. Пачалі прапагандавацца культ нажывы, асабістай выгады па прынцыпу “хочаш жыць – умей круціцца”, а таксама тое (насілле, парнаграфія, прастытуцыя, аднаполыя шлюбы, бамжаванне і г. д.), што ў савецкі час лічылася зневажаючым чалавека і грамадства. Людзей заклікалі не працаваць, а піць, гуляць, весяліцца. Быў зроблены антынавуковы і шкодны вывад аб тым, што савецкая сістэма не рэфарміруема, а таму павінна быць разбурана, знішчана.


57. Дзяржаўны пераварот у Маскве ў жніўні 1991 г. Абвяшчэнне незалежнасці Беларусі. Ліквідацыя СССР: розныя погляды і меркаванні.

Вясной 1990 г . на альтэрнатыўнай аснове прайшлі выбары ў рэспубліканскія і мясцовыя органы ўлады. На выбарах вялікіх поспехаў дабіліся так званыя “дэмакраты” і нацыянал-сепаратысты. На пленуме ЦК КПСС, які адбыўся ў пачатку 1990 г., М.С. Гарбачоў прапанаваў выступіць з заканадаўчай ініцыятывай аб выключэнні з Канстытуцыі СССР яе 6-га артыкула аб кіруючай ролі КПСС, замацаваць у новай платформе партыі палітычны плюралізм, змешаную эканоміку і шматпартыйнасць, увесці пасаду прэзідэнта краіны. Удзельнікі пленума пагадзіліся з прапановай генсека. Нечарговы 3 З’езд народных дэпутатаў СССР у сакавіку 1990 г. Выканаў прапанову генсека. З’езд на безальтэрнатыўнай аснове выбраў М.С. Гарбачова Прэзідэнтам СССР. Падзеі сакавіка 1990 г. сталі сігналам для нацыянал-сепаратыстаў Эстоніі, Азербайджана, Арменіі, Латвіі, Літвы, Грузіі і іншых рэспублік. Яны аб’явілі аб суверэнітэце рэспублік. Тады прынялі Закон СССР “Аб парадку рашэння пытанняў, звязаных з выхадам саюзнай рэспублікі з СССР”. Рашаючы ўдар па СССР быў нанесены ў маі – чэрвені 1990 г. на першым З’ездзе народных дэпутатаў Расіі ў Маскве. У выніку напружанай палітычнай барацьбы Б.М. Ельцын быў выбраны Старшынёй Вярхоўнага Савета РСФСР. 12 чэрвеня 1990 г. была прынята Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце РСФСР. Падзеі ў Маскве ў маі – чэрвені 1990 г. паскорылі распад СССР. 27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце рэспублікі ў складзе савецкай федэрацыі. Летам 1990 г . адбыўся апошні ХХVІІІ з’езд КПСС. Сітуацыя яшчэ больш ускладнілася, калі ўрад СССР на чале з М.І. Рыжковым у сярэдзіне 1990 г. прадставіў праграму выхаду эканомікі з крызісу і пераходу да рыначных адносін. Глыбокі эканамічны крызіс было вырашана падавіць сродкамі капіталізму. Гэта была незаўважаная народам афіцыйная змена палітычнага курсу КПСС і Савецкай дзяржавы. Апазіцыйныя “дэмакратычныя” арганізацыі СССР атрымлівалі з-за мяжы матэрыяльную і фінансавую дапамогу. Палітычнае і прававое супрацьстаянне паміж Масквой і саюзнымі рэспублікамі стала набываць бесперапынны характар. ІV З’езд народных дэпутатаў СССР у снежні 1990 г. абмеркаваў ідэю Саюзнага дагавора і прыняў рашэнне аб правядзенні рэферэндума па пытанні захавання Саюза ССР. Рэферэндум адбыўся 17 сакавіка 1991 г. Ён не праводзіўся ў Літве, Латвіі, Эстоніі, Арменіі, Малдавіі і Грузіі. 14 жніўня 1991 г. быў надрукаваны тэкст новага Саюзнага дагавора, які насіў супярэчлівы характар. Падпісанне дагавора павінна было адбыцца 20 жніўня 1991 г. 4 жніўня 1991 г. М.С. Гарбачоў пакінуў Маскву і паехаў адпачываць на крымскую дачу. Перад ад’ездам ён даў свайму бліжэйшаму акружэнню даручэнне рыхтаваць увядзенне надзвычайнага становішча ў шэрагу рэгіёнаў СССР. 18 жніўня 1991 г. прадстаўнікі цэнтра прыехалі ў Форас, азнаёмілі М.С. Гарбачова са складам будучага Дзяржаўнага камітэта па Надзвычайнаму становішчу (ГКЧП) і прапанавалі падпісаць адпаведны ўказ. М.С. Гарбачоў адмовіўся гэта зрабіць, чым адразу ператварыў сваіх “гасцей” у загаворшчыкаў. Тады раніцай 19 жніўня 1991 г. усе сродкі масавай інфармацыі перадалі заяву ГКЧП аб тым, што М.С. Гарбачоў не можа выконваць свае абавязкі “па стану здароўя”, а яго паўнамоцтвы пераходзяць да віцэ-прэзідэнта Г.М.Янаева. Кіраўнікі Расіі ў звароце да грамадзян назвалі ГКЧП “рэакцыйным антыканстытуцыйным пераваротам” і запатрабавалі склікання Надзвычайнага з’езда народных дэпутатаў СССР. Выступленне Б.М. Ельцына, які залез на танк, дабаўляла яму папулярнасці. Сваім указам Прэзідэнт Расіі перападпарадкаваў сабе ўсе органы выканаўчай улады СССР.. 21 жніўня 1991 г. прадстаўнікі ГКЧП вылецелі ў Форас для сустрэчы з М.С. Гарбачовым, але ён іх не прыняў. Вечарам 21 жніўня 1991 г. М.С. Гарбачоў вярнуўся ў Маскву, цалкам адмежаваўся ад сваіх саратнікаў. Вучоныя і палітыкі неадназначна ацэньваюць падзеі 19 – 21 жніўня 1991 г. Адны з іх лічаць, што гэтыя падзеі нельга кваліфікаваць як “дзяржаўны пераварот”, “путч”, “загавор”, бо члены ГКЧП СССР не планавалі карэнных змен у дзяржаўным ладзе краіны. Яны стараліся захаваць існаваўшы канстытуцыйны парадак, адзіную дзяржаву, дзяржаўны і грамадскі лад перад пагрозай яго знішчэння. Другія (былы прэм’ер-міністр В.С. Паўлаў і інш.) сцвярджаюць, што падзеі 19 – 21 жніўня 1991 г. – гэта “сапраўдны дзяржаўны пераварот, добра падрыхтаваны і прафесійна праведзены Гарбачовым – Ельцыным па спецзаказу”. Галоўным у “спецзаказе” было разбурэнне СССР і перавод краіны на капіталістычны шлях развіцця. Трэцяя група даследчыкаў лічыць, што выступленне ГКЧП СССР у абарону краіны і яе Канстытуцыі было няўдалым, непрафесійным. Гэкачэпісты аказаліся пешкамі ў грандыёзнай правакацыі, якая была падрыхтавана і праведзена “сусветнай закулісай” Іх абманным шляхам уцягнулі ў заведама правальнае мерапрыемства, якому прысвоілі катэгорыю “путчу” з тым, каб прыбегнуць да немагчымых у звычайнай сітуацыі надзвычайных мер па змене існуючага ладу. Падзеі 19 – 21 жніўня 1991 г. паскорылі працэс распаду СССР. 25 – 26 жніўня 1991 г. нечарговая сесія Вярхоўнага Савета БССР прыняла закон “Аб наданні статусу канстытуцыйнага закона Дэкларацыі Вярхоўнага Савета БССР аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі”. 19 верасня 1991 г. Вярхоўны Савет прыняў закон аб назве Беларускай ССР, у адпаведнасці з якім яна пачала называцца “Рэспубліка Беларусь”, а герб “Пагоня” і бела-чырвона- белы сцяг сталі дзяржаўнымі сімваламі РБ. 23 жніўня 1991 г. некаторыя дэпутаты Вярхоўнага Савета РСФСР у рэзкай форме запатрабавалі ад М.С. Гарбачова распусціць КПСС. М.С. Гарбачоў добраахвотна капітуляваў, пакінуў пасаду Генеральнага сакратара ЦК КПСС і распусціў Цэнтральны Камітэт партыі. Указамі Б.М. Ельцына ў жніўні 1991 г. дзейнасць КПСС і КП РСФСР прыпынялася. У жніўні 1991 г. Вярхоўны Савет Беларусі часова прыпыніў дзейнасць КПБ на тэрыторыі рэспублікі. 8 снежня 1991 г. у Белавежскай пушчы (у Віскулях Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці) кіраўнікі Расіі, Беларусі і Украіны (Б. Ельцын, С. Шушкевіч, Л. Краўчук), дэнансавалі дагавор 1922 г. аб утварэнні СССР і тым самым канчаткова знішчылі вялікую і магутную дзяржаву. Савецкі Саюз прыпыніў сваё існаванне. На руінах СССР была створана Садружнасць Незалежных Дзяржаў. Дакументы сустрэчы ў Віскулях былі адобраны Вярхоўнымі Саветамі Расіі, Беларусі і Украіны. 21 снежня 1991 г. на сустрэчы ў Алма-Аце кіраўнікі 11 рэспублік былога СССР падпісалі Дэкларацыю ў падтрымку Белавежскага пагаднення. Членамі СНД сталі ўсе былыя саюзныя рэспублікі, акрамя Літвы, Латвіі і Эстоніі. Даследчыкі лічаць, адказнасць за развал СССР нясуць у аднолькавай ступені М.С. Гарбачоў і Б.М. Ельцын, а таксама іх паплечнікі. Кожны з іх з улікам абставін і часу рабіў адну і тую ж справу. Палітыка перабудовы аслабіла СССР да такой ступені, што далейшае яго існаванне станавілася праблематычным. Крах савецкага дзяржаўнага і грамадскага ладу быў абумоўлены, па-першае, сур’ёзнымі памылкамі і пралікамі КПСС, якія былі дапушчаны ў распрацоўцы і правядзенні палітыкі перабудовы. Адсутнічала канкрэтная, навукова абгрунтаваная праграма абнаўлення савецкага грамадства, не былі дакладна вызначаны мэты і задачы, канчатковыя вынікі. Сацыялістычныя ідэалы ў вачах мільёнаў абясцэньваліся, аўтарытэт КПСС катастрафічна падаў. Па-другое, негатыўныя працэсы і з’явы ў грамадскім жыцці суправаджаліся моцнай прапагандысцкай кампаніяй па дыскрэдытацыі КПСС, Савецкай дзяржавы, савецкага ладу жыцця, дасягненняў краіны. Па-трэцяе, шмат папрацавала на карысць распальвання антысавецкай і антыкамуністычнай істэрыі частка навуковай, творчай і тэхнічнай інтэлігенцыі. Ідэолагам “амерыканізацыі” краіны ўдалося метадам сацыяльнай дэмагогіі раз’яднаць працоўных, выклікаць схільнасць да хістанняў і крайніх дзеянняў. Людзей прымусілі паверыць, што тыя, хто не здрадзіў сваім поглядам, – гэта рэакцыянеры, кансерватары, якія заслугоўваюць пагарды, а тыя, хто за адзін дзень змяніў погляды, перафарбаваўся, – гэта сапраўдныя героі, новыя барацьбіты за “светлую будучыню народа”. Па-чацвёртае, не садзейнічалі павышэнню аўтарытэту і ўзмацненню палітычнага ўплыву КПСС адарванасць яе вярхоў ад народа і шматмільённай арміі радавых камуністаў, пратэкцыянізм, хабарніцтва, карупцыя... Памылкі ў кіраўніцтве выдаваліся за ўсеагульную некампетэнтнасць і бяздарнасць партакратаў, а недахопы ў развіцці сацыяльна-эканамічнай і духоўна-маральнай сфер – за трагедыю і катастрофу краіны. Патрэбна адзначыць, што ў час суровых выпрабаванняў генсек, Палітбюро і Сакратарыят ЦК КПСС здрадзілі сваёй партыі. Яны не звярнуліся да КПСС і народа, не зрабілі нават спробы склікаць з’езд партыі ці пленум ЦК КПСС, ніяк не супрацьдзейнічалі антыканстытуцыйным акцыям прэзідэнтаў СССР і Расіі і іх акружэння. Верхам ідэйнай і палітычнай здрады (наўмыснай ці ненаўмыснай), не маючай аналагаў у гісторыі, з’явіліся адказ у той трагічнай для КПСС сітуацыі М. Гарбачовым ад паўнамоцтваў Генеральнага сакратара ЦК КПСС і падпісанне супрацьпраўнага ўказа аб прыпыненні дзейнасці КПСС. Нічога не рабілі мясцовыя партыйныя камітэты і паслухмяныя члены партыі: капітуляцыя была масавай.