Вопрос 58.Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае развіццё Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе.

Палітыка

1990-я гг. сталі важнай вехай ў развіцці беларускай дзяржаўнасці і фарміраванні прынцыпаў новай палітычнай сістэмы на Беларусі. Менавата на гэты перыяд прыйшлося станаўленне дэмакратычных інстытутаў (Прэзідэнтства, парламентарызму, сучаснага падзелу ўлад), фарміраванне грамадства ў выглядзе палітычных партый, грамацкіх і прафесійных аб’яднанняў, новых сродкаў масавай інфармацыі.Заключным акордам ў юрыдычным афармленні краху савецкай аднапартыйнай сістымы стала прыняцце Вярхоўным Саветам ў сакавіку 1994 г. новай Канстытуцыі і ўвядзенне паста прэзідэнта, выбары якога адбыліся ў чэрвіні-ліпені 1994 г. Першым Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь 10 ліпеня быў абраны А.Г.Лукашэнка.У пачатку 1995 г. у рэспубліцы была створана падпарадкаваная Прэзідэнту вертыкальная структура, якая ўключала выканаўчыя і распарадчыя органы як у цэнтры, так і на месцах, т.зв. “вертыкаль” – строга цэнтралізаваная сістэма дзяржаўнага кіравання.

А.Г.Лукашэнка на рэферэндуме 24 лістапада 1996 г унес змяненні і дапаўненні: замест аднапалатнага Вярхоўнага Савета з 260 дэпутатамі быў сфарміраваны 2-х палатны Парламент – Нацыянальны Сход, які з гэтага часу складаецца с Палаты прадстаўнікоў (110 дэпутатаў: выбіраецца насельніцтвам) і Савета Рэспублікі (па 8 чалавек выбіраюцца ад кожнай вобласці і г.Мінска і 8 чалавек прызначаюцца Прэзідэнтам). Прэзідэнт з’яўляецца кіраўніком дзяржавы, гарантам Канстытуцыі, правоў і свабод чалавека і грамадзяніна. Кіраўніком выканаўчай улады з’яўляецца прэмьер-міністр урада. У суместнай кампітэнцыі Прэзідэнта і Парламента знаходзіцца прызначэнне вышэйшых службовых асоб: прэмьер-міністра, старшынь канстытуцыйнага, вярхоўнага, вышэйшага і гаспадарчага судоў, старшыні праўлення Нацыянальнага банка, ген. пракурора Рэспублікі.