Звышфразавыя адзінствы

Абзац – найбольш распаўсюджаны від звышфразавага адзінства ў пісьмовым маўленні, які фармальна ўяўляе сабой адрэзак любога тэксту ад аднаго чырвонага радка да другога і выражае адносна закончаную думку.

Абзац і ССЦ – катэгорыі розных моўных узроўняў, хаця часта яны фармальна супадаюць. Абзац – семантыка-стылістычная катэгорыя, якая не мае сваёй спецыфічнай граматычнай формы. ССЦ – катэгорыя стылістычнага сінтаксісу; уяўляе сабой спалучэнне некалькіх сказаў у тэксце з мікратэмай у сваім аб’ёме. Абзац можа супадаць с ССЦ; у адным абзацы могуць аказацца два або некалькі ССЦ; некалькі абзацаў могуць утвараць адно сінтаксічнае цэлае.

Дзяленне аўтарскага тэксту на абзацныя фразы – абавязковая ўмова правільна арганізаванага маўлення. Абзац у яго найбольш распаўсюджанай форме – гэта пэўнае сінтаксіка-інтанацыйнае кампазіцыйнае адзінства, якое складаецца з аднаго або некалькіх сказаў, аб’яднаных адной тэмай (прадметам выкладу).

Чляненне тэксту на абзацы робіць выказванне лагічна цэласным, дапамагае лягчэйшаму ўспрыманню аўтарскай думкі. Асабліва дакладным лагічным адзінствам і паслядоўнасцю характарызуюцца абзацы ў навуковых творах і афіцыйна-дзелавых дакументах. Тут звычайна ў пачатку абзаца выказваецца асноўная думка, а потым даецца яе больш дэталёве тлумачэнне, якое падмацоўваецца аргументамі, доказамі, прыкладамі, цытатамі і г. д.

Абзац у навуковым і дзелавым маўленні будуецца па лагічнаму плану: ад агульнага да прыватнага, ад сцвярджэння да доказу, ад прычыны да выніку.

У мастацкім стылі абзац звычайна заснаваны на прынцыпах эмацыянальнага або лагічнага падкрэслівання, вылучэння. Пісьменнік афармляе ў абзац, як правіла, тыя часткі, якія ён хоча вылучыць, каб уздзейнічаць на чытача ў патрэбным напрамку.

У мастацкіх і публіцыстычных творах кампазіцыйнае значэнне абзацаў адчуваецца асабліва выразна. Тая ці іншая будова абзацаў тут – гэта праява індывідуальнай аўтарскай манеры, а сінтаксічная структура ўнутры абзацаў раскрывае працэс фарміравання творчай думкі пісьменніка.

Абзац можа быць пабудаваны і па прынцыпу супрацпастаўлення, г. зн. сувязь і ўнутранае адзінства слоў у ім могуць выяўляцца з дапамогай кантрастнага адлюстравання рэчаіснасці.

Часам абзац можа пачынацца і заканчвацца аднолькавымі словамі або словазлучэннямі, што стварае рытмічнасць, інтанацыйную закончанасць (кальцо страфы).

Даследчыкі адзначаюць два прынцпы дзялення мастацкага тэксту а абзацы: кампазіцыйна-сэнсавы (вылучаюцца асобныя этапы ў развіцці дзеяння, розныя экспазіцыйныя элементы: апісанне знешніх і ўнутраных рысаў герояў, біяграфічных звестак, узаемаадносін паміж героямі, пейзажу і г. д.) і экспрэсіўна-стылістычны (падкрэсліваецца характарыстыка дзеяння, выяўляецца яго экспрэсія).

У залежнасці ад характару тэксту вылучаюцца абзацы статычныя (звычайна даюцца звесткі апісальнага характару, характэрна ўжыванне форм выказнікаў незакончанага трывання з якасна-выяўленчым значэннем) і дынамічныя (перадаюцц дзеянні, дзеяслоўныя формы выказнікаўзакончанага трывання).

Складанае сінтаксічнае цэлае, або празаічна страфа, – асаблівая сінтаксічная з’ява, у якой знаходзяць адлюстраванне самыя рознастайныя формы сувязі сказаў у кампазіцыйна-сэнсавае і інтанацыйнае адзінства.

Найбольш важным фактарам арганізацыі ССЦ, аб’яднання ў яго межах самастойных сказаў з’яўляецца суадноснасць трывальна-часавых форм выказнікаў.

Тыпы сувязі сказаў ў ССЦ: ланцуговая і паралельная.

 

41. Тыпы сувязі ў празаічных строфах

З пункту гледжання будовы тэксту вылучаюць асноўныя тыпы сувязі сказаў у ССЦ – ланцуговую і паралельную.

Вылучаюць тры асноўныя формы злучэння самастойных сказаў у складанае сінтаксічнае цэлае пры ланцуговай сувязі: уласна-сінтаксічную (злучнікі, злучальныя словы, часціцы і г. д.), лексіка-сінтаксічную (лексічныя і займеннікавыя паўторы), прымыканне (далучэнне).

Найбольш яркім паказчыкам структурнай суадноснасці сказаў пры ланцуговай сувязі з’яўляецца лексічны паўтор. Ён можа выражацца: паўтарэннем асобных элементаў лексічнага складу папярэдняга сказа; паўторам думкі, выказанай у папярэднім сказе, шляхам сінанімічнай (ідэагарічнай, стылістычнай або кантэкстуальнай) замены, у тым ліку займеннікавай; шляхам так званага асацыятыўнага паўтору, які магчымы дзякуючы наяўнасці асацыятыўнай сувязі паміж адпаведнымі паняццямі (Сонца схавалася за дом. Вялікі цень ад яго лёг на дарогу.); шляхам абагульнення таго, што канкрэтна названа ў папярэднім сказе, або, наадварот, канкрэтызацыі таго, што у агульных рысах скзана ў папярэднім сказе.

Пры паралельнай сувязі сказы не счапляюцца адзін з адным, як пры ланцуговай, а супастаўляюцца і часам супрацьпастаўляюцца.

Вылучаецца некалькі відаў паралельнай сувязі:

1) апісальны характар тэксту, калі апісваюцца працэсы, што змяняюцца ў прасторы і ў часе паралельна, адначасова. Як правіла дзеянні выражаюцца дзеясловамі прошлага часу закончанага трывання;

2) апавядальны характар тэксту, калі характарызуюцца разнапланавыя, храналагічна паслядоўныя дзеянні, якія могуць быць выражаны дзеясловамі прошлага і цяперашняга часу;

3) анафарыстычныя строфы, кожны сказ якіх пачынаецца аднолькавым выказнікам.

Ставіцца пытанне аб аўтасемантыі і сінсемантыі, г. зн. большай або меншай сэнсавай самастойнасці сказа ў складаным цэлым. Пры аўтасемантыі сказы больш самастойныя, звязваюцца яны простымдалучэннем, прычым адзін сродак сувязі – сувязь сэнсавая, падмацаваная інтанацыяй звязнага маўлення. Пры сінсемантыі сказы менш самастойныя, яны звязваюцца пры дапамозе пэўных граматычных і лексічных сродкаў (злучнікаў, займеннікаў і інш.).

 

42. Функцыянальна-сэнсавыя тыпы маўлення: апісанне, апавяданне, разважанне

Апісаннеўжываецца для дэталёвай характарыстыкі стану рэчаіснасці з падрабязным пералічэннем шэрагу адначасова існуючых аб’ектаў і іх прымет (партрэт, краявід інтэр’ер і г. д.). Статычнасць моўнай формы апісання падкрэсліваецца аднатыпнасцю форм выказніка. Паколькі апісанне статычнае, то яно як бы перапыняе апавяданне, стрымлівае дзеянне. Тут пануюць назоўнікі прыметнікі, мала ўжывецца дзеясловаў. Таксама адметнасць апісання – стабільнае ўжыванне адваротнага парадку слоў. У апісанні склаўся асаблівы тып сказа, які атрымаў назву апісальнага, у якім гркпа выказніка знаходзіцца перад групай дзейніка.

У тэкстах навуковай, тэхнічнай і афіцыйна-дзелавой літаратуры апісанні прызначаны даць уяўленне аб усіх істотных якасцях таго ці іншага аб’екта. Абавязковым правілам навуковага апісання з’яўляецца ўказанне бліжэйшага роду, г. зн. таго класу прадметаў, да якога адносіцца выбраны для апісання аб’ект; указанне відавога адрознення, г. зн. тых прымет, якія адрозніваюць гэты аб’ект ад таго ж класа.

Пры навуковым апісанні трэба захоўваць наступныя логіка-стылістычныя патрабаванні: 1) апісанне не павінна быць занадта вузкім або занадта шырокім (правіла суразмернасці); 2) апісанне не павінна змяшчаць у сабе ніяўнага, ні скрытага круга; 3) нельга характарызаваць невядомае праз невядомае; 4) апісанне не павінна быць адмоўным, за выключэннем тых выпадкаў, калі раскрываецца змест адмоўнага паняцця; 5) моўнае выражэнне паняцця павінна быць адназначным і ясным.

Апавяданне служыць для выражэння асавай, хранлагічнай паслядоўнасці дзеянняў або з’яў, адлюстроўвае сувязь паміж падзеямі. Гэтая катэгорыя тэкстаў характарызуецца ланцуговай сувяззю. Апавяданне дынамічнае, у ім дамінуюць дзеяслоў і акалічнасныя словы. Рэму выказванняў, якія ўваходзяць у апавядальныя кантэксты, выражае складвыказніка, фіксуючы ўвагу чытача на падзейнай інфрмацыі. У апавядальных кампанентах тэксту часта ў жываюцца сказы з радамі аднароднх выказнікаў, таксама, як і няпоўныя сказы (без дзейніка).

Выступаючы як выяўленчыя кампаненты мастакага тэксту, апісанні і апавяданні амаль заўсёды спалучаюцца ў адно цэлае ў агульнай моўнай плыні твора, часта чаргуючыся паміж сабой.

Выступаючы ў якасці жывапісных кампанентаў тэксту, апісанні і апавяданні звычайна адлюстроўваюць адзінкавую канкрэтную з’яву, што вымагае ўжывання дзеяслоўных форм цяп. і прошл. часу ў актуальным значэнні. Такія тыпы тэкстаў шырока выкарыстоўваюцца ў нарысах і рэпартажах, наогул ў творах дакументальнага жанру.

Разважанне прызначана для выкладу логікі развіцця думкі. Яно адрозніваецца ад апісання і апавядання строгай, лагічнай паслядоўнасцю сказаў, якія характарызуюцца шматлікімі злучнікавымі сувязямі.

Разважанне гайбольш распаўсюджана ў навуковых тэкстах, а таксама ў публіцыстыцы.

Існуюць два асноўныя метады разгортвання матэрыялу ў разважаннях: сінтэтычны, або індуктыўны, і аналітычны, або дэдуктыўны. Можна ісці ад агульных палажэнняў да прыватных, г. зн. спачатку прывесці агульнае палажэнне, якое тржба даказаць, а потым падаць факты, доказы і ілюстрацыі, што пацвярджаюць, на думку аўтара (дэдукцыя); можна ад прыватных назіранняў і з’яў ісці да агульных, г. зн. паведаміць спачатку назіранні і факты, а потым зрабіць агульны вывад змяшчаючы ў сабе галоўную думку, якую хацеў даказаць аўтар (індукцыя).

У большасці навуковых і публіцыстычных твораў часцей за ўсё сустракаюцца разважанні змешанага тыпу, у якіх аналіз перамяжаецца з сінтэзам.

У творах мастацкай літ-ры разважанне часта выступае ў форме ўнутранага маналога («патоку свядомасці») і зяўляецца яркім сродкам псіхалагічн. хар-кай персанажа.

 

43. Моўны вобраз у мастацкай літаратуры і публіцыстыкі.

Вобраз знаходзіцца ў прамой залежнасці ад ідэйна-эстэтычных установак аўтара, светапогляда. Формы апавядання: 1) аўтар апісвае 2)простая мова 3)унутраная мова 4)наўласна-простая мова, ад аўтара, але так, як мог бы сказаць герой. Ад 1, 2, 3 асобы. Вобраз апавядальніка можа і не супадаць з аўтарам.

Мантаж

Публіцыстыка – суб’ектыў, толькі аўтар вызначае стылістыку., адступленні + паэзія

 

44.Стылістычнае выкарыстанне чужой мовы ў розных тыпах маўлення

Высказывание другого лица, включенное в авторское повествование, образует чужую речь. Ужываецца ва ўсіх стылях

Простая мова: прыводзіцца ад імя той асобы, якой належыць захаваннем звесту, лексічных, марфалагічных і сінтаксічных асаблівасцей. Навуковы і аф-дзедл стыль у выглядзе цытавання, павінна быць поўная адпаведнасць і спасылка на крыніцу. У мастацкай мове – для х-цы дзеючых асоб, захоўваюцца асаблівасці мовы персанажа. Як і у публіцысь.

Ускосная мова. Чужое выказванне словамі аўтара. У залежнасці ад мжты выказвання 2 тыпы: дзелавая – агульны змест без асаблівасцей мовы, эмац каларыту, ці асобныя завагі аўтара ў маст стылі.скрытая ускосная мова – неканкрэтна, агульны змест. Мастацкая ускосная – уводзяцца словы і выразы х-я моўную манеру персанажу, у двукоссі.

Няўласна-простая мова. У мастацкай літ-ры з пункту гледжання аўтара але з захаваннем асаблівасцей гаворкі персанажа.

Дыялог – функц разнавіднасць маўлення, якая рэалізуецца ў выніку непасрэдных зносін паміж субяседнікамі і складаецца з паслядоўнага чаргавання стымулюючых і рэгуюючых рэплік. Асаблівасці: сітуацыйнасць, кантэкстуальнасць, непадрэхтаванасць. Многа пытальных і адказных сказаў, паўторы, сінт наяпоўныя сказы.

Маналог – від маўлення які зусім не звязан з мовай субяседніка ні ў змястоўных, ні ў структурных адносінах. Шырокі і вузкі сэнс. +палілог. Не толькі сродак х-цы персанажу, но і кампазіцыйны прыём.