Стылістычныя асаблівасці канструкцый з дзеепрыметнікавымі словазлучэннямі

1) сфера ўжывання дзеепрыметніка ў беларускай літаратурнай мове абмежавана тым, што дзеепрым. незалежнага стану цяп. часу з суфіксамі –уч-(юч), -ач-(яч) і прош.часу з суф. -ш- (ўш) супадаюць па форме з адпаведнымі дзеепрыслоўямі і гэта аманімічнасць перашкаджае дакладнаму разуменню фразы. У мастацкай мове замест іх выкарыстоўваюцца сінанімічныя даданыя азначальныя сказы. У апошні час дзеепрым.з суф.-ш- і –ўш- замяняюцца на сінанімічныя з суф.-л-. 2)дзеепрым.словазлучэнне – кніжная канструкцыя, яна робіць выказванне сціплым, лаканічным, больш падкрэслівае прымета, чым дзеянне. Калі нада падкрэсліць сэнс, лепей выкарыстовываць даданы сказ са злуч.словам які. 3) дзеепрыметніуі звычайна патрабуюць тлумачальнага слова (акрамя ўмоваў кантэксу, тэрміналагічных значэнняў, устойлівых выразаў). 4) Дзеепрым. Словазл. трэба ставіць бліжэй да назоўніка, ад якога яно залежыць. 5) Важна правільна выбраць час дзеепрыметніка ў словазл. Нельга ўжываць цяп.час калі есць тлумачальныя словы, указваючыя, што дзеянне адбывалася у мінулым.

 

33.Стылістычныя асаблівасці канструкцый з дзеепрыслоўнымі словазлучэннямі

1) Дзеепрыслоўнае словазлучэнне – распаўсюджаная, сціслая, выразная канструкцыя, уласцівая пераважна пісьмовай літаратурнай мове. Імеюць перавагу перад сінанімічнымі ім даданымі сказамі. Абазначаючы дадатковая дзеянне, характарызуюць асноўнае дзеянне, якое выражана дзеяловам-выказнікам. Магчымасць устанавліваць перспектыву паміж дзеяннямі, вылучаючы галоўнае – важная стылістычная функція дзеепрысл. 2) Дзеепрым.словазл і сінанімічныя ім даданыя сказы блізкія па значэнню, але не аднолькавыя. Кожная з гэтых канструкцый захоўвае свае адценні. Ужываючы дзеепрыслоўныя канструкцыі замест даданых сказаў прычыны, умовы, уступальных, губляюцца адценні значэнняў. 3) Суб’ектам дзеянняў або станаў, якія абазначаны выказнікам і залежным ад яго дзеепрыслоўем, павінна быць адна і тая ж асоба або прадмет. У безасабовых скаказ са словамі трэба, неабходна, добра... Не ўжываюцца дзеепрыслоў пры выказніках, выр. дзеясловамі ці дзеепрым. залежнага стану. Некаторыя ператвараюцца у ідыматычныя і ўжыв. як пабочныя словазл. 5) Пры выкарыстанні дзеепрысл неабходна ўлічваць своеасаблівыя адносіны паміж часам, на які ўказвае выказнік, і часам, на які ўказвае дзеепрысл словазл.Незакончанае трыванне – адначасова з выказнікам, закончанае – раней.

 

34.Стылістычныя асаблівасці канструкцый з аддзеяслоўнымі назоўнікамі

Часта канструкцыі з аддзеялоўнымі назоўнікамі бываюць сінанімічныя розным па сэнсу даданым сказам. Гэта стварае магчымасць стылістычнага выбару ў адпаведнасці з х-ам тэксту і мэтай выказвання. 1) Канструкцыі з аддзеялоўнымі назоўнікамі могуць надаваць выказванню большую сцісласць і лаканічнасць а таксама ўносіць у яго адценне кніжнага або аф-дзел маўлення (з прыходам сястры ўсе ажывілася). 2) кніжны характар прыдаюць маўленню назоўнікі на –анне (-янне), -енне, -ццё: незвяртанне, прыняцце. Недахопы: 1)стылістычныя памылкі (нанізванне аднолькавых склонаў, неапраўданае расшчапленне выказніка). 2)назоўнікі не заўседы даюць магчымасць выказаць пэўныя адносіны, якія звычайна выражаюцца пры дапамозе форм часу, трывання, стану дзеясловаў (вяртанне хлопчыка). Трэба замяняць на канструкцыі з асабовымі дзеясловамі, інфінітывы (люблю чытаць, люблю чытанне).

 

35.Экспрэсіўнае вылучэнне членаў членаў сказа

Гэта элементы вуснага маўлення, якія шырока пранікаюць у пісьмовае.

Адчляненне (сегментацыя). 1) “Назоўны ўяўлення” – назоўнік вынесены ў акцэнтуемую пазіцыю падкрэслівае, вылучае тэмы наступнага сказу, стварае асабліваю напружанасць выкладу (загалоўкі). 2)ужыванне канструкцый з папярэджваючым займеннікам, за якім ізде назоўны склон, што яго тлумачыць. 3) адчлянены ў пачатку каза назоўнік пасля паўзы ўзнаўляецца пры дапамозе займенніка 4) адчляніць можна можна любы член сказа. Характэрнасць — сярэдзінная паўза (на пісьме — коска, працяжнік, клічнік, пытальнік).

Далучэнне (парцэляцыя). Дабаўленне да асноўнага выказвання дадатковых звестак і тлумачэнняў, якія ўзнікаюць у свядомасці гаворачага ўжо пасля таго, як выказана асноўная думка. Могуць быць злучнікаыя і бяззлучнікавыя. Стварае ўражанне паступовага, нарастаючага развіцця думкі, уражанне непасрэднасці маўлення, калі фраза складваецца як бы без папярэдняга абдумвання.

Анакалуф. Структура пачатку сказа разыхрдзіцца са структурай яго канца. Адхіленне ад нормы, як стылістычны прыём.

 

36.Асаблівыя прыёмы сінтаксічнай арганізацыі маўлення

Сінтаксіс кніжнага маўлення вельмі разнастайны. У ім спалучаецца узаемадзеянне пісьмова-кніжных і гутарковых адзінак і індывідуальныя асаблівасці мовы пісьменніка. Літаратурна апрацаваны сінтаксіс х-ца упарадкаванасцю, раўнавагай, сіметрыяй розных адзінак. Асабліва ў паэзіі.

Анафара. Некалькі сказаў або абзацаў пачынаюцца аднолькавым словам, або групай слоў. Ствараецца паралелізм сказаў і эмацыянальна падкрэсліваецца слова, якое паўтараецца. Эпіфара. Суседнія сказы заканчваюцца аднолькавым словам або групай слоў, што ўзмацняе, падкрэслівае іх. Паралелізм. Члены сказа расстаўлены ў адной паслядоўунасці і выражаны аднолькавымі формамі. Кальцо страфы. Сказ пацынаецца і заканчваееца аднолькавымі словамі або словазлучэннямі. Кампазіцыйны стык. Утвараецца паўтарэннем у пачатку новага сказа (новай страфы ў вершах) слоў, якія заканчваюць папярэдні сказ (страфу). Градацыя. Размяшчэнне частак выказвання (слоў, адрэзкаў сказа), калі кожная наступная частка мае большае сэнсавае або эмацыянальна-экспрэсіўнае значэнне, у выніку чаго нарастае выразнасць маўлення. Антытэза. Выражае процілегласць двух паняццяў, падкрэслівае кантраст. Паўтор слоўу сярэдзіне сказа ўжываецца для іх ўзмацнення. Рытарычнае пытанне – сродак эмацыянальнага пацвярджэння пэўнай думкі. Перыяд – асаблівая разнавіднасць складанага сказа, які спалучае рагорнутае выкладанне тэмы з музычнасцю і рытмічнасцю сінтаксічнай будовы. Перыяд выразна распадаецца на дзве часткі, адна з якіх чытаецца з павышэннем інтанацыі, а другая з паніжэннем. Першая частка перыяду пры чытанні звычайна заканчваецца некаторай паўзай – кульмінацыйным пунктам, пасля якога пачынаееца другая частка.

Пералічаныя сродкі х-ны для мовы ўзвышанай, урачыстай і таму патрабуюць асцярожнага выкарыстання (каб мова не стала пафаснай).

 

37. Стылістычнае выкарыстанне складаных сказаў. Памылкі ў складаных сказах

Выбар складанага ці простага, складаназалежнага ці складаназлучанага, злучнікавага ці бяззлучнікавага сказа вызначаецца ў першую чаргу сэнсавымі і стылістычнымі асаблівасцямі кантэксту.

Для размоўнага стылю больш характэрны простыя сказы, часта няпоўныя. Выкарыстоўваюцца ў ім і складаныя сказы, але пераважна складаназлучаныя і бяззлучнікавыя, у якіх адсутнасць спецыяльных граматычных сродкаў сувязі паміж членамі сказаў дапаўняецца інтанацыяй, мімікай, жэстамі.

У навуковым і дзелавым стылях часцей ужываюцца складаназалежныя злучнікавыя сказы, якія даюць магчымасць пры дапамозе злучнікаў і злучальных слоў выявіць і ўдакладніць адносіны паміж часкамі складанага цэлага – адносіны часу, умовы, прычыны і г. д.

У мастацкай літаратуры і публіцыстыцы сустракаюцца ўсе віды сказаў. Выбар тыпу сказа можа тлумачыцца не толькі характарам зместу, але і асаблівасцю стыля пісьменніка. А. М. Гвоздзеў параўноўвае манеру ўжываць прстыя або складаныя сказы ў мастацкай мове з рознымі прыёмамі ў жывапісе, калі, з аднаго боку, даюцца яркія, каляроввыя мазкі, з другога – паступовы пераход, спалучэнне фарбаў.

Складаназлучаныя і складаназалежныя сказы таксама адрозніваюцца па сваіх стылістычных асаблівасцях. Прешыя больш характэрны для гутарковай мовы, другія – для навуковай і афіцыйна-дзелавой. Гэта тлумачыцца тым, што пры падпарадкавальнай, залежнай форме сувязі ўзаемаадносіны паміж асобнымі адзінкамі сказа выражаюцца больш дакладна, чым пры злучальнай сувязі. У складаназлучаных сказах асобныя яго часткі выступаюць як больш самастойныя адзінкі, сувязьпаміж якімі ўспрымаецца з агульнага зместу ўсяго сказа, а то і больш шырокага кантэксту.

Там, дзе патрабуецца ўстанавіць дакладныя лагічныя сувязі паміж асобнымі часткамі сказа, падпарадкавальная, злучальная сувязь будзе адзіна магчымай. Разнастайныя злучнікі і злучальныя словы дапамагаюць устанавіць больш дакладна сэнсавыя ўзаемаадносіны і лагічныя сувязі паміж часткамі. Наадварот, у бязлучнікавых сказах сувязі гэтыя заўсёды менш дакладныя; яны выяўляюцца на аснове інтанацыі і зместу аб’яднаных сказаў. Гэтыя сказы звычайна адрозніваюцца лёгкасцю, непасрэднасцю, натуральнасцю, што абумоўлівае іх пашырэнне ў мастакай мове для перадачы дынамізму і жывасці размоўнага стылю. Бяззлучнікавыя складаныя сказы адрозніваюцца ад злучнікавых таксама павышэннем інтанацыі ў канцы першай часткі і паніжэннем у пачатку наступнай.

Памылкі:

Ужываюцца надзвычай вялікія складаныя сказы, у якіх ускладняецца сувязь паміж асобнымі яго часткамі.

Калі сказ выразна распадаецца па сэнсу на дзве часткі, таму варта разбіць яго на два самастойныя сказы. Важна, каб часткі складанага сказа былі звязаны унутранай сіметрыяй, пабудаваны аднатыпна і каб увесь сказ як сінтаксічнае цэлае адпавядаў характару перадаваемага зместу.

Разнатыпнасць у пабудове частак складанага сказа часта бывае звязана з неаднолькавым парадкам слоў у суадносных аднародных даданых сказах. Звычайна ў іх павінен захоўацца або прамы, або адваротны парадак слоў.

Часта ў складаным сказе ў якасці аднародных сінтаксічных элементаў спалучаюць які-небудзь член сказа і даданы сказ. Такая разнатыпнасць пабудовы сказа характэрна для размоўнага стылю і недапушчальна ў навуковым і дзелавым.

Кантамінацыя: Хто знайшоў белыя вязаныя пальчаткі, просьба перадаць іх на трэці курс.

Ужыванне сказаў, часткі якіх адрозніваюцца па сваёй стылістычнай прыналежнасці або эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўцы.

Пры пабудове скалданых сказаў трэба пазбягаць паўтарэння аднолькавых злучнікаў пры паралельнай залежнасці даданых скзаў.

Няправільнае ўжыванне аднаго злучальнага слова замест другога.

Неапраўданае ўжыванне складаных сказаў замест простых.

 

38. Стылістыка тэксту як састаўная частка стылістыкі

Стылістыка тэксту зъящляецца састащной часткай стылістыкі маўлення. Яна разглядае складаныя слоўна-стылітстычныя струкуры, якія выкарыстоўваюцца ў працэсе камунікацыі для выражэння пэўнага зместу. Грунтуецца на дыялектычным адзінстве мовы і маўлення (дэ сассюр)

Пад тэкстам (ад лац. textus – тканіна, спляценне, злучэнне) разумеецца аб’яднная сэнсавай сувяззю паслядоўнасць моўных адзінак (выказванняў, абзацаў, ССЦ, раздзелаў і г. д.).

Трактоўкі тэкста: сукупнасць частак, семіятычны (дотман) – парадыгм. І сінтагмат., твор славеснасці і г.д.

Важна улічваць, змест, форму, мовы, вобраз аўтара

Х-ка тэксту па гаршкову: выказанасць, адмежаванасць, упарадкаванасць, інфарматыўнасць.

Тыпы тэкстаў па салганіку: 1)па х-ру пабудовы (ад 1, 2, 3 асобы) 2)па х-ру перадачы чужога маўлення 3)па ўдзелу ў маленні кол-ці асоб (маналог, дыялог) 4)функцыянальна-сэнсавыя тыпы маўлення: апісанне, апавяданне, разважанне. 5)тып сувязі паміж сказамі. 6)прыналежнасць да функц.стылю

 

39. Стылістыка мовы і стылістыка маўлення.

Стылістыка мовы і стылістыка маўлення. (Ф.дэ Сасюр). Тры аб’екты лінгвістычных даследванняў: мова як сацыяльная з’ява, маўленне як індывідуальная з’ява, моўная дзейнасць, якая адрознівае чалавека ад астатняга свету.

Мова — сукупнасць і сістэма моўных адзінак, якія існуюць як аб’ектыўная рэальнасць. Мова — сістэма структурных элементаў, “сістэма сістэм”. Структурныя элементы: гукавы склад, інтанацыйная структура, граматычны лад, лексіка-фразеалагічны склад і стылістычная сістэма.

Маўленне — функцыянаванне мовы, ужыванне яе людзмьмі ў працэсе зносін, камунікацыі. Мова — сістэма ў патэнцыі, маўленне — у дынаміцы. Мова — сродак зносін, маўленне — працэс зносін.

Маўленне — заўседы мэтанакіраванае, тут больш істотная сувязь мовы і мыслення.

Стыль — адначасова і факт мовы і факт маўлення.

Формы маўлення: вусная, пісьмовая.

Вусная. Рэалізуецца ва ўмовах непасрэднага кантакту субяседнікаў. Вялікае значэнне набывае інтанацыя: тэмп, тон, мелодыя, тэмбр, паўзы, лагічныя націскі.

Дапамагаюць нямоўныя элементы. Яно надзвычай экспрэсіўнае і эмацыянальнае, таму што гэта часцей за ўсе гаворка дзвюх ці больш асоб. Непасрэднасць маўлення абумоўліваецца тым, што яно адбываецца без падрыхтоўкі.

Пісьмовая. Маўленне, якое ажыццяўляецца на пісьме і разлічана на зрокавае ўспрыманне, на шырокае кола чытачоў. Галоўныя асаблівасці (Пяшкоўскі): адсутнасць агульнай для ўдзельнікаў зносін жыццевай асбатоўкі і агульнага жыццевага вопыту, адсутнасць дапамогі жэстаў, мімікі, інтанацыі (яна у схематычным выглядзе), максімальна ўскладнены сінтаксіс. Сказы больш развітыя, лексіка больш абстрактная, спецяльная, тэрміналагічная, не ўласцівыя эмацыянальна-экспрэсіўныя адзінкі — прыказкі, прымаўкі, словы ацэнкі, дзеясловы з двайнымі прыстаўкамі. Гэта пераважна маналагічнае маўленне, якое звернута да масавага чытача.