Беларускі жаночы строй.

Традыцыйнае адзенне выраблялася з сваёй сыравіны - ільну, валокан канапель, жывёльнай скуры, воўны. Шлях да гатовага вырабу быў досыць працяглы. Так, сцябліны льну ці канаплі мачылі, мялі на спецыяльнай мялцы, трапалі, часалі, пралі. Пражу намотвалі на матавіла, сушылі, почасту - бялілі, снавалі і пачыналі ткаць. Фарбавалі самі.

Традыцыйная апранка падзяляецца сезоннную, будзённую і святочную.

Аснову склала кашуля (сарочка, рубаха) (кашуля – тунікападобная, даўжыню мела зазвычай ніжэйшую за калена). Упрыгожвалі яе досыць сціпла: арнамент размяшчалі ў верхняй частцы рукава, на паліках, каўняры, грудзях — пераважна арнамент чырвонага колеру.

У жанчын летні строй дапаўняўся спадніцай, хвартухом, кароткай камізэлькай, галаўным уборам і абуткам.

Спадніцы шыліся з ваўнянай ці паўваўнянай тканіны — андаракі. Паверх спадніцы заззвычай павязваўся хвартух (пярэднік), які прымацоўваўся на стане паўразамі. Рабілі яго з адной, дзвюх, зрэдку — трох, полак, і даўжыня ягоная ў беларусак амаль супадала з даўжынёю спадніц. Безрукаўка,ўпрыгожвалася вышыўкамі.Верхняе адзенне вясковай жанчыны - сярмяга і кажух.

Світа (сярмяга) —халатападобнага крою, мела белы ці шэры, зрэдзь часу чорны колер (больш уласцівы для шляхты), упрыгожвалі яе сціпла. Кажух - з нядубленых белых аўчын.

Галаўныя ўборы. Яны таксама падзяляліся на сезонныя, святочныя і будзённыя і адрозніваліся залежна ад полу, сямейнага становішча ды ўзросту. На непакрытых валасах, косах — вянок (на цвёрдай драўлянай аснове, абшытай палатном; улетку — кветкавы), а таксама галаўная павязка, зазвычай завязаная вузлом на патыліцы, былі адзнакамі дзяўчыны. Адзін з старажытных жаночых галаўных убораў - намітка: ручніковы галаўны ўбор з тонкага палатна значнай даўжыні (2—3 метры), што павязваўся на чапец(чапец - з круглым верхам, аколышкам і завязкамі ззаду, і глыбокія, з завязкай пад падбародак (“каптур”). Абутак - плецёныя з лыка ліпы, лазы, бяросты, пянькі ці скураныя лапці. Валёнкі.