Лада – багіня кахання і шлюбу. Беларускі абрад “Ляльнік”.

ЛАДА –багіня кахання і шлюбу. Святкаванне (у першы дзень мая і на зяленые святкі) суправаджалася песнямі і рытуальнымі скокамі.

ЛЯЛЯ – багіня вясны. Выгляд: юная прыгожая дзяўчына.

Напярэдадні дня Ярыла адзначалі Ляльнік (22 красавіка) – дзяўчаты збіраліся на лузе і выбіралі самую прыгожую. Яе апраналі у белую кашулю, рукі і стан упрыгожвалі зелянінай, на галаву – вянок з веснавых кветак. Садзілі на узвышанне, клалі пры ёй зялёныя вянкі, хлеб, яйкі, масла, тварог, малако, смятану. Дзяўчаты вакол яе вадзілі карагод і спявалі песню, у якой прасілі цёплай вясны і багатага ураджая. У адказ на песню ляля дарыла дзяўчатам вянкі і частавала іх. Вянкі і травы, якія абвівалі Лялю, захоўвалі год да наступнага Ляльніка.

Ярыла – бог веснавой плоднасці.

Ярыла - бог урадлівасці і пачуццёвага кахання.Малады, прыгожы юнак, раз'язджае на белым кані і ў белым плашчы, на галаве вянок, у руках каласы, ногі босыя. У Юр'яў дзень Ярыла па загадзе маці адмыкае вароты неба і на белым кані прыязджае на зямлю, а з яго ўзнікненнем пачынаецца сапраўдная вясна. У гэты дзень упершыню выпускаюць скаціну ў поле. Святкаванне суправаджалася карагодам, песнямі, потым папойкаю, ў кожнага з прысутных вянок са свежых кветак. Ярыла едзе па засеяных нівах, а карагод спявае песні, дзе паказана, як народ разумее Ярылу, як той спрыяе ўрадлівасці зямлі і нараджэнню дзяцей.

У эпоху Сярэднявечча 23 красавіка было днём ЯРЫЛЫ, а 27 красавіка (стары стыль) – Святога Юр’я (Георгія). (См.Ляльнік).

 

11. Вобраз святога Юрыя ў хрысціянстве. Абрад Юр’я ў беларускай традыцыі.

У хрысціянскую эпоху св. Георгію (Юрыю) былі нададзены функцыі язычніцкага Ярыла.

У народзе уяўлялі, што ён едзе на белым кані і замыкае пашчы дзікім звярам, пасля чаго тыя менш нападаюць на скаціну.

Юр'я. Свята адзначалася 6 траўня з песнямі, абрадавымі дзеяннямі. На ім ушаноўвалі сімвал парадку, вясны, росквіту прыроды Выводзілі скаціну у поле, пасцёбваючы асвечанымі галінкамі вярбы. Асвяшчоная вербачка уторківалася у зямлю. На полі частаваліся, спявалі юраўскія песні: “ Юр’е Бога клікала: да падай Божа ключыкі адамкнуць зямліцу”.

Прыказка:" Як дождж на Юр'я, то будзе хлеб у дурня."