Пярун – грому, маланкі і дажджу.

Пярун – бог грому і маланкі. Велічны, статны, высокага росту з чорнымі валасамі і доўгай залатой барадою. На вогненнай калясніцы раз'язджае па небе, узброены лукам і стрэламі. Яго грымотны лук – каменны молат, часам вясёлка. Яго стрэлы – маланкі. Імі ён знішчае варожыя полчышчы Чарнабога. Яны нагрувашчваюць хмары, каб затуманіць сонца, сабраць у хмары пітво жыцця – ваду. Пярун адным ударам каменнага молата разбівае хмары і вада льецца на зямлю. Чэрці бягуць на зямлю, але і тут іх даганяюць стрэлы Пяруна. Чэрці ведаюць, што Пярун любіць чалавека і беражэ яго, таму яны кідаюцца ў жытло людзей, каб выратавацца сярод іх. Але ў такіх выпадках Пярун знішчае і жытло чалавека.

 

Дажбог – бог сонца. Хорс.

Упершыню імя ДАЖБОГА сустракаецца ў “Аповесці мінулых гадоў”. Бог сонца і сын Сварога. ДАЖБОГ у канкрэтным абліччы – малады, прыгожы, белатвары юнак, мае арэол вакол галавы. Каля яго – сноп жыта, у адной руцэ – сонечная птушка, у другой – яблык (эратычны сімвал, бо сонца апладняе), часта паўстае на белым кані. Менавіта ДАЖБОГ, на нашу думку, быў галоўным богам продкаў беларусаў, а не ПЯРУН.

 

Вялес – бог - апякун хатняй жывёлы.

Вялес- адзін з галоўных багоў паганскага пантэону. Бог жывёлагодоўлі і багацця.

Звязаны з аграрнымі культамі (кідалі у дар нязжатымі некалькі каласкоў – “Воласавыя бародкі”), а таксама з сузор'ем Плеядаў — Валасажары, Власожельцы, Валасыні. Таксама лічыўся богам памерлых, падземнага свету, апекуном абшчына-родавай арганізацыі. Цесна звязаны з ім культ камянёў. Пасля прыняцця хрысціянства замяніўся як св. Улас (Уласій, Аўлас).

Да 20 ст. на Беларусі захаваўся звычай завіваць на полі вялесаву бародку, якую на дажынкі неслі гаспадару і ставілі ў кут. ВЯЛЕС, як і вол, меў рогі і капыты. Быў сынам нябеснай каровы ЗЯМУН і бога РОДА.

 

8. Мокаш – вярхоўная багіня. Параскева-Пятніца - пераемніца Мокашы.

Мокаш – адна з багіняў пантэону, багіня-заступніца жанчын і адпаведна жаночых заняткаў, асабліва прадзення. Яе ўшаноўвалі і як багіню шлюбу, родаў, урадлівасці. У паганскім календары чацвер быў днём Пяруна, а пятніца – яго жонкі. Пасля прыняцця хрысціянства аналагам Мокаш стала св.Параскева-Пятніца. У пятніцу забаранялася прасці, мыць бялізну, мець палавыя адносіны з мужам. Выгляд – з распушчанымі валасамі.