Беларускі мужчынскі строй.

Мужчынскія порткі (нагавіцы, ганавіцы) рабіліся з палатна (на лета), сукна не надта добрага гатунку. Нагавіцы былі не шырокімі і трымаліся на шнурку. Пояс - плецены ці тканы. На поясе вісела невялічкая торбачка - каліта, у якой захоўваліся грошы, люлька, нож. Таксама насілі скураныя рамяні, якімі падпаясвалі світкі. Безрукаўка (камізэлькі, жупіцы). Світа і кажух па сваіх відавых асаблівасцях мала адрозніваліся ад жаночых. Галаўныя уборы — з воўны, футра, сукна, саломы. Традыцыйны летні галаўны ўбор — плецены з саломы шырокапольны капялюшз тулляй (брыль). Магеркі - валяныя шапкі з палямі. Зімовыя шапкі шыліся з футра вавёркі, лісы, зайца, аўчыны. Абутак складалі лапці, боты (рэдкі абутак), валёнкі.