Лекцыя 2. Міжнародныя адносіны ў 1918–1923 гг.

1. Паражэнне Германіі ў вайне. Камп'енскае перамір'е.

2. Парыжская мірная канферэнцыя.

3. Вашынгтонская канферэнцыя.

4. Лазанская канферэнцыя.

 

1. Сітуацыя, склаўшаяся ў 1918 г. на франтах , паказвала, што надзеі Германіі на пермогу ў вайне канчаткова страчаны. Некаторыя поспехі нямецкай арміі пасля падпісання сепаратнага міру з Расіяй былі зведзены на нішто паражэннем на Марне ў ліпені 1918 г. А ў жніўні войскі Антанты перайшлі ў наступленне. У сярэдзіне кастрычніка была прарвана лінія Зігфрыда. Выйшлі з вайны саюзнікі Германіі, прызнаўшы сваё паражэнне. У самой Германіі абвастрыліся сацыяльныя і палітычныя супярэчнасці, фарміравалася рэвалюцыйныя сітуацыя, якая 3 лістапада прывяла да пачатку рэвалюцыі. У гэтых умовах правячым колам краіны не заставалася нічога іншага, як падпісаць 11 лістапада Камп'енскае перамір'е на ўмовах, прадыктаваных галоўнакамандуючым войскамі Антанты маршалам Фошам. Гэтае перамір'е было фактычна капітуляцыяй. Германія павінна была пакінуць усе занятыя ёю тэрыторыі, вярнуць Антанце ўсіх палонных, перадаць ёй большасць узбаренняў. У той жа час нямецкія палонныя заставаліся ў краінах Антанты. Быў акупіраваны левы бераг Рэйна. З падпісаннем Камп'енскага перамір'я закончылася Першая сусветная вайна, якая працягвалася 51 месяц і 2 тыдні, і ў якой загінула 10 млн чалавек, 20 млн было ранена і трапіла ў палон.

 

2. Па рашэнню саюзнікаў мірныя дагаворы з краінамі германскага блока павінны былі быць распрацаваны на Парыжскай мірнай канферэнцыі, якая пачала сваю работу 18 студзеня 1919 г. На канферэнцыі былі прадстаўлены 27 краін, але асноўныя пытанні вырашаліся пяццю вялікімі дзяржавамі: ЗША, Англіяй, Францыяй, Італіяй і Японіяй. Больш таго, галоўны тон на канферэнцыі задавалі тры чалавекі: прэзідэнт ЗША В.Вільсан, прэм'ер-міністр Францыі Ж. Клемансо прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Д. Ллойд-Джордж. З Італіяй і Японіяй яны мала лічыліся. Тры буйныя дзяржавы мелі розныя погляды на вынікі канферэнцыі. Францыя, напрыклад, старалася максімальна аслабіць Германію эканамічна, палітычна і ў ваенных адносінах. Меркавалася нават далучыць да Францыі частку германскай тэрыторыі. Тым самым французскія палітыкі імкнуліся не толькі пазбавіцца ад традыцыйнага праціўніка, але і забяспечыць сабе гегемонію ў Еўропе.

Англія да пачатку канферэнцыі дасягула сваіх галоўны'х мэтаў у вайне: германскі ваенна-марскі флот і германская каланіяльная імперыя былі ліквідаваны. Цяпер Бртанія ставіла перад сабой задачу замацаваць гэтыя дасягненні і, разам з тым, не дапусціць французскай гегемоніі ў Еўропе., бо сама мела намер адыгрываць роль арбітра ў еўрапейскіх справах.

Злучаныя Штаты Амерыкі прэтэндавалі на кіруючую ролю у пасляваенным свеце. У выніку вайны яны ўмацавалі свае фінансава-эканамічныя пазіцыі і імкнуліся выкарыстаць гэхтую сітуацыю. Іх праграма пасляваеннага урэгулявання пад назвай "14 пунктаў Вільсана" была абвешчана яшчэ ў студзені 1918 г. Яна была пакладзена ў аснову работы Парыжскай мірнай канферэнцыі. Праграма прадугледжвала забеспячэнне свабоды гандлёвага мараплавання і свабоды міжнароднага гандлю, стварэнне міжнароднай арганізацыі па падтрымцы міра, адмаўленне ад тайнай дыпламатыі і г.д. ЗША імкнуліся не дапусціць умацавання пазіцый Японіі на Далёкім Усходзе і ў Ціхім акіяне, а таксама французскай гегемоніі ў Еўропе. У рэшце рэшт, нягледзячы на сур'ёзныя рознагалоссі, на Паржыскай канферэнцыі быў дасягнуты кампраміс. былі распрацаваны і падпісаны мірныя дагаворы з Германіяй і яе саюзнікамі. яны прадугледжвалі тэрыятарыяльныя зменыв ў Еўропе, абмежаванне ўзброеных сіл пацярпеўшых паражэнне дзяржаў, выплату рэпарацый. Германія страчвала сваю каланіяльную імперыю. Было прынята рашэне аб стварэнні міжнароднай арганізацыі пад назвай Ліга Нацый, галоўнай мэтай якой было не дапусціць новай вайны. Такім чынам у выніку работы Паржыскай мірнай канферэнцыі была створана новая сістэма міжнародных адносін, якая адлюстроўвала новыя суадносіны сіл ў свеце. Сістэма атрымала назву Версальскай, па назве мірнага дагавора з Германіяй. Яна фактычна замацоўвала вынікі перадзела свету пасля Першай сусветнай вайны. Версальская сістэма захавала ў сабе сур'ёзныя супярэчнасці. У першую чаргу паміж пераможцамі і пераможанымі. Але ў лагеры пераможцаў заставаліся сур'ёзнае незадавальненне вынікамі вайны з боку Італіі і Японіі, чые пазіцыі на Паржыскай канферэнцыі часта ігнараваліся. Усё гэта рабіла Версальскую сістэму нетрывалай і ненадзейнай і захоўвала патэнцыяльную магчымасць новых канфліктаў.

 

3. Першыя праблемы праявіліся ўжо ў хуткім часе. Пад ціскам ізаляцыяністаў сенат ЗША адмовіўся ратыфікаваць Версальскі мірны дагавор, паколькі ў яго склад уваходзіў статут Лігі Нацый. ЗША падпісалі свой асобны мірны дагавор з Германіяй, які поўнасцю паўтараў Версальскі, але не ўтрымліваў статута Лігі Нацый. У ізаляцыянісцкіх палітычных колах лічылася, што ўдзел ЗША ў Лізе Нацый прывядзе да неабходнасці ўмяшання ў еўрапейскія справы, у тым ліку, ў магчымыя ваенныя канфлікты, што разглядалася як не адпавядаючае нацыянальным інтарэсам ЗША. Пасля гэтага ЗША актыўна дабіваліся умацавання ўласных інтэрэсаў у традыцыйна важных для іх раёнах свету: на Далёкім Усходзе і ў басейне Ціхага акіяна. Гэтыя планы ЗША змаглі поўнасцю рэалізаваць на скліканай па іх ініцыятыве Вашынгтонскай канферэнцыі (лістапад 1921 г. – люты 1922 г.). У выніку канферэнцыі ЗША сталі фактычны дамінуючай дзяражвай на Далёкім Усзодзе, у Кітаі, забяспечылі сабе вельмі выгадныя суадносіны буйнатанажнага ваенна-марскога флота. Канферэнцыя значна мяняла суадносіны сіл у гэтым рэгіёне на карысць ЗША.

 

4. Сур'ёзным канфліктам у межах Версальскай сістэмы сталі падзеі ў Турцыі ў пачатку 20-х гадоў. Нацыянальна-вызваленчы рух у гэтай краіне на чале з Мустафой Кемалем катэгарычна адмовіўся прызнаць умовы Сеўрскага мірнага дагавора, які фактычна пазбаўляў Турцыю суверэнітэта. Спробы навязаць дагавор Турцыі сілай поспеху не мелі. Пасля таго як нацыянальныя сілы прыйшлі да ўлады ў краіне, была склікана Лазанская канферэнцыя (20 лістапада 1922 – 24 ліпеня 1923 г.), дзе гэтыя супярэчныя пытанні знайшлі сваё вырашэнне. Новы дагавор з Турцыяй быў больш прыймальным. Ён не пагражаў суверэнітэту краіны, захоўваў за ёй асноўныя тэрыторыі, умацоўваў самастойнасць турэцкіх улад. Разам з тым, на гэтай канферэнцыі Турцыя пайшла на сур'ёзныя уступкі Захаду ў пытанні аб рэжыме чарнаморскіх праліваў. Яны ставіліся пад кантроль міжнароднай камісіі. Турцыя вымушана была дэмілітарызаваць зону праліваў. Прынятая ў Лазанне канвенцыя па пралівах ставіла пад пагрозу інтарэсы чарнаморскіх дзяржаў. Савецкі Саюз у сувязі з гэтым адмовіўся яе ратыфікаваць.

Праяўляліся і другія праблемы і супярэчнасці Версальскай сістэмы. У студзені 1923 г., напрыклад, у сувязі з адказам германскага ўрада на чале з Куно плаціць рэпарацыі, Францыя і Бельгія акупіравалі Рурскую вобласць Германіі, што значна абвастрыла сітуацыю ў Еўропе. Тым не менш, у 1923 г. апошнія, найбольш вострыя супярэчнасці былі зняты, ці прыглушаны. На некаторы час наступіла стабільнасць, хаця асноўныя прычыны магчымых сур'ёзных канфліктаў ліквідаваны не былі.