Пыт. № 6. Полацкая дзяржава у 1-й пал. ХІІІ ст.

Гісторыя Беларусі 1-й пал. ХІІІ ст. непарыўна звязана за барацьбой з крыжакамі. На гэтым фоне астатнія падзеі блекнуць.

“Хроніка Лівоніі” - асноўны дакумент па гэтай тэме. У 1186 г. на бераг Лівоніі высадзіўся Мейнар - святар ордэна святога Аўгусціна. У Полацку княжыў Уладзімір (Вальдэмар; Ермаловіч называе яго Валодша). Дазволіў прапаведваць у язычніцкіх адсталых народаў Прыбалтыкі. Адзінае меркаванне, што прыбалтыйскія народы (будучыя літоўцы, латышы, эстонцы) адставалі ад усходне-славянскіх зямель і плацілі даніну полацкім князям.

У 1201 г. крыжакі ў вусці Зах. Дзвіны заснавалі крэпасць - Рыга. З гэтага моманту пачалася тактыка прасоўвання і экспансія крыжакоў. Наколькі крыжакі былі сур'ёзны супернік? - Выключна сур'ёзны (падпарадкоўваўся на прамую Папе Рымскаму, які на той час быў магутнейшы за візантыйскага патрыярха).

Адрозненне праваслаўя ад каталіцтва: гістарычна склалася, што праваслаўе - паддзяржаўная рэлігія, а каталіцтва - наддзяржаўная. Каталіцкія кіраўнікі любой краіны Зах. Еўропы падпарадкоўваюцца на прамую Папе Рымскаму. Калі былі супярэчнасці паміж манархамі і папай, барацьба часцей за ўсе заканчвалася у выгаду апошняга. (Французскі кароль Людовік не паладзіў з каталіцкай царквой. Папа адлучыў яго ад царквы. Людовік стаяў з непакрытай галавой у Ватыкане, пакуль Папа не зняў з яго праклен).

Склалася так гістатычна: пасля распаду Рымскай імперыі хрысціянства падзялілася на ўсходняе (узначаліў патрыярх) і заходняе (Папа). Візантыя развівалася як буйная і моцная імперыя, значна ўмацавалася, візантыйскі імператар лічыўся памазаннікам божым на зямлі і патрыярх падпарадковаўся яму. На Захадзе пасля распаду імперыі утварылася вялікая колькасць варварскіх дзяржаў, імператара не стала,а застаўся толькі Папа як прадстаўнік імперыі. Кожны кіраўнік новаутвораннай дзяржавы імкнуўся заручыцца падтрымкай Папы, каб быць падобным на імператара.

Папства кіравала праз легатаў і кардэналаў. Каталіцкая канфесія наддзяржаўная і па сённяшні дзень. (Меркаванне: Уладзімір прыняў праваслаўе, бо яно - паддзяржаўная рэлігія).

Сіла крыжакоў - гэта сіла аб'яднанай Еўропы, якія былі ўзброены навейшымі ваеннымі тэхналогіямі і значнымі людскімі рэсурсамі.

1203 г. - Уладзімір Полацкі заваяваў крэпасці Іксюль і Гольм. Князь г. Герцаке Усевалад зрабіў паспяховы паход на Рыгу.

1206 г. у Полацк прыбылі паслы ад ліваў, прасілі абароны ад крыжакоў.

Пачынаецца барацьба Кукейноса (кіраваў князь Вячка – першы герой Беларусі , які ваяваў з нямецка-крыжацкай аргэсіяй).

1208 г. – крыжакі аблажылі горад Ккейнос, князь Вячка і 200 дружыннікаў выратаваліся і працягвалі далейшую барацьбу (пазней Вячка загінуў пры абароне горада Юр’ева (суч. Тарту) у 1224 г.)

1209 г. – крыжакі падыйшлі да Герцаке і захапілі горад.

1210 г. – дакавор крыжакоў і Полацка (князь Уладзімір і магістар Альберт). Умовы смехатворныя: крыжакі абяцалі збіраць даніну з ліваў і вазіць у Полацк.

1212 г. – заключаны яшчэ адзін дагавор з Рыгай.

1216 г. – Полацкае княства рыхтавала сур’ёзны паход. Але Уладзімір памірае. Барацьба працягваецца больш марудна. У яе ўцягваецца Пскоў і Ноўгарад. Адбываецца бітва на Чудскім возеры, дзе ўдзельнічаў Якаў Палачанін.

Былі з крыжакамі таксама і гандлёвыя дагаворы: 1223 г.; 1229 г. – гандлёвы дагавор Смаленска, Віцебска, Полацка з вос. Готланд.

1237 г. – крыжакі разгромленыя пад Драгічынам войскамі Данілы Галіцкага і прадстаўнікамі беларускіх княстваў.

Барацьба працягвалася ўсю пачатковую гісторыю ВКЛ.

1410 г. – Грунвальдская бітва, нанесены сакрушальны ўдар крыжакам, войскамі Вітаўта і Ягайлы. Вынік Грунвальдскай бітвы – спыненне тактыкі прасоўвання. Крыжакі з 1410 г. канчаткова аселі ў Прыбалтыцы.

1237 г. – яны аб’ядналіся ў адзіную дзяржаву. Адрозненні: лівонцы больш мягкія з імі заключаліся і гандлёвыя дагаворы; Тэўтонскі ордэн больш ваяўнічы, імкнуўся распаўсюдзіць каталіцтва.

Канец гісторыі крыжакоў у Прыбалтыцы бясслаўны. Пад час Лівонскай вайны магістр ордэна звярнуўся да ВКЛ за дапамогай. Крыжакі прапанавалі ўключыць сваю тэрыторыю ў склад ВКЛ. 1559 г. – заключана пагадненне. 1561 г. – магістр Кетлер стаў князем ВКЛ - на гэтым скончылася крыжацкая гісторыя.

Але радасці ад гэтага не вельмі многа. Пачалася Лівонская вайна, якая прывяла да ўтварэння Рэчы Паспалітай. У выніку крыжакі пераможаны і далучаны да беларуска-літоўскай дзяржавы.