Урокі пазакласнага чытання на кожным этапе, із задачы.

Першы этаппадрыхтоўчы (першае паўгоддзе I класа) 15—20 мінут на шўроку - вучацца ўспрымаць на слых, даюць прасцейшыя ацэнкі прачытанаму, суадносяць змест з загалоўкам, ствараюць вусныя малюнкі да прачытанага, знаёмяцца з асноўнымі правіламі гігіены чытання і карыстання кнігай. Раз ў тыдзеня праводзяцца ўрокі пазакласнага чытання – знаёмяцца з кнігай, вучацца знаходзіць прозвішча аўтара, загаловак кнігі, разглядаюць ілюстрацыі іг.д.

Другі—пачатковы — (другое паўгоддзе I класа) раз у тыдзень - могуць і павінны самі чытаць дзіцячыя кнігі, неабходны індывідуальны падыход настаўніка: дазіраваць вучэбныя заданні з улікам асаблівасцей першакласнікаў, настаўнік чытае услых. На ўроках пазакласнага чытання настаўнік і сам чытае вучням услых, аднак гэта цяпер не асноўнае ў навучанні, а дадатковыя крыніца пашырэння чытацкага светапогляду. Складаюцца асновы чытацкай самастойнасці.

Трэці этап—асноўны – (II, III і IV класы) Самастойнае выкананне вучнямі прадуманых настаўнікам дамашніх заданняў да ўрокаў, пазакласнага чытання. На гэтым этапе выстаўляюцца ацэнкі за пазакласнае чытанне, улічваецца уменне разабрацца ў прачытанным, выказацца аб ім, чытацкі светапогляд. У канцы асноўнага этапа школьнікі павінны набыць уменні і навыкі, неабходныя актыўнаму чытачу: любіць чытаць і пераытваць кнігі.

 

29. Тыпы ўрокаў чытання і пісьма ў букварны перыяд.

Букварны перыяд складаецца з 4 ступеней. Работа на кожнай з іх мае сваі асаблівасці: ускладняюцца матэрыялы і характар склада-гукавога аналізу, павышаецца ўзровень сфарміраванасці навыку чытання, паглыбляецца сэнсавы разбор прачытаннага.

Урокі на першай ступені- у многіх адносінах аднатыпныя.Па прадметных малюнках у двух словах выдзяляюцца цвердыя і мяккія зычныя. Дзеці практыкуюцца ва ўспрыманні выдзеленых гукаў на слых, вызначаецца месца гука ў слове. Вучні знаемяцца з літарамі для абазначэння ахарактарызаваных гукаў. Далей ідзе навучанне чытанню складоў ЗГ па складовай табліцы. На уроках пісьма дзеці вучацца пісаць маленькія і вялікія літары, прв спісванні сказаў вучнідаведваюцца аб ролі знакаў прыпынку ў канцы сказаў. Практыкаванні ў пісьме спалучаюцца з працай на наборным палатне, пачынаецца навучанне дзяцей спісванню з рукапіснага тэксту.

На другой ступені– урокі чытання аналагічны папярэднім, узмацняецца работы класіфіцыйнага характару і супастаўленне блізкіх па артыкуляцыі гукаў. На ўроках пісьма праводзіцца работа падобная першай ступені, характэрная асаблівасць – больш шырокае выкарыстанне, апрачы спісвання, розных відаў дыктантаў: зрокава-слыхавы, зрокавы, слыхавы. Практыкуецца складанне сказаў з разрозненных слоў.

На трэцяй ступені – павялічваецца аб’ём тэкстаў, часцей уключаюцца неадаптаваныя творы дзіцячых пісьменнікаў, у тым ліку вершаваныя, выкарыстоўваюцца прыказкі і загадкі. Меньш часу адводзіцца выдзяленню гукаў у словах, а больш удасканаленню тэхнікі чытання, ажыццяўленню арфаграфічнай прапедэўтыкі (назіранні над правапісам глухіх і звонкіх зычных, уяўленне аб праверачных словах), знаемства з некаторымі жанрамі мастацкіх твораў, удасканаленне вуснай мовы вучняў. На ўроках пісьма, парача засваення напісання новых літар, складоў і слоў з імі, больш увагі ўдзяляецца фанетычным і арфаграфічным супастаўленням, азнаямленню з арфаграфічнымі правіламі, засваенне слоўнікавых слоў.

На чацвертай ступені – значна скарочаны ілюстрацыйны матэрыял, работа на ўроку накірована на засваенне зместу тэксту, працягваюцца назіранні над арфаграфічнымі і арфаэпічнымі з’явамі. На ўроках пісьма праводзяцца фанетычныя, графічныя і арфаграфічныя назіранні. Значнае месца займаюць слыхавыя дыктанты. Праводзіцца аўтарэнне ўсіх вывучаных літар. Настаўнік праводзіцб індывідуальную работу па папярэджанні і выпраўленні каліграфічных недахопаў.

 

30. Задачы навучання пісьму ў перыяд навучання грамаце. Характарыстыка сучанага пісьма.

У перыяд навучання грамаце на ўроках пісьма вызначаюцца наступныя спецыфічныя задачы. Першакласнікі навучаюцца спісваць літары і словы з рукапіснага і друкаванага тэксту; пісаць пад дыктоўку словы, напісанне якіх не разыходзіцца з вымаўленнем, і кароткія сказы з такіх слоў; ужываць вялікую літару ў ачатку сказа, у імёнах людзей і клічках жывел. Найгалоўнейшая задача– впрацоўка ў вучняў графічных навыкаў пісьма.

Сучаснае пісьмо– пісьмо спрошчанае: ад літар адкінуты элементы, разлічаныя на іх упрыгожанне, - кропачкі, хвосцікі, завітушкі; абрысы многіх вялікіх літар прыбліжаны да абрысаў маленькіх; пісьмо ўвогуле набліжана да чарцёжнага шрыфту. Пісьмо безнаціскное (няма націскных і валасяных ліній). Пісьмо безадрыўнае: элементы дітар, літары ў складах і словах у пераважнай большасці пішуцца без адрыву ручкі ад паперы. Пісьмо ажыццяўляецца на дзвюх лінейках: яны утвараюць рабочы радок – 4мм, які вызначае вышыню маленькіх літар. Прастора паміж рабочымі радкамі можа называцца “свабодным” радком. Шырыня яго 8мм. Свабодны радок задае вышыню вялікіх літар: вяршыня літары не павінна даходзіць да ніжняй лінейкі папярэдняга рабочага радка на 2мм. Пісьмо нахільнае (65*). Вугал наклона сшытка – 25*.