Духоўная культура

У бронзавым веку ў светапоглядзе насельніцтва Беларуci адбыліся до­сыпь значныя зрухі, выкліканыя як зменамі ў гаспадарцы, так i прыходам новага насельніцтва. У выніку гэтага духоўная культура, захоўваючы многае з набыткаў каменнага веку, узбагацілася шэрагам новых рыс. Заняткі земляробствам прывялі да пашырэння культу сонца, паколькі ад гэтага свя-ціла залежалі прарастанне i рост раслін. Распаўсюджвалася таксама ўшана-ванне дажджу i звязаных з ім навальніц i маланак.

У сувязі з прысутнасцю ў бронзавым веку на тэрыторыі Беларусі індаеўрапейцаў, якія тут маглі з'явіцца i раней, несумненна, што для мясцовага жыхарства был i характэрныя некаторыя агульныя рысы індаеўрапейскай міфалогіі. Адна з такіх рыс, на думку шэрагу даследчыкаў, ушанаванне ў якасці вярхоўнага бажаства дзёниага азоранага неба. Гэтаму нябеснаму "бацьку" адпавядала "апладняемая" небам таксама абагаўлёная зямля як жаночае бажаство — "маці". Існавала таксама вера ў бога-грамавіка, пэўным чынам падобнага на пазнейшаіга Перуна. Важнае значэнне меў культ агню.

Пры разглядзе светапогляду чалавека бронзавага веку неабходна ўліч-ваць, што ў канкрэтных умовах Беларусі, калі яшчэ захоўвалася прыкметная роля палявання, i асабліва ў больш паўночных рэгіёнах, важнейшае месца ў міфалогіі яшчэ з часоў каменнага веку адводзілася хтанічнаму бажаству, апекуну звяроў, вытокаў рэк i крыніц, замагільнага свету i памерлых. Пасля з'яўлення жывёлагадоўлі тэта бажаство разглядалася i ў якасці апекуна свойскіх жывёл, i таму да ранейшых увасабленняў яго ў выглядзе змяі, ваўка або мядзведзя дадаўся вобраз быка.

У вераваннях насельніцтва эпохі бронзы важнае месца займала, хоць i з пэўнымі трансфармацыямі, жаночае бажаство хтанічяага паходжання (Мара пазнейшага беларускага фальклору). Па рэштках міфаў можна меркаваць, што гэта бажаство было звязана як з нараджэннем i плоднасцю, так i ca смерцю, хваробамі i эпідэміямі, а таксама з жывёльным светам (здольнасць прымаць воблікі розных жывёл). У латышскай міфалогіі блізкая па

 

 

назве i паходжанню Mara лічыцца апякункай кароў. Некаторыя даследчыкі лічаць, што Mapa — рэлікт вобраза Вялікай Багіні.

3 верай у мужчынскае хтанічнае бажаство звязана ўшанаванне некаторых культавых камянёў. У шэрагу месцаў Беларусі захаваліся "камяні кахання" або "камяні нявест", якія маюць дачыненне да культу старажытнай Вялікай Багіні. Верагодна, у бронзавым веку сталі ўшаноўваць камяні-следавікі. Некаторыя шведскія даследчыкі сцвярджаюць, што ў бронза­вым веку існавала строгая забарона рабіць выявы божастваў. Таму на камянях высякаліся ix сляды як знакі прысутнасці

Мяркуючы па даследаваннях у Латвіі, дзе ў бронзавым веку жыло насельніцтва, даволі блізкае па культуры насельніцтву Паўночнай Беларусі, i на нашай тэрыторыі магло існаваць пакланенне святым крыніцам, якое хутчэй за ўсё зарадзілася яшчэ ў папярэдні час. Тым больш што ў розных час-тках нашагакраю наберагах азёрз назвай "Святое" выяўлены паселішчы неаліту—бронзавага веку.

Для правядзення пэўных магічных абрадаў, звязаных з вераваннямі, існавалі адпаведныя збудаванні. Так, насельніцтва тшцінецкай культуры будавала круглыя бажніцы са слупоў i жэрдак, у сярэдзіне якіх знаходзіліся ахвярнікі i нават пахаванні.

У бронзавым веку працягваў існаваць культ жывёл. Пра гэта найперні сведчыць звычай нашэння амулетаў з прасвідраваных зубоў — дзіка, мядзведзя, ваўка, лася, бабра, a таксама скульптурныя выявы звяроў, птушак i змей. Магчыма, некаторыя плямёны практыкавалі i канібалізм. На гэта могуць указваць знаходкі на паселішчах насельніцтва паўночнабеларускай культуры патрушчаных фрагментаў чалавечых чарапоў.

У бронзавым веку істотна мяняюцца пахавальныя абрады. Распаўсюджваюцца звычаі спальваць нябожчыкаў i насыпаць над пахаваннем курган. Сам абрад трупаспалення быў складанай часткай культу агню, веры ў ачышчальную моц полымя. Але звычай крэмацыі быў характэрны для паўднёвабеларускіх плямён. У паўночнай частцы краіны, як уяўляецца, панаваў абрад трупапалажэння, прынамсі ў ранні перыяд бронзавага веку.

Мастацтва бронзавага веку, як i ўсёй першабытнай эпохі, спалучала эстэтычныя i магічныя функцыі, Насельніцтва ранняга бронзавага веку па-ранейшаму аздабляла посуд арнаментам, але іншым, чым у неалітьгчны час. У ім адлюстраваліся змены светапогляду, выкліканыя найперш распаўсюджаннем вытвараючых форм гаспадаркі i з'яўленнем салярнага культу. Адлюстраваннем гэтага маглі быць радыяльныя ўзоры на донцах пасудзін. Заштрыхаваныя трохвугольнікі з'яўляліся як сімвалам багіні неба, так i знакам зямлі. Арнамент у выглядзе паўкругоў з кропкамі па перыметры, знойдзены на ад ной са стаянак насельніцтва паўночнабеларускай культуры, мог абазначаць зерне, якое ара-шаецца нябеснай вільгаццю. Нябесную вільгаць сімвалізаваў і такі папулярны сярод раннябронзавых шнуравікоў арнаментальны матьгў, як зігзаг. Сімваламі салярных божастваў былі крыжападобныя фігуры, адзінарныя або двайныя кругі на днах пасудзін, шматпрамянёвыя выявы. Даследчыкі адзначаюць, што некаторыя матывы арнаменту керамікі ў перыяд ранняй бронзы захаваліся да нашага часу ў беларускай народнай вышыўцы.

 

 

У другой палове 2-га тысячагоддзя да н.э. на вялікай тэрыторыі Сярэдняй i Паўночнай Еўропы арнамент на кераміцы робіцца бяднейшым, а потым амаль цалкам знікае. Для Цэнтральнай i Паўночнай Беларусі гэта супала са знікненнем слядоў пахавальнага абраду, што характэрна i для амаль усёй наступнай эпохі — жалезнага веку. Можна меркаваць, што прычынай усяго гэтага былі нейкія змены ў рэлігійных уяўленнях, нешта накшталт "рэлігійнай рэформы", якая прывяла да значнай пераацэнкі ранейшых духоўных каштоўнасцей.

Для розных культавых мэт выкарыстоўваліся мініяцюрныя арнаментаваныя пасудзінкі, гліняныя рагатыя праслачкі і некаторыя іншыя рэчы.

Пры шырокім распаўсюджанні арнаментальнага мастацтва i кананізацыі знакаў-сімвалаў у той жа час наглядаўся заняпад выяўленчай культуры. Выключэнне складае хіба што схематычная выява чалавечай постаці на абломку гаршка з Асаўца. Гэта гравіроўка выканана ў ранейшым неалітычным стылі.

Новым крокам у дэкаратыўна-прыкладным мастацтве быў выраб упрыгожанняў з медзі i бронзы. Сярод ix выдзяляюцца медныя ўпрыгожанні з па-хаванняў сярэднедняпроўскай культуры, а таксама грыўні, акулярападобныя падвескі i скроневыя кольцы. Частка ўпрыгожанняў рабілася з косці i прыбалтыйскага бурштыну. У бронзавым веку ўпрыгожанні паступова пачалі губляць магічны сэнс, усё больш набываючы эстэтычныя i сацыяльныя функцыі.

Ужо ў часы дамінавання ў прыбалтыйскім рэгіёне плямён са шнуравой керамікай тут былі вядомыя даволі разнастайныя духавыя інструменты — жалейкі i свістулькі з птушыных костак, казіныя ражкі, берасцянкі. Напэўна, існавалі i ўдарныя музычныя інструменты.