Грамадска-палітычны рух на Беларусі ў першай чвэрці XIX ст.
На пачатку XIX ст. грамадска-палітычная сітуацыя на Беларусі шмат у чым вызначалася падзеямі агульнаеўрапейскага маштабу: французскай буржуазнай рэвалюцыей (1789 -1794), падзеламі Рэчы Паспалітай (1772, 1793, 1795) і г.д.
Французская рэвалюцыя садзейнічала распаўсюджванню рэвалюцыйных і дэмакратычных ідэй, спрыяла актывізацыі радыкальна-дэмакратычных рухаў у еўрапейскіх краінах. Разам з тым, яна выклікала жах і нянавісць пераважнай часткі правячых колаў большасці еўрапейскіх краін. Апошнія, раз-пораз імкнуцца кансалідавацца. каб стварыць перешкоду распаўсюджванню рэвалюцыйных ідэй, а тым больш, рэальных рэвалюцыйных здзяйсненняў.
Практычна ва ўсіх еўрапейскіх краінах назіраюцца рэвалюцыйныя ўзрушанні. Не была выключэннем і Расія і яе заходні рэгіен - Беларусь. Для значнай часткі шляхты (фактычна адзінага правадзейнага суб'екта тагачаснага грамадства) каталізатарам незадаволенасці была роспач аб загінуўшай Айчыне - Рэчы Паспалітай, імкненне да яе рэстаўрацыі. Апазіцыйны расійскаму самаўладству накірунак узнік яшчэ ў канцы XVIII ст., часам ен нават трансфармаваўся ў спробы ўзброеннага супрацьстаяння (1794).
Побач з гэтым, у дэмакратычна-радыкальных колах выспяваюць ідэі аб неабходнасці вызвалення сялян ад прыгоннага стану, дэмакратычных переаўтварэняў у грамадстве.
Ва ўмовах абсалютысцкай Расійскай імперыі натуральным асяродкам, дзе маглі легальна праяўляцца апазіцыйныя настроі, былі шляхецкія дэпутатскія сходы (губернскія і павятовыя), якія мясцовым дваранствам разглядаліся як традыцыйныя сеймікі былой Рэчы Паспалітай. На карысць такой высновы сведчаць шматлікія афіцыйныя дакумепты расійскіх улад. дзе неаднойчы гучала незадавальненне і абурэнне ініцыатывамі, выказаннымі гэтымі выбарнымі прадстаўнічымі органамі шляхецкага саслоўя, атмасферай, якая панавала пад час сходаў.
Напружаныя міжнародныя адносіны ў першае дзесяцігоддзе ХІХ ст. выклікалі ўзмацненне апазіцыйных настрояў. Аб сапраўднай радыкальнасці антыцарысцкіх навстрояў шляхецтва накіраванасці іх поглядаў казаць цяжка. Справа ў тым, што вельмі часта канфрантацыя заключалася ў тым, што расійскія ўлады і шляхта па рознаму разумелі свае правы і абавязкі.
на тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай узнікаюць разнастайныя суполкі, якія дзейнічаюць у гэтым накірунку.
Большасць гэтых арганізацый мела масонскі характар (Масоны - рэлігійна-маральны рух, які ўзнік на пачатку XVIII ст. у Англіі. Пад гэтым вызначэннем хаваюцца рухі разнастайнай накіраванасці. Па пачатку XIX ст. рабіліся спробы прыстасавання масонствіі для патрэб канспіратыўнай рэвалюцыйнай дзейнасці, яскравы прыклад - тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай.)
Масонскія арганізацыі ў гэты час існавалі ў большасці еўрапейскіх краін і не выклікалі, пераважна, актыўнага працівадзеяння з боку ўлад, больш таго, даволі часта ў склад масонскіх ложаў уваходзілі ўплывовыя асобы.
На тэрыторыі Царства Польскага суполкі масонаў аднаўляюць сваю дзейнасць у 1814 г. Расійскія ўлады ведалі аб іх існаванні і, да часу, не мелі нічога супраць, бо гэтыя арганізацыі звязвалі свае надзеі на ўваскрэшэнне вялікай Польшчы з расійскім імперагарам у якасці польскага караля. Больш таго, існуе думка, што масонская дзейнасць, часам, нават інспірыравалася Аляксандрам I.
3 цягам часу сярод польсюх масонаў узнікаюць радыкальныя плыні, для якіх справа рэстаўрацыі Рэчы Паспалітай робіцца чыста нацыянальнай польскай справай, дзе ўжо няма месца Аляксандру 1 і Расіі. 3 польскімі масонскімі арганізацыямі цесна звязана дзейнасць масонаў на Беларусі і Літве. У 1819 г. у Вільні ўзнікае адгалінаванне польскага "Нацыянальнага масонства", сярод яго першых членаў - Ромер, Белазор. У 1820 г. "Нацыянальнае масонства" фармальна прыпаняе свае існаванне, але пры гэтым многія яго члены ўваходзяць у зноў створанае "Патрыятычнае таварыства" (1821). 3 Варшавы ў Вільню прыбывае спецыяльны эмісар. Мясцовае аддзяленне "Нацыянальнага масонства" трансфармуецца ў правінцыйны савет "Патрыятычнага таварыства" ў складзе: старшыня - Ромер, члены К.Радзівіл. Я.Вайніловіч, К. Навамейскі, А. Солтан. Літоўская ложа колькасна пашыраецца, цераз Томаша Зана масоны ўсталеўваюць сувязь з мясцовымі тайнымі арганізацыямі студэнцкай і вучнеўскай моладзі.
На тэрыторыі Беларусі і Літвы існуе ў гэты час аддзяленне і іншага масонскага таварыства "Саюза тампліераў", а таксама шмат мясцовых нешматлікіх ложаў. Паралельна з масонскімі арганізацыямі і ў пэўнай сувязі з імі ў беларуска-літоўскім рэгіене ўзнікаюць патаемныя (цалкам ці часткова) асацыяцыі, якія месцяцца пераважна ў Вільні, у тутэйшым універсітэце.
У канцы 1817 ці на пачатку 1818 т. студэнты Т.Зан, А.Міцкевіч, Я.Яжоўскі (усяго 12 чалавак) заснавалі тайнае патрыятычнае таварыства філаматаў. У канцы 1820 г.філаматы ініцыіравалі стварэнне новай тайнай арганізацыі філарэтаў (ад. грэч. -аматары дабрачыннасці), на чале з Т.Занам. Філарэты - гэта ўжо не звычайная студэнцкая карпараныя, яна ахоплівала не толькі студэнтаў, а ўключала ў сябе больш шырокія колы моладзі, у тым ліку і за межамі Вільні.
Галоўная мэта філарэтаў - аднаўленне Рэчы Паспалітай. г.зн. мэта палітычнага хакрактару. Ацэньваючы дзейнасць вышэйзгаданых арганізацый можна канстатаваць. іх звалюцыю ад асветніцка-навуковых, маральна-этычных мэтаў да палітычных. Сярод членаў гэтых суполак прысутнічалі асобы, якія прытрымліваліся досыць дэмакратычных поглядаў, лічылі неабходным адмену прыгоннага права. вылучалі лозунг роўнасці ўсіх членаў грамадства.
Цікава і тое. што некаторыя члены гэтых таварыстваў імкнуліся да вывучэння беларуска-ліцвінскага краю, звычак, фальклору, побыту насельніцтва. не цураліся яны і беларускай мовы.
Дзейнічаюць і іншыя групы. якія ідэйна, а часта і арганізацыйна. былі звязаны з ужо згаданымі. У іх склад уваходзілі навучэнцы сярэдніх навучальных устаноў, прадстаўнікі мясцовай інтылегенцыі. вайскоўцы.
Па загаду цара ў красавіку 1824 г. быў створаны спецыяльны камітэт (А.А. Аракчэеў. М.М Навасільцаў 1 А.С. Шышкоў), у верасні быў абвешчаны прысуд: 9 філарэтаў і 11 філаматаў "за распаўсюджанне безражважнага польскага нацыяналізма сродкамі навукі" высылаліся ва ўнутраныя губерні.
Сярод высланых былі Т. Зан, Ян Чачот. А, Міцкевіч, А. Сузін і інш. Частка падследных была аддадзена ў салдаты. некаторыя пазбеглі пакарання.
Была праведзена "чыстка" прафесуры Віленскага ўніверсітэта: ад працы былі адхілены I. Лялевель, Ю.Галухоўскі. І.М.Даніловіч, М.К.Баброўскі. Сваіх пасад былі пазбаўлены рэктар універсітэта Твардоўскі і папячыцель Віленскай вучэбнай акругі А. Чартарыйскі.
Следства закранула і сярэднія навучальныя ўстановы (Свіслацкую гімназію, дзе ў 1819-1820 гт. існавалі дзве тайныя суполкі: Вучэбнае і Маральнае і г. д.). Рэпрэсіі супроць філаматаў і філарэтаў выклікалі рэакцыю сярод вучняў гімназій рэгіена (Крожскай, Паневежаскай. Свіслацкай). Вучні вырашылі адпомсціць за сваіх старшых сяброў. Канкрзтная дзейнасць звялася да распаўсюджання антыцарысцкіх лістоў. дзе ўтрымліваліоі таксама заклікі да змагання за вольную канстытуцыю. Улады хутка выкрылі гэтую арганізацыю, шмат удзельнікаў было арыштавана і этапіравана ў Вільню. дзе яны трагіілі пад ваенны суд. Частка гімназістаў была прыгаворана да смяротнай кары, астатнія - да іншых суровых мер пакарання. У апошні момант вял. кн. Канстанцін Паўлавіч змягчыў прысуд: асуджаных на смерць аддалі ў салдаты (пакаранню падверглася 256 гімназістаў).
Рэпрэсіі не здолелі цалкам прыпыніць нелегальны рух. Шмат членаў тайных арганізацый па тым ці іншым прычынам здолелі пазбегнуть пакарання і працягвалі дзейнічаць у накірунку польскага нацыянальнага адраджэння. Напрыклад, былы філамат М. Рукевіч стаў у 1825 г фундатарам таварыства "Ваенныя сябры" сярод афіцэраў Літоўскага асобнага корпусу; гэтая суполка мела свае філіялы: "Згода", куды ўваходзілі грамадзянскія асобы і "Заране" - з вучняў Беластоцкай і Свіслацкай гімназій.