Правапіс змякчальнага мяккага знака.

1. Мяккі знак пішацца пасля зычных з, л, н, с, ц, дз: для абазнач. на пісьме мяккасці зычнага на канцы слова (дзень, соль, лезь, кінь); для абазнач. на пісьме мяккасці зычнага перад цвердым зычным (бацька, пісьмо, касьба); для абазнач. на пісьме мяккасці зычнага перад наступным мяккім зычным тады калі пры змене формы таго ж слова гэты мяккі зычны становіцца цвердым, а папярэдні зычны захоўвае сваю мяккасць. 2. Мяккі знак пішацца для абазнач. мяккасці зычных у дзеясловах загаднага ладу: перад канчаткам 1 асобы мн. ліку – ма(кіньма, сядзьма), перад канчаткам 2 асобы мн. ліку – це(будзьце, кіньце), перад зваротнай часціцай –ся(кінься, звесься) 3 Мяккі знак пішацца для абазнач. мяккасці зычных у наз. перад канчаткам Т. скл. мн. ліку – мі (коньмі, людзьмі) 4 Мяккі знак пішацца у складаных лічэбніках (пяцьсот, шэсцьсот), у часціцы –сьці, якая уваходзіць у склад слова (штосьці, чагосьці), у слове ледзьве. 5. Мяккі знак пішацца для абазнач. на піьсме мяккасці [л] перад зычнымі (пальцы, кольцы) 6. мяккі знак на пісьме пішацца для абазнач. на пісьме мяккасці [н]: перад суф. к, а таксама перад суф. чык, калі слова без суф. чык заканчваецца на ь (песенька, вішанька, каменьчык, карэньчык); перад суф. –ск у прым. утвораных ад назваў месяцаў, якія заканч. мяккім н’ і назоўніка восень (студзеньскі, ліпеньскі, восеньскі), а таксама у суадносных уласных назвах Чэрвеньскі раён, Ліпеньская школа; у суф. –енькі(эньк, аньк): маленькі прыгожанькі) 7. Мяккі знак не пішацца: пасля шыпячых (ж, дж, ч, ш), р, ц, д, т, а таксама пасля губных б, в, м, п, ф, (дождж, ноч, мыш, голуб); пасля з, с, ц, дз перад мяккімі зычнымі калі пры змене формы таго ж слова нельга паставіць іх перад цвердым зычным (песня-песні –песнямі); пры падаўжэнні зычных (насенне, каменне); у прым. з суф. –ск утвораных ад наз. на – нь; конскі (конь), любанскі (Любань)