Правапіс зв. і глухіх, свісцячых і шыпячых, д-дз, т-ц.
Правапіс звонкіх і глух., свісц. і шыпячых у сярэдзіне і на канцы слоў заснавана на марфал. п-пе. Для вызначэння напісання слова трэба змяніць яго так або падабраць роднаснае слова, каб пасля невыразнага зычнага, які патрабуе праверкі стаяў галосны або санорны: касьба-касіць, просьба-прасіць, хлеб-хлеба. У іншамоўных словах напісанне глухіх перад звонкімі, якія нельга праверыць словазмяненнем, або падборам роднасных слоў вызначаецца па слоўніку: баскетбол, вакзал, айсберг. Нязменна пішуцца звонкія і глухія, свісцяч. і шыпяч. зычныя у канцы прыслоўяў і прыназоўнікаў: уздоўж, насцеж, перад, цераз. Літары д і т пішуцца у пачатку і сярэдзіне слоў перад галоснымі а, о, у, ы, э перад цвердымі і зацвярдзелымі зычнымі і у канцы слова: добры, думаць, год, тут. Перад ь, е, ё, ю, я, і імяккім гукам в’ яны змяняюцца на дз, ц: надзея, цяпло, дзве. Нязменна пішацца літара д у канцы прыстаўкі і літара т у складзе суфікса перад мяккім гукав в’: адвезці, у агенцтве, у грамадстве. Нязменна пішацца літара т перад мяккім гукам в’ у аддзеяслоўных назоўніках і ў словах вытворных ад іх: у бітве, у Літве, у клятве, літара д у словах мардвін, Мардвінаў. У запазычаных словах літары д, т як правіла пішуцца нязменна: дыскатэка, крэдыт, дэканат, тэлефон. Пішацца дз і ц у іншамоўн. словах перад суфіксамі і спалуч. суфіксальнага паходжання –ін, -ір, -ёр, -еец, -ейск, -ік: камандзір, манцер, індзеец, фанцік, але Індыя, індыец, індыйскі, індыйцы.