Тэма 7. Кампанентная структура бібліяграфічнай дзейнасці

Суб’ект бібліяграфічнай дзейнасці як яе асноўны сістэмаўтваральны кампанент. Яго сувязі з іншымі кампанентамі. Функцыі, выконваемыя суб’ектам у сістэме бібліяграфічнай практычнай дзейнасці. Прафесійны і непрафесійны, індывідуальны і калектыўны ўзроўні суб’ектаў бібліяграфічнай практычнай дзейнасці. Бібліёграф-прафесіянал як асноўны суб’ект бібліяграфічнай дзейнасці. Псіхалагічныя якасці бібліёграфа. Веды, уменні і навыкі бібліёграфа. І.Р.Маргенштэрн аб кодэксе прафесійнай этыкі бібліёграфа. Бібліяграфічная практыка як сістэма суб’ектна-суб’ектных адносін: бібліёграф – карыстальнік, бібліёграф – бібліёграф, карыстальнік – карыстальнік. Бібліяграфічныя зносіны як узаемадзеянне людзей з мэтай абмену бібліяграфічнай інфармацыяй.

Мэта як ідэальны структурны кампанент бібліяграфічнай дзейнасці. Мэты як рэгулятары дзейнасці, іх сувязь з эфектыўнасцю бібліяграфічных сістэм. Суадносіны мэт і функцый. Іерархічная структура мэт. Агульныя і прыватныя, знешнія і ўнутраныя, бліжэйшыя і канчатковыя, нарматыўныя і варыятыўныя мэты бібліяграфічнай практычнай дзейнасці.

Аб’ект як адзін з кампанентаў бібліяграфічнай дзейнасці. Сістэма “дакумент – карыстальнік” як адзіны аб’ект бібліяграфічнай практычнай дзейнасці.

Дакументы як непасрэдныя аб’екты бібліяграфавання. Пашырэнне ўяўлення аб аб’екце бібліяграфічнай дзейнасці ў ідэадакументаграфічнай і кагнітаграфічнай канцэпцыях бібліяграфіі (інфааб’екты, тэксты). Выяўленне, бібліяграфічны аналіз, бібліяграфічная характарыстыка дакументаў. Упарадкаванне дакументаў як аб’ектаў бібліяграфавання з улікам трох асноўных прымет: форма дакумента, яго змест, мэтавае прызначэнне. Іерархічныя і фасетныя класіфікацыі, прадметныя інфармацыйна-пошукавыя мовы, выкарыстоўваемыя ў сучаснай бібліяграфічнай практыцы.

Карыстальнік бібліяграфічнай інфармацыі як патэнцыяльны (тыповы) аб’ект працэсу бібліяграфавання і непасрэдны (групавы, індывідуальны) аб’ект бібліяграфічнага абслугоўвання. Суадносіны паняццяў “карыстальнік”, “чытач”. Патрэбнасці, інтарэсы і запыты карыстальнікаў бібліяграфічнай інфармацыі як аб’екта бібліяграфічнай дзейнасці. Класіфікацыі карыстальнікаў бібліяграфічнай інфармацыі.

Працэсы бібліяграфічнай дзейнасці. Спецыфіка бібліяграфічных працэсаў. Эвалюцыя поглядаў на іх наяўнасць і сутнасць. Погляды А.П.Коршунава, М.Г.Вохрышавай. Бібліяграфічны пошук як зыходная аснова ўсіх бібліяграфічных працэсаў. Асноўныя паняцці, звязаныя з бібліяграфічным пошукам: адшукванне і выяўленне, пошукавая прымета, пошукавае прадпісанне, пертынентнасць, рэлевантнасць, паўната і дакладнасць бібліяграфічнага пошуку. Бібліяграфаванне як працэс стварэння бібліяграфічнай прадукцыі (крыніц бібліяграфічнай інфармацыі), яго ўзаемасувязь з іншымі працэсамі.

Метады і формы бібліяграфічнай практычнай дзейнасці. Метады бібліяграфавання. Метады бібліяграфічнага абслугоўвання. Асноўныя каналы давядзення бібліяграфічнай інфармацыі да карыстальнікаў.

Выкарыстанне прадметных, друкаваных і тэхнічных сродкаў у бібліягра­фічнай практычнай дзейнасці. Сучасныя камп’ютэрныя сродкі стварэння бібліяграфічнай інфармацыі, яе перадачы, пошуку і абмену, інтэрнет-тэхналогій.

Вынікі бібліяграфічнай практычнай дзейнасці. Адпаведнасць і несупадзенне вынікаў і мэт. Задавальненне, пашырэнне грамадскіх патрэбнасцей у бібліяграфічнай інфармацыі як сукупны (агульны) вынік бібліяграфічнай практычнай дзейнасці і рэалізацыя яе асноўнай мэты. Сувязь вынікаў з асноўнымі бібліяграфічнымі працэсамі.

М.Г.Вохрышава аб асноўных і дадатковых выніках працэсаў бібліягра­фавання, бібліяграфічнага абслугоўвання і выкарыстання бібліяграфічнай інфармацыі. Шматаспектная (блочна-фасетная) класіфікацыя бібліяграфічнай прадукцыі. Бібліяграфічная прадукцыя на электронных носьбітах інфармацыі: праблемы класіфікацыі. Значэнне вынікаў бібліяграфічнай дзейнасці для ацэнкі яе эфектыўнасці.