ЭКАНАМІЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ БССР У ДРУГОЙ ПАЛОВЕ 50 — ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ 80-х гг.

3 сярэдзіны 50-х гг. у свеце разгарнулася навукова-тэхнічная рэвалюцыя, якая адкрыла магчымасці комплекснай аўтаматызацыі вытворчасці, выкарыстання ЭВМ, новых крыніц энергіі, матэрыялаў і інш. Гэта не магло пе закрануць і эканоміку СССР, а разам з тым і БССР. Пераважнае развіццё атрымалі галіны прамысловасці, якія вызначалі тэхнічны прагрэс, — прыборабудавапне, радыётэхнічная, хімічная, нафтахімічпая, энергетыка.

У канцы 50-х гг. адбыліся перамены ў кіраўніцтве гаспадаркай, у 1958 г. быў створаны Савет народнай гаспадаркі БССР (Саўнаргас). Саўнаргасы садзейнічалі лепшаму выкарыстанню мясцовых рэсурсаў, узмацненню спецыялізацыі і г.д. Аднак з 1962 г. назіралася зніжэнне ўсіх паказчыкаў прамысловай вытворчасці. Саўнаргасы не змаглі змяніць становішча, у 1965 г. адбылося вяртанне ад Саўнаргасаў да міністэрстваў. Прычынай зніжэння паказчыкаў было вычарпанне экстэнсіўных шляхоў развіцця.

За 1956 — 1965 гг. у рэспубліцы было ўведзена ў строй звыш 450 буйных прадпрыемстваў — БелАЗ у Жодзіне, Салігорскі калійны камбінат, Магілёўскі метдлургічны камбінат, Полацкі нафтапераапрацоўчы камбінат. У Беларусі з'явіўся новы від транспарту — трубаправодны.

Такім чынам, развіццё прамысловасці Бсларусі характарызавалася спробамі яе пераходу да навукова-індустрыяльнага тыпу на аснове ўвядзення комплек­снай механізацыі і аўтаматызацыі, якія, аднак, значнага распаўсюджвання не атрымалі.

Пашыралася матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэпне калгасаў і саўгасаў, а з 1958 г. у выніку ліквідацыі МТС яны самі сталі валодаць тэхнікай. Толькі з-за паспешлівасці ў рэарганізацыі МТС большасць калгасаў, не маючы магчымасці выкупіць адразу ўсю тэхніку МТС, вымушана была пазычаць грошы ў дзяржавы. Прымаліся меры па арганізацыйным умацаванні калгасаў, ажыўленні дэмакратычных пачаткаў у іх дзейнасці. Уводзілася абавязковая грашовая аплата працы сялянства, зменшыліся падаткі. 3 1956 г. калгаснікам сталі назначаць пенсіі па старасці і інваліднасці. Важным было і тое, што сяляне атрымалі пашпарты і сталі адчуваць сябе болыш паўнапраўнымі грамадзянамі краіны. У выніку сельс­кая гаспадарка рэспублікі пачала выходзіць з пасляваеннага крызіснага стану, што знайшло сваё адлюстраванне ў росце яе вытворчасці. У 1960 г. у параўнанні з 1953 г. збор збожжа павялічыўся ў 2 разы, бульбы — у 1,3 раза, амаль што падвоілася вытворчасць прадуктаў жывёлагадоўлі. Значна палепшылася забеспячэнне насельніцтва харчовымі таварамі.

Шырокі размах набыла меліярацыя — асушэнне забалочаных зямель і ў сувязі з гэтым павелічэнне пасяўных плошчаў. Але ў вьніку парушэння тэхналогіі гэтыя вельмі неабходныя для Беларускага Палесся мерапрыемствы ператваралі ў шэрагу раёнаў балоты ў крыніцы вялізных пыльных бур, якіх раней тут ніколі не было.

БССР стала ўдзельніцай яшчэ аднаго эканамічнага мерапрыемства, якое праводзілася ў гады дзейнасці М.С.Хрушчова. Моладзь рэспублікі прыняла ўдзел у асваенні цалінных зямель. На асваенне цаліны па пуцёўках камсамола выехала каля 60 тыс. юнакоў і дзяўчат.

Аднак пад'ём у сельскай гаспадарцы аказаўся нядоўгім. У сярэдзіне 60-х гг. тэмпы яе росту замарудзіліся. Надзеі і заклікі кіраўніцтва дагнаць і перагнаць ЗША ў галіне сельс­кай гаспадаркі аказаліся нязбыўнымі. Так рэагавала сельская гаспадарка на камандныя, валюнтарысцкія метады кіравання ёю з боку партыйна-дзяржаўнай улады. (Валюнтарызм (лац. voluntas — воля) — палітычны кірунак, пры якім воля кіруючай асобы лічыцца вызначальнай асновай грамадскага развіцця.) '

Агульная колькасць насельніцтва к 1965 г. павялічылася да 8,5 млн чалавек, што адбылося як за кошт натуральнага прыросту, так і ў выніку перасялення з іншых рэспублік. Міграцыя насельніцтва ў пасляваенныя гады была даволі інтэнсіўнай. Прыток адбываўся ў сувязі з увядзеннем у строй дзеючых сотняў новых прадпрыемстваў, што выклікала патрэбнасць у рабочай сіле. У вёсцы змяншалася колькасць насельніцтва.

Палепшыліся жыллёвыя ўмовы насельніцтва. 3 1956 па 1965 г. 3 млн чалавек атрымалі жыллё. Увогуле патрэбна адзначыць, што гады хрушчоўскай "адлігі" былі адносна спрыяльнымі ў сацыльным развіцці рэспублікі.

Эканамічная рэформа 60-х гг.Цэнтралізаваная планавая эканоміка скоўвала тэхнічны прагрэс, не спрыяла росту творчай актыўнасці, параджала масавае ўтрыманства. У сувязі з гэтым была зроблена адна з самых рашучых у пасляваенныя гады спроб радыкальных змен у эканоміцы на аснове рэформы. Правядзенне яе пачалося ў 1965 г., калі кіраўніком СССР стаў Л.І.Брэжнеў, а ў БССР — П.М.Машэраў. Аўтарам рэ­формы з'яўляўся старшыня ўрада СССР A.M.Касыгін (яго намеснікам быў беларус К.Т.Мазураў).

Задачы рэформы:

ліквідаваць недахопы сацыялістычнай эканомікі,

уключыць у дзеянне гаспадарча-разліковыя і таварна-грашовыя механізмы, пашырыць гаспадарчую самастойнасць прадпрыемстваў.

 

Сутпасцъ рэформы заключалася ў наступным:

скарачэнне планавых паказчыкаў, што даводзіліся да прадпрыемства;

стварэнне на прадпрыемствах фондаў матарыяльнага стымулявання;

увядзенне трывалай платы за выкарыстоўваемыя прдапрыемствамі вытворчыя фонды;

фінансаванне прамысловага будаўніцтва праз крэдыт, а не шляхам выдачы незваротных датацыіі;

абавязковае ўзгадненне з прадпрыемствамі змяненняў у планах і г.д.

Распрацоўка і правядзенне ў жыццё рэформы ажыццяўлялася зверху, таму ніякіх мясцовых асаблівасцеій яна не прадугледжвала.

 

Вынікі рэформы:

1. Уздым прамысловай вытворчасці ў другой палове 6O - пачатку 70-х гг.

2. Будаўніцтва 140 буйных прадпрыемстваў (Гродзенскі і Гомельскі хімкамбінаты, Магілёўскі камбінат сінтэтычнага валакна, Бабруйскі шынны камбінат, Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод і інш.).

3. Выпуск новых прамысловых вырабаў: электронна-вылічальных машын, асабліва дакладных станкоў, прыбораў.

Нягледзячы на высокія паказчыкі колькаснага ро­сту прамысловай вытворчасці, паралельна ішлі і ўзмацняліся негатыўныя з'явы, якія сведчылі, што эканамічная рэформа 1965 г. не дала жаданых вынікаў. Працягвалася адставанне тэмпаў навукова-тэхнічнага прагрэсу і ўкаранення ў вытворчасць дасягненняў навукі і тэхнікі. Гэта стрымлівала пераход прамысловасці з экстэнсіўнага на інтэнсіўны шлях развіцця.

Адбывалася падзенне якаснага ўзроўню многіх вырабаў, павялічвалася іх адставанне ад сусветных стандартаў, трацілася канкурэнтаздольнасць на сусветным рынку. Рабіліся спробы дабіцца павышэння эфектыўнасці вытворчасці і якасці выпускаемай прадукцыі, аднак ужо не ў рамках эканамічнай рэформы, а на аснове ўзмацнення адміністрацыйна-партыйнага ўздзеяння на эканоміку. Як і раней, упор рабіўся на забеспячэнне росту вытворчасці за кошт увядзення ў строй новых прадпрыемстваў, тады як праблемы тэхнічнай рэканструкцыі дзеючых вырашаліся ў вельмі абмежаваных маштабах.

У 70-я-гг. пашырылася выкарыстанне станкоў лікавым праграмным кіраваннем, станкоў-аўтаматаў. Прыпцыпова новым панрамкам у аўтама тызацыі вытворчасці з'явілася робататэхпіка. У сярэдзіне 80-х гг. прамысловыя робаты выкарыстоўваліся на Мінскім трактарным заводзе, заводзе "Тэрмапласт" і інш.

Галоўным вынікам развіцця прамысловасці з'явілася стварэнне ў Беларусі буйнога тэрытарыяльна-галіновага прамысловага комплексу. Індустрыяльны воблік рэспублікі пачалі вызначаць магутная энергетыка, машына- і прыборабудаванне, хімічная і нафтахімічная прамысловасць, электроніка і радыёэлектроніка, вытворчасць мінералыных угнаенняў, сінтэтычных валокнаў. Паказчыкам эфектыўнасці тэхнічнага прагрэсу быў рост прадук цыйнасці працы. Ён нарастаў аж да сярэдзіны 70-х гг., аднак у наступныя гады тэмпы яго затармазіліся, якасць вырабаў перастала адпавядаць сусветным стандартам.

Прычынамі гэтага з'яўляюцца:

1) абвастрэнне супярэчнасцей паміж патрабаваннем свабоднага развіцця эканомікі на базе рыначных адносін і панаваннем дзяржаўнага цэнтралізаванага кіраўніцтва ёю;

2) апераджальпыя тэмпы развіцця групы "А' (сродкі вытворчасці) у параўнанні з групай "Б"(прадметы спажывання), у сувязі з чым першая расла даволі хуткімі тэмпамі, а патрабаванні ў спажывецкіх таварах задавальняліся ўсё горш;

3) прамысловае будаўніцтва ў рэспубліцы ажыццяўлялася ў адпаведпасці з планамі, якія распрацоўваліся ў Маскве. У іх не ўлічваліся патрэбнасці фарміравання рэгіянальнага прамысловага комплек­су ў рамках асобных рэспублік. Таму, калі Беларусь набыла дзяржаўны суверэнітэт, яна атрымала не сваю самастойную прамысловасць, а механічна адрэзаны "кусок" саюзнай.

 

ЗМЕНЫ Ў ЭКАНАМІЧНЫМ СТАНОВІШЧЫ БЕЛАРУСІ Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ 80 — ПАЧАТКУ 90-х гг.

 

Пoiiivki шляхоў рэфарміравання эканомікі ў рэспубліцы перш за ўсё звязваліся з удасканаленнем планавага кіравання і павышэннем самастойнасці прадпрыемстваў (1986), з пераходам ад цэнтралізаванай, каманднай сістэмы да дэмакратычнай, заспаванай на эканамічных метадах, на аптымальным спалучэнні планавага цэнтраралізаванага кіраўніцтва з самакіраваннем прадпрыемстваў (1987). Гэты прамежкавы шлях партыйна-дзяржаўнае кіраўніцтва Беларусі ўбачыла для сябе ў пераводзе галін народнай гаспадаркі па поўны гаспадарчы разлік і самафінансаванне, што азначала аслабленне дыктату цэнтра. У ліку першых па гаспадарчы разлік, самафінансаванне псраійшлі ў 1987 г. беларуская чыгунка, 30 прадпрыемстваў саюзнага падпарадкавання і інш. Усе яны палепшылі вытворчыя паказчыкі, аднак рашаючых зрухаў не адбылося.

Становішча ў сацыяльнай сферы заўсёды знаходзіцца ў прамой залежнасці ад стану эканомікі і той палітыкі, якую праводзяць органы дзяржаўнай улады. На Беларусі ў другой палове 80-х гг. працягваўся рост эканомікі. Нацыянальны даход рэспублікі павялічыўся, павысіліся рэальныя даходы насельніцтва. Амаль 2 млн чалавек палепшылі свае жыллёвыя ўмовы. Галоўным дасягненнем гэтых гадоў з'яўляўся пачатак пераарыентацыі эканомікі на сацыяльную сферу. Упершыню за многія гады вытворчасць прадметаў снажывання (група "Б") пачала апярэджваць вытворчасць сродкаў вытворчасці (група"А"). Ствараліся рэальныя магчымасці падпарадкаваць вытворчасць інтарэсам і патрэбам працоўных.

Аднак ва ўмовах незакончанасці пераходу ад каманднага кіравання да эканамічнага, нерапляіцення старых і новых формаў кіраўніцтва карэннага пералому ў пераводзе эканомікі на якасна новы ўзровень, які адпавядаў бы дасягненням развітых краін свету, не адбылося.

Гэта абумоўлівалася:

1) неканкрэтнасцю эканамічнай рэформы і шляхоў яе ажыццяўлення;

 

2) цяжкасцямі, якія ўзніклі на шляху канверсіі ваеннага комплексу вытворчасці;

3) інэртнасцю мышлення людзей, якія былі заня­ты вытворчасцю;

4) узмацненнем інфляцыйных працэсаў;

5) неабходнасцю ліквідацыі вынікаў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, якая нанесла рэспубліцы нязмерную шкоду. Яе эканамічны ўрон ацэньваецца ў дзесяць гадавых рэспубліканскіх бюджэтаў, а вынікі для здароў'я людзей наогул непрадказальныя. Радыёактыўнымі нуклідамі забруджана 1/5 частка тэрыторыі рэспублікі, на якой пражывае болыш за 2 млн чалавек. Для перасялення жыхароў з зоны павышанай радыяцыі да сярэдзіны 1990 г. было пабудавана 173 пасёлкі.

На сацыяльнае становішча грамадства непасрэдны ўплыў аказвае экалогія. 3-за забруджвання атрутнымі рэчывамі атмасферы, водных крыніц і глебы эканамічнае становішча ў 80-я гг. усё болыш абвастралася. Шкодныя выкіды ў атмасферу прамысловых прадпрыемстваў, транспарту склалі 3 млн тон у год. Узровень забруджвання рэк, вадаёмаў і глебы ў выніку сельскагаспадарчай дзейнасці, сцёкаў неачышчаных вод дасягнуў у рэспубліцы крытычнай мяжы. У 1989 г. была распрацавана праграма аздараўлення навакольнага асяроддзя. Аднак поспех гэтай праблемы залежыць перш за ўсё ад таго, як хутка эканоміка зможа выйсці з крызісу і наколькі кожны жыхар рэспублікі прасякнецца адказнасцю за захаванне навакольнага асяроддзя.

На рубяжы 80-90-х гг. пачаліся спад вытворчасці, рост цэн, вырас узровень інфляцыі. Узровень жыцця большасці насельніцтва значна знізіўся, а мпогія на­огул аказаліся за мяжой беднасці.

Такім чынам, усе праграмы другой паловы 80-х гг. закончыліся правалам. Старыя формы кіраўніцтва аказаліся парушанымі, а новыя, якія адпавядалі б патрабаванням свабоднага развіцця эканомікі, не склаліся. Патрэбны быў рашучы паварот да рыначнай эканомікі. Але да канца 1990 г. рэспубліка не мела законаў, неабходных для правядзення рыначнай эканамічнай рэформы. У пачатку 90-х гг. Вярхоўны Савет прыняў шэраг законаў, накіраваных на пераўтварэнне эканомікі: "Аб арэндзе", "Аб уласнасці" ("Аб прыватызацыі"), "Аб фермерскай гаспадарцы" і інш. Рэформа з'явілася не прамой дарогай, а пошукамі, у якіх было шмат невядомага. I галоўнае як спыпіць абвальны спад вытворчасці і інфляцыю, якія непазбежны пры пераходзе да рынку. У 1991 г. была прыня­та праграма па стабілізацыі эканомікі, якая павінна была прадухіліць разбурэнне эканомікі распублікі. Аднак меры, якія намячаліся, ураду рэалізаваць не удалося. Крызісны стан паглыбляўся, а разам з гэтым ускладняліся ўмовы пераходу да рынку.

 

ЗМЕНЫ Ў ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНЫМ ЖЫЦЦІ БЕЛАРУСІ Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ 80 — ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ 90-х гг. СТАНАЎЛЕННЕ СУВЕРЭННАЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

 

Галоўныя змены ў грамадска-палітычным жыцці краіны ў другой палове 80 — першай палове 90-х гг. звязаны з:

палітыкай "нерабудовы";

пераходам ад адпапартыйнай сістэмы да шматйартыйнасці;

працэсам пераходу ад унітарнай дзяржавы да набыцця рэспублікамі суверэнітэту;

распадам СССР і ўтварэннем СНД.

 

Змены ў грамадска-палітычным жыцці пачынаюцца з 1985 г., калі новым кіраўніком ЦК КПСС стаў М.С.Гарбачоў. Усе рэфармацыйныя ідэі ў гэтыя гады зыходзілі ад вышэйшага эшалона кіраўніцтва КПСС. Была аб'яўлена палітыка, якая атрымала назву "нерабудова" - курс на паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця і дэмакратызацыю палітычнага жыцця: курс рзфармавання савецкай сістэмы. Прыкметных асаблівасцей у рэфармаванні ўпутрыпалітычнага жыцця БССР у гэты час не назіралася. Адным з рэальных дасягненняў "перабудовы" была абвешчаная кіраўніцтвам СССР палітыка галоснасці — права на свабоду слова, магчымасць адкрыта гаварыць праўду аб сва­ей гісторыі і сучаснасці. У 1988 г. прыняты Закон Беларускай ССР "Аб народным абмеркаванні важных пытанняў дзяржаўнага жыцця Беларускай ССР", які садзейнічаў пашырэнню ролі мас у жыцці грамадства. У 1989 г. адбыліся выбары народных дзпутатаў СССР, а ў 1990 г. -- народных дэпутатаў БССР і мясцовых Саветаў рэспублікі, якія ў адрозненне ад мінулых гадоў прайшлі на альтэрнатыўнай асновс. Ўпершыню ў час выбараў на одно месца вылучалася некалькі кандыдатаў. Большасць месцаў у Вярхоўным Савеце БССР атрымалі прыхільнікі Камуністычнай партыі Беларусі, якія імкнуліся абмежаваць дэмакратычныя пераўтварэнні ў рэспубліцы. Прыхільнікі пераўтварэнняў скалі парламенцкую апазіцыю. Яна была прадстаўлена дэпутатамі ад Беларускага народнага фронту "Адраджэнне". Саветы пачалі пераадольваць свае прыніжанае становішча, рабілі паварот да набыцця сапраўднага поўнаўладдзя. Сведчанне гэтаму -- прыпяцце Вярхоўным Саветам некалькіх соцсн законаў і пастаноў па карэнных праблемах жыцця рэспублікі.

У адпаведпасці з рэформай палітычнай сістэмы ў 1990 г. быў прыняты Закон СССР аб грамадскіх арганізацыях, згодна з якім насельніцтва атрымала правы на стварэнне суполак і таварыстваў, а таксама палітычных партый. Гэты закон спазніўся, бо ў рэспубліцы раней пачалі ўзнікаць шматлікія нефармальныя аб'яднанні. У 1989 г. арганізацыйна аформіўся грамадска-палітычны pyx — Народны фронт " Адраджэнне". Шматпаршыйнасць — сведчанне дэмакратычнасці грамадства, рэалізаваных на справе правоў грамадзян на аб'яднанне і ўтварэнне розных рухаў, саюзаў, палітычных партый. У СССР народ фактычна быў пазбаўлены такіх правоў яшчэ ў пачатку 20-х гг., калі ўсе палітычныя партыі, акрамя Камуністычнай, былі забаронены. Таму фарміраванне новых партый праходзіла на Беларусі вельмі цяжка і было немагчыма без пазбаўлення ўсеўладдзя Кампартыі. Партыйнае кіраўпіцтва рэспублікі імкнулася захаваць сваё прывілеяванае становішча, што праявілася ў рашучым супрацьдзеянні ўзпікпенню любых палітычных партый. Пад уздзеяннем моцнага рабочага руху, які набыў формы забастовак, шматтысячных дэманстрацый і мітынгаў, дзе рабочыя выставілі поруч з эканамічнымі палітычпыя патрабаванні. Вярхоўны Савет БССР 26 жніўня 1991 г. прыняў Закон "Аб "дэпартызацыі органаў дзяржаўнай улады і кіравання, дзяржаўных прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый і уласцівасці КПБ" і пастанову "Аб часовым прыпынепні дзсйнасці КПБ - КПСС на тэрыторыі БССР" (у 1993 г. часовае прьпыненне было адменена). Пераход да шматпартыйнасці ў рэспубліцы адбыўся ў 1990 — 1994 гг. Узнік шэраг палітычных партый: Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада (БСДГ), Аб'яднаная дэмакратычная партыя Беларусі (АДПБ), Нацыянал-дэмакратычная партыя Беларусі (НДПБ), Беларуская сялянская партыя і інш.

Пераход да перабудовы грамадства на дэмакратычных aсновах нечакана для партыйнага і дляржаўнага кіраўніцтва вывеў на першае месца нацыянальныя праблемы, ідэі суверэнітэту. 27 ліпеня 1990 г. Вярхоуны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце рэспублікі. У сакавіку 1991 г. адбыўся рэферэндум аб захаванні СССР, у якім прынялі ўдзел толькі 9 з 15 рэспублік, 3 /4 яго ўдзельнікаў выказалася "за". Жнівеньскі путч 1991 г., які меў на мэце захаванне былога СССР, толькі паскорыў яго распад.

 

25 жніўня 1991 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў пакет рашэнняў аб незалежнасці, палітычнай і эканамічнай самастойнасці Беларусі.

19 верасня 1991 г. на сесіі Вярхоўнага Савета Беларусі былі зацверджаны назва "Рэспубліка Беларусь", герб "Пагоня" і бела-чырвона-белы сцяг.

 

Вясной 1995 г. быў правсдзсны рэферэндум, на якім большасць насельніцтва прагаласавала за другую сімволіку. Адной з прычын называлася тое, што ў час вайны нацыяналісты скампраметавалі нацыяпальную сімволіку супрацоўніцтвам з немцамі.

8 снежня 1991 г. кіраўнікі Беларусі, Расійскай Федэрацыі, Украіньі ва ўмовах поўнага бяссілля саюзнай улады, падпісалі ў Белавежскай пушчы пагадненне аб спыненні існавання СССР і аб стварэнні Садружнасці Незалежпых Дзяржаў (СНД), якое было зацверджана Вярхоўнымі Саветамі гэтых рэспублік. Распад СССР і стварэнне СНД парадзілі ў грамадстве жортскія спрэчкі аб тым, "хто вінаваты". Яшчэ доўгі час адзінага погляду на гэтую падзею не будзе, таму што на лёсе кожнага яна адбілася па-рознаму. Аднак у агульнагістарычным сэнсе прычыны распаду СССР заключаліся ў тым, што ён з пачатку свайго заснавання ўяўляў сабой утварэнне, якое трымалася па ўсеўладдзі КПСС. Яе падзенне абумовіла развал СССР.

 

ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЁ БССР У ДРУГОЙ ПАЛОВЕ 50 -ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ 80-х гг.

 

Пасля смерці І.В.Сталіна ў 1953 г. у грамадска-палітычным жыцці рэспублікі, як і ўсёй краіны, вызначыўся адыход ад сталінскай рэпрэсіўнай сістэмы. Да кіраўніцтва краінай прыйшоў М.С.Хрушчоў. У 1956 г. адбыўся XX з'сзд КПСС, на якім упершыню было ўзнята пытанне аб кульце асобы Сталіна і злоўжываннях у час яго кіраўніцтва. На з'ездзе былі абгрунтаваны прынцыпы мірнага суіснавання дзяржаў з розным палітычпым ладам, прыняты рашэнні па ўладкаванні законнасці і правапарадку, абмеркаваны меры на паляпшэнні спраў у прамысловасці, навуцы.

У БССР пачынаючы з 1956 г. пасаду першага сакратара ЦК КПБ займаў К.П.Мазураў — актыўны ўдзельнік барацьбы ў гады вайны з фашызмам, першы беларус, які заняў гэту пасаду, бо да яго пасля вайны ўсе першыя асобы рэспублікі накіроўваліся на гэтую пасаду з Масквы. Тыя мерапрыемствы, якія праходзілі ў СССР і адпаведна ў БССР пасля смерці Сталіна, атрымалі назву палітыкі "адлігі".

Характерный рысы хрушчоўскаіі лібералізацыі:

1) спыненне масавых рэпрэсій, пачатак рэабілітацыі бязвінна асуджаных. Вярхоўны Суд БССР рэабілітаваў каля 40 тыс. жыхароў рэспублікі.

2) пашырэнне кіраўніцтвам СССР заканадаўчых правоў рэспублік. У распараджэнне БССР трапіла некалькі сотняў прадпрыемстваў, якія раней падпарадкоўваліся союзным міністэрствам. У 1954 г. у рэспубліцы было скасавана пяць абласцей, астатнія былі павялічаны;

3) прыняцце пастановы, накіраванай на паляпшэнне дзейнасці Саветаў, у выніку чаго яны атрымалі больш шырокія правы. Выбары ў Саветы насілі фармальны характар, праводзіліся на безальтэрнатыўпай аснове, пад строгім кантролем партыйных органаў;

4) КПСС была зацікаўлена ў існаванні прафсаюзаў, клапацілася аб павышэнні ролі прафсаюзаў у грамадстве. У сферу дзейнасці прафсаюзаў былі перададзсны:

сацыяльнае забеспячэнне насельніцтва, санаторна-курортныя ўстановы;

пашыраны грамадскі актыў прафсаюзаў, большасць якога складалі рабочыя і служачыя.

5) выхавапне моладзі адбывалася праз камсамол.

6) болыш увагі стала ўдзяляцца паляпшэнню ўмоў жыцця і працы людзей. Па-першае, былі адменепы вялікія падаткі і абавязковыя пастаўкі дзяржаве сельскагаспадарчай прадукцыі з прысядзібных зямельных надзелаў. Па-другое, у 1960 г. адбыўся перавод рабочых і служачых на скарочаны працоўны дзень. Па-трэцяе, па закону 1964 г. калгаснікі ўпершыню набылі магчымасць атрымліваць невялікія пенсіі.

Аднак далей нскаторага паслаблення кантролю "зверху" і пашырэння ролі мясцовых органаў справа не пайшла, паколькі камандна-адміністрацыйная сістэма кіравання засталася непахіснай.

На XXII з'ездзе КПСС (1961 г.) была прынята праграма будаўніцтва камунізму, вызначаны тэрміны, калі гэты працэс павінсн завяршыцца, — 80-я гг. Але нічога такога не адбылося, а тая палітыка, якая праводзілася М.С.Хрушчовым без уліку аб'ектыўных законаў развіцця грамадства і рэальных абставін, атрымала назву "палітычнага авантурызму".

Прагрэсіўныя з'явы ў грамадска-палітычным жыцці не былі працяглымі і скончыліся тым, што ў другой палове 60-х гг. узмацніліся кансерватыўныя тэндэнцыі. На змену "адлізе" прыйшла эпоха "зас­тою". Гэта стала магчымым не столькі таму, што адбыліся змены ў кіраўніцтве дзяржавай, колькі ў выніку супярэчнасці паміж дэмакратызацыяй і захаванай палітычнай сістэмай.

У 1964 г. да ўлады прыйшоў Л.І.Брэжнеў.

Узмацніліся ганенні на палітычпых матывах. Партыя імкнулася захаваць ўладу, атрыманую з рук Сталіна, і ўступаць яе нікому не збіралася. Адбывала­ся трансфармацыя партыі ў напрамку яе поўнага пераўтварэння ў дзяржаўную арганізацыю. Галіновыя аддзелы партыі непасрэдна займаліся пытаннямі народнай гаспадаркі. Хоць афіцыйна гаварылася аб узмацненні ролі партыйных арганізацый, на справе ішло узмацненне пазіцыі партапаратнай улады, якая рабіла спробы пераходу да прамога кіраўніцтва эканомікай і іншымі сферамі жыцця грамадства. Адбор на ўсе кіруючыя пасады ажыццяўляўся вузкім колам асоб па прыпцыпу "зверху ўніз". Існавалі і выбары, але яны праводзіліся такім чынам, што толькі фіксавалі тое, што прадвызначалася зверху, аб альтэрнатыўнасці выбараў не магло быць і размовы. Існаваў строгі прынцып рэгулявання саставу Саветаў па полу, партыйнасці, узросту, сацыяльннай прыпалежнасці. Выбаршчыкі не мелі ніякага дачынення да рэальнага выбару дэпутатаў, а толькі механічна апускалі выбарчыя бюлетэні ў скрыню для галасавання. Саветы, прафсаюзы, камсамол толькі на словах абаранялі інтарэсы народа. Для кожнага ўзроўню, ад райкама да ЦК, існаваў свой пералік (наменклатура) кіруючых пасад, якія праходзілі зацвярджэнне на гэтым узроўні. Сюды ўключалася ўсё кіраўніцтва дзяржавай, грамадскімі арганізацыямі, культурай, навукай. Наменклатура — гэта сацыяльная праслойка, якая была сфарміравана партыйнымі органамі і пастаўлена па сутнасці над грамадствам. Наменклатурны прынцып фарміравання кіруючых органаў існаваў і раней, але зараз ён атрымаў усеагульны характар і стаў нормай жыцця (у пачатку 80-х гг. у маштабах краіны наменклатурная эліта дасягнула 18 млн чалавек). У гэтым і заключалася асаблівасць савецкага таталітарызму пасляваеннага часу, які рэалізоўваўся не праз дыктатуру асабістай улады, а праз адзяржаўленую партыю, што пашырала сацыяльную базу таталітарызму.

У 1965-1980 гг. Кампартыю Беларусі ўзначальваў П. М. Машэраў. Ён нямала зрабіў для развіцця гаспадаркі, навукі і культуры рэспублікі. Высокія ма­ральныя якасці, працавітасць, дэмакратычнасць Пятра Машэрава здабылі яму аўтарытэт і павагу ў народзе. Але і на яго аказвалі ўплыў абставіны, у якіх ёп працаваў. Негатыўныя з'явы нарасталі ў дзейнасці партыйна-дзяржаўных структур Беларусі.

Існаваў таталітарны кантроль за сродкамі інфармацыі, друкам, культурным жыццём. Але людзі знаходзілі іншыя шляхі для абмену думкамі і ідэямі. Напрыклад, выпуск самавыдавецкай літаратуры, распаўсюджванне інфармацыйных лістоў, асабістыя кантакты, сустрэчы. Камітэт дзяржаўнай бяспекі (КДБ) разам з партыйнымі арганізацыямі рабіў усё, каб выкарчаваць з грамадска-палітычнага жыцця "іншадумнасць".

Такім чынам, грамадска-палітычные жыццё Беларусі было неадназпачным і супярэчлівым. Можна выдзеліць два этапы:

 

у 1954 — 1964 гг., з аднаго боку, рабіліся спробы дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця, паляпшэння сацыяльнага забеспячэння працоўных, з другога — захоўваліся прыярытэты адміністрацыйна-каманднай сістэмы, прадугледжвалася цэнтралізаванае кіраванне, якасна новыя задачы вырашаліся старымі метадамі.

 

у 1964 — 1985 гг., з аднаго боку, узмацняліся кансерватыўныя напрамкі ў дзейнасці адзяржаўленай партыі, ішло ўсталяванне поўнага кантролю за грамадска-палітычным жыццём, а з другога — працавітыя, дэмакратычныя, сумленныя, адданыя сваёй Радзіме людзі, такія як П.Машэраў, рабілі ўсё, каб палепшыць стан людзей, вырашыць праблемы ў развіцці эканомікі рэспублікі.