Жанравая разнастайнасць навуковага стылю (даклад, артыкул, рэферат, анатацыя, рэзюмэ), агульныя патрабаванні да іх напісання і афармлення

 

Навуковы стыль прадстаўлены трыма тыпамі маўлення: апавяданне, апісанне, разважанне, радзей крытыка-палемічным, які характарызуецца ацэнкай розных поглядаў і адстойваннем свайго меркавання. Маналог – асноўная форма навуковага стылю.

Адрозніваюць наступныя навуковыя жанры: тэзісы, паведамленні, анатацыі, слоў-нікі, даведнікі, артыкулы, рэфераты, эсэ, даклады, рэзюмэ,вучэбныя дапаможнікі і інш.

Навуковыя тэксты будуюцца ў адпаведнасці з законамі жанру.

Артыкул пачынаецца з выкладу гісторыі пытання, абгрунтавання актуальнасці тэмы, аб’екта даследавання, вызначэння мэт і задач. У галоўнай частцы выкладаюцца факты, назіранні і іх аналіз. Заключная частка артыкула – вывады, што выцякаюць з таго, аб чым было заяў-лена ў асноўнай частцы. Напрыканцы артыкула прыводзіцца спіс літаратуры, у асобных выпадках даюцца ілюстрацыі, слоўнікі, схемы, табліцы ці іншыя дадаткі.

Рэферат – кароткі выклад асноўных думак і меркаванняў, які заснаваны на крытычным аглядзе літаратуры, ці паведамленне навукова-папулярнага зместу.

Інфармацыйны рэферат прадугледжвае працу з навуковымі крыніцамі: энцыклапедыямі і даведнікамі, падручнікамі і дапаможнікамі, манаграфіямі і артыкуламі, рэцэнзіямі і інш. Падрыхтоўка рэферата патрабуе сціслага канспектавання думак, ідэй, разважанняў аўтара кнігі. Гэтая праца патрабуе пэўных уменняў і навыкаў. Патрэбна выразна ўсвядоміць сутнасць тэмы, сфармуляваць мэты і задачы, якія трэба вырашыць у працэсе канспектавання навуковага тэксту. З прапанаванага спісу літаратуры неабходна вылучыць найбольш важную ці асноўныя крыніцы для рэферыравання

Навукова-папулярны рэферат ці даклад мае творчы ўхіл, паколькі пры асвятленні тэмы неабходна самастойна разважаць, выкласці свой погляд і пазіцыю. Добра, калі ў даследаванні зроблена супастаўленне поглядаў,выказваюцца крытычныя меркаванні, прысутнічае абгрунтаваная палеміка.

Даклад – публіцыстычнае выступленне на пэўную тэму. Паспяховая падрыхтоўка навуковага ці навукова-папулярнага даклада (артыкула, эсэ, рэферата, рэцэнзіі і інш.) залежыць ад ступені авалодання тэхналогіяй даследавання, творчага падыходу, умення аналізу першакрыніц. Важна, каб тэма рэферата ці даклада адпавядала ўласным схільнасцям.

Неабходна засвоіць методыку працы з навуковымі крыніцамі. Не трэба канспектаваць кнігу ці артыкул цалкам, варта імкнуцца выдзеліць самае галоўнае, найбольш істотнае, характэрнае і запісаць. Пасля адбору матэрыялу пачынаецца падрыхтоўка чарнавога варыянта працы. Цытаты, схемы, табліцы, слоўнікі ці ілюстрацыі думкі ўключаюцца ў тэкст рэферата, да-клада арганічна, дарэчна, з захаваннем правілаў афармлення, спасылак.

Аўтарытэтныя думкі і меркаванні могуць служыць зыходным пунктам пры фармулі-роўцы ўласнай думкі ці перакідным мастком ад адной думкі да другой. У заключэнні выкладаюцца галоўныя высновы ў даследаванні тэмы. Напрыканцы рэферата (даклада) абавязкова падаецца спіс выкарыстанай літаратуры. Звычайна аб’ём навукова-папулярнага рэферата складае прыкладна 10 – 15 стандартных лістоў..

Анатацыя – кароткі выклад зместу кнігі, артыкула і пад.

Рэцэнзія – крытычны водзыў на што-небудзь напісанае, створанае, пра спектакль, фільм і пад.: Рэцэнзія на паэтычны зборнік. Аддаць манаграфію на рэцэнзію. Станоўчая рэцэнзія.

Рэзюмэ – кароткі вывад са сказанага, напісанага: Рэзюмэ артыкула.