Пытанне 46. Утварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.

Актыўнымі выразнікамі ідэі беларускай дзяржаўнасці сталі дзеячы левага крыла нацыянальна-вызваленчага руху Беларусі Жылуновіч, Чарвякоў, Тарашкевіч і іншыя. У пач. 1918г. яны склалі аснову Беларускага нацыянальнага камісарыята (Белнацкама), створанага ў адпаведнасці з дэкрэтам Леніна ад 31 студзеня 1918г. Ён функцыяніраваў на правах аддзела Народнага камісарыята па справах нацыянальнасцяў PCФCP.

Пазіцыі Белнацкама ў пытанні дзяржаўнасці падтрымлівалі беларускія секцыі РКП/б/, якія існавалі ў I9I8-I9I9гг. у Петраградзе, Маскве, Варонежы, Казані і інш. гарадах.

Вырашальным крокам на шляху самавызначэння Беларусі з'явіліся рашэнні канферэнцыі беларускіх секцый РКП/б/, якая адбылася 21-23 снежня 1918г. у Маскве. Канферэнцыя прызнала неабходным стварэнне Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі, выбрала Цэнтральнае бюро беларускіх секцый РКП/б/ з 5 чалавек на чале з Жылуновічам. Цэнтральнаму бюро было даручана пасля прызначанай на канец 1918г. VI Паўночна-Заходняй абласной канферэнцыі РКП/б/ склікацть Усебеларускі з'езд камуністў і стварыць нацыянальны партыйны цэнтр. Прынятыя дакументы паставілі ЦК РКП/б/ перад неабходн. тэрмінова вырашаць праблему бел. дзяржаўнасці.

30 снежня I9I8г. у Смаленску для абмеркавання пытання аб утварэні БССР і КПБ Паўночна-Заходні абласны камітэт РКП/б/ склікаў VI Паўночна Заходнюю абласную канферэнцыю РКП/б/, якая і прыняла рэзалюцыю «Аб абвяшчэнні Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі”. У склад БССР уключаліся Мінская, Гродзенская, Віцебская, Магілёўская і Смаленская губерні. Паўночна-заходняя арганізацыя РКП /б/ была перайменавана ў КП/б/Б і засталася, як і ўсе іншыя нацыянальна-тэрытарыяльныя партыйныя арганізацыі, часткай РКП/б/. Гэта канферэнцыя аб'явіла сябе I з'ездам КП/б/Б.

I студзеня 1919 г. у Смаленску быў абнародаваны Маніфест Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага савецкага ўрада, які абвясціў утварэнне БССР і асноўныя палажэнні дзяржаўнага статуса рэспублікі. Уся улада перадавалася Саветам рабочых, батрацкіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў; зямля, воды, нетры, фабрыкі і заводы абвящчаліся ўласнасцю народа.

5 студзеня 1919 г. сталіцай БССР стаў Мінск, куды 8 студзеня пераехаў і Часовы урад. Урад узначаліў Жылуновіч, аўтар маніфеста.

Аднак у перыяд падрыхтоукі з’езда, 16 студзеня 1919г., ЦК РКП/б/ прыняў рашэнне аб далучэнні да РСФСР Віцебскай, Магілёускай і Смаленскай губерняў і аб'яднанні часткі БССР, што засталася, з Літоўскай ССР. Спыненне нацыянальна-дзяржаўага будауніцтва на Беларусі такім ганебным чынам тлумачылася інтарэсамі сусветнай пралетарскай равалюцыі, аховай яе ядра – Савецкай Расіі – ад імперыялістычных захопнікаў.

2 -3 лютага 1919 г. у Мінску праходзіў Усебеларускі з'езд Саветаў на якім Свярдлоў зачытаў пастанову Прэзідыўма УЦВК «Аб прызнанні незалежнасці БССР». Тут жа па прапанове Свярдлова было прынята рашэнне аб аб'яднанні БССР з Літоўскай ССР.

Акрамя таго, з’езд прыняў Канстыт. БССР, якая поўнасцю адпавядала Канстытуц. РСФСР 1918г.

27 лютага 1919г. былі створаны ЦВК Літоўска-Беларускай ССР і яго прэзідыум на чале з Цыхоўскім, урад аб'яднанай рэспублікі –Савет Народных Камісараў на чале з Міцкявічусам-Капсукасам. У склад ЛітБел увайшла тэрыторыя Мінскай, Гродзенскай, Віленскай, Ковенскай і частка Сувалскай губерняў з больш як 6-мільённым насельніцтвам.

У жніўні 1919г. тэрыторыя ЛітБел поўнасцю была акупіравана польскімі войскамі. Фармальна ЛітБел праіснавала да ліпеня 1920г.

31 ліпеня 1920г. пасля выгнання Чырвонай Арміяй палякаў з Мінска, была абвешчана Дэкларацыя аб незалежнасці БССР. У дэкларацыі сцвярджалася, што рэспубліка будуецца на прынцыпах «дыктатуры пралетарыята і выкарыстання ўсяго вопыту Савецкай Расіі». У перыяд свайго другога абвяшчэння рэспубліка аднавілася толькі ў межах 6 паветаў Мінскай губерні. Па Рыжскаму мірнаму дагавору, які быў падпісаны 18 сакавіка 1921г. паміж Савецкай Расіяй і Польшчай, да Польшчы адышла ўся Заходняя Беларусь з насельніцтвам больш чым 4 млн.чалавек. Усходнія землі па-ранейшаму заставаліся пад юрысдыкцыяй Расіі.