Беларускі мужчынскі строй.

Мужчынскi касцюм беларусаў быў менш разнастайны, чым жаночы. Асноўныя яго формы былi агульнымi для ўсiх усходнеславянскiх народаў, што падцвярджаюць i назвы: сарочка, штаны, пояс, безрукаўка, шапка. Адным з самых неабходных элементаў мужчынскага касцюма беларусаў з даўнiх часоў з’яўляецца сарочка (кашуля, рубаха). На тэрыторыi Беларусi можна выдзялiць наступныя тыпы сарочак пакрою: тунiкападобны, зпалiкамi, начестцы i зплечавымi швамi. Самай старажытнай з’яўляецца сарочка тунiкападобнага крою. Яна была суцэльнай i без швоў на плячах. Па форме каўняр амужчынскiя сарочкi можна падзялiць на 3 тыпы: 1) сарочкi з акруглым выразам вакол шыi, якi абшываўся вузкiм паскам матэрыялу шырыней 1-2 см. 2)сарочкi з адкладным каўняром. 3)сарочкi з высокiм стаячым каўняром. Такi каўнер мог мець разрэз цi па цэнтру, цi злевага боку. Рукавы ў сарочак былi двух тыпаў: прамыя i на манжэтах. Сарочкi былi доўгiя, амаль да каленаў. Насiлi iх навыпуск, паверх штаноў i абавязкова падпярозвалi поясам. Штаны шылiся з палатна, сукна, пасукна i фабрычных матэрыялаў. У Беларусi мужчынскiя штаны называлiся па-рознаму: “штаны”, “порты”, “нагавiцы” , “ганавiцы”, “суконнiкi”, “учкуры”i iнш. Здаўна абавязковай прыналежнасцю мужчынскага касцюма беларусаў з’яўляўся пояс (“крайка”, “акрайка”, “кушак”, “каснiк” i iнш.) У залежнасцi ад матэрыялу паясы можнападзялiць на суконныя i паўсуконныя. Па спосабу вырабу паясы дзеляцца на тры тыпы: пляценне, тканне i вязанне. Беларускi пояс звычайна ўпрыгожваўся разнастайным арнаментам(ромбы, квадраты, зорачкi, паскi i iнш.) урознымкаляровымспалучэннi. Апрачапаясоў, беларускiясяляненасiлi скураныярамянi (“рэмень”, “паруга”, “дзяга”, “дзяжка”). Даволi пашыранным на Беларусi быў комплекс мужчынскага адзення з безрукаўкай (“спанцэрка”, “жылетка”, “гуляйка” i iнш.) У залежнасцi ад крою мужчынскiя безрукаўкi былi двухтыпаў: прамыя i ўталiю. Пераважалi безрукаўкi прамога крою. Апрача шытых, былi вядомыi вязанне на спiцах безрукаўкi. Мужчынскi касцюм у адрозеннi ад жаночага невызначаўся багаццем упрыгожванняў. З усiх састаўных частак, калi не лiчыць пояса, упрыгожвалася толькi сарочка i то пераважна святочная.