Навагродскі Т.А., Захаркевіч С.А., Алюніна І.У.

Народная кухня Семежава. – Мн., 2012. – 335 с.

 

 

У працы змешчаны матэрыялы палявых этнаграфічных даследаванняў па традыцыйнай культуры харчавання, сабраных падчас этнаграфічнай экспедыцыі ў вёсцы Семежава Копыльскага раёна Мінскай вобласці Рэспублікі Беларусь. Яны могуць быць запатрабаваны гаспадарамі аграэкасядзіб, работнікамі нацыянальных кафэ і рэстаранаў у сваёй практычнай рабоце, а таксама даследчыкамі – этнолагамі, фалькларыстамі, лінгвістамі, краязнаўцамі у навуковай працы і інш.

 

УДК [392.8+641.568] (476.7)

 

 

© Навагродскі Т.А., Захаркевіч С.А., Алюніна І.У.

 

Кулінарныя традыцыі Беларусі

Беларускае грамадскае аб’яднанне

“Адпачынак у вёсцы”

 

НАРОДНАЯ

КУХНЯ

СЕМЕЖАВА

 

 

НАВАГРОДСКІ Тадэвуш Антонавіч

ЗАХАРКЕВІЧ Сцяпан Артуравіч

АЛЮНІНА Ірына Уладзіміраўна

МІНСК 2012

ПРАДМОВА

 

Важнейшай часткай культуры народа з’яўляюцца традыцыі харчавання. Менавіта ў іх найбольш яскрава і выразна захоўваюцца этнічныя асаблівасці народа. Сакрэты беларускай традыцыйнай кухні перадаваліся ад аднаго пакалення другому, захоўваючыся на працягу стагоддзяў. З цягам часу некаторыя рэцэпты губляліся, іншыя мяняліся і з’яўляліся новыя, набытыя ад нашых суседзяў. Мноствам самых разнастайных спосабаў прыгатавання традыцыйных страў валодаюць пажылыя людзі, якія пражываюць у розных куточках Беларусі. Каб грунтоўней пазнаёміцца з традыцыямі харчавання беларусаў, вельмі важна сабраць усю інфармацыю аб кухні ад мясцовых жыхароў ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. Многія, вельмі многія стравы мінулага могуць стаць упрыгожаннем нашага стала, зрабіць сучаснае меню больш разнастайным і карысным.

Гэта праца з’яўляецца працягам сумеснага праекта кафедры этналогіі, музеялогіі і гісторыі мастацтваў Беларускага дзяржаўнага універсітэта і Беларускага грамадскага аб’яднання “Адпачынак у вёсцы”: “Кулінарныя традыцыі Беларускага Палесся”, які быў распачаты ў ліпені 2009 года. Тады быў сабраны матэрыял па народнай кухні жыхароў вёскі Моталь Іванаўскага раёна, частка якога была апублікавана пад назвай: ”Народная кухня маталян” (2009). Праз год, у ліпені 2010 года была арганізавана этнаграфічная экспедыцыя ў вёску Тышкавічы гэтага ж раёна. Вынікам гэтай працы стала публікацыя ”Народная кухня тышкаўцоў” (2010). У ліпені 2011 года экспедыцыя накіравалася ў Астравецкі раён Гарадзенскай вобласці. Было вырашана пашырыць геаграфію даследаванняў і назваць праект: “Кулінарныя традыцыі Беларусі”. Па выніках экспедыцыі было падрыхтавана навуковае выданне “Народная кухня Гервятаў” (2011). З 2 па 22 ліпеня 2012 года была арганізавана этнаграфічная экспедыцыя у вёску Семежава Капыльскага раёна Мінскай воблаці. На працягу трох тыдняў па спецыяльна падрыхтаванаму апытальніку праводзіўся збор палявога этнаграфічнага матэрыялу па традыцыях народнага харчавання мясцовых жыхароў.

Было апытана звыш шасцідзесяці чалавек сталага ўзросту, якія паведамілі вельмі многа цікавай інфармацыі аб асаблівасцях мясцовых страў, спосабах і прыёмах іх прыгатавання, святочна-абрадавых стравах, правілах паводзін за сталом, а таксама аб прадметах хатняга ўжытку, якія выкарыстоўваліся для прыгатавання і ўжывання ежы.

Сярод адметнасцей мясцовай семежаўскай кухні можна выдзяліць такія стравы як гопа, нацяганка, крышані, згортвальнікі, камякі, калатуша, рэзнікі, падкалотка, праснакі, лізікі, цуроп, пухір. Найбольш пашыранай стравай у жыхароў Семежава была саладуха, таму у суседніх вёсках называлі семежаўцаў “саладушнікамі”. Унікальнай з’явай у абрадавым жыцці семежаўцаў былі памінкі, якія адзначалі па тры дні у дзень пахавання, на дзевяць дзён, на тры тыдні, шэсць тыдняў, паўгода і год: у пятніцу посныя, у суботу скаромныя і абед у нядзелю. Але лепш за ўсё аб народнай кухні Семежава раскажуць самі яе жыхары.

У час палявой работы праводзілася фотаздымка, вынікі якой толькі часткова змешчаны ў дадзенай працы. Матэрыялы, сабраныя у этнаграфічнай экспедыцыі, уяўляюць важную крыніцу для далейшага вывучэння і выкарыстання традыцый народнага харчавання беларусаў. Яны могуць быць запатрабаваны гаспадарамі аграэкасядзіб, работнікамі нацыянальных кафэ і рэстаранаў у сваёй практычнай рабоце, а таксама даследчыкамі – этнолагамі, фалькларыстамі, лінгвістамі, краязнаўцамі у навуковай працы і інш.

У дадзенай працы змешчаны матэрыялы гутарак аб традыцыях харчавання з мясцовымі жыхарамі. Пры падрыхтоўцы матэрыялаў да выдання аўтары імкнуліся захаваць усе асаблівасці іх гаворкі.

Хочацца выказаць самыя шчырыя словы ўдзячнасці ўсім прыветлівым і гасцінным жыхарам вёскі Семежава, якія знайшлі магчымасць падзяліцца з намі сваім адметным досведам. Сярод іх:

Ажогіна Валянціна Іванаўна, Арабінка Надзея Андрэеўна, Арлова Марыя Іванаўна, Бокша Васіль Іосіфавіч, Бокша Надзея Іванаўна, Бурдзейка Марыя Тарасаўна, Віцебская Марыя Іванаўна, Войцік Галіна Іванаўна, Выскварко Ванда Генадзеўна, Давыдава Ларыса Васільеўна, Дашчынская Марыя Іванаўна, Дзяміда Вера Канстанцінаўна, Есмантовіч Алена Міхайлаўна, Ефімчык Любоў Сцяпанаўна, Іпатава Марыя Афанасеўна, Кажаноўская Марыя Сцяпанаўна, Каражанец Марыя Сцяпанаўна, Кіеня Валянціна Міхайлаўна, Кіеня Вольга Вікенцьеўна, Курпан Марыя Васільеўна, Курпан Ніна Паўлаўна, Леаненя Іван Іванавіч, Лосік Марыя Сямёнаўна, Лянько Марыя Іванаўна, Лянько Надзея Сцяпанаўна, Малюжынец Валянціна Паўлаўна, Малюжынец Іван Якаўлевіч, Мацкевіч Вера Сцяпанаўна, Мацкевіч Вольга, Мацюкевіч Надзея Фёдараўна, Мельнічэнка Іна Міхайлаўна, Новік Надзея Сцяпанаўна, Перасяляк Аляксандр Васільевіч, Пыско Марыя Сцяпанаўна, Пыско Надзея Васільеўна, Рамашка Вера Васільеўна, Рамашка Надзея Уладзіміраўна, Русак Вера Іванаўна, Рудкевіч Вера Васільеўна, Рудкевіч Вера Іванаўна, Рудкевіч Ганна Дземьянаўна, Рымжа Галіна Сцяпанаўна, Рымжа Любоў, Рымжа Ніна Паўлаўна, Саньковіч Алена Іванаўна, Серада Ганна Іванаўна, Серада Надзея Максімаўна, Стасевіч Марыя Іванаўна, Сякерыч Надзея Сцяпанаўна, Тушко Ганна Уладзіміраўна, Хартановіч Надзея Фёдараўна, Цераховіч Зінаіда Аляксееўна, Чапун Ала Цімафееўна, Шчэрба Надзея Васільеўна, Шчэрба Надзея Сцяпанаўна.

 

Асаблівая наша ўдзячнасць старшыні Капыльскага райвыканкама Жданеня Анатолію Іосіфавічу, намесніку старшыні Капыльскага райвыканкама Раеўскай Але Марксаўне, дырэктару ААА “Семежава” Лянько Івану Іванавічу, дырэктару ДУА “Семежаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа” Капыльскага раёна, загадчыку аддзела культуры Капыльскага райвыканкама Царковай Наталлі Іванаўне, дырэктару дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага коледжа Пяткевічу Анатолію Францавічу, якія садзейнічалі нашай палявой рабоце.

Выказваем шчырую ўдзячнасць студэнтам гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта за дапамогу у зборы этнаграфічнага матэрыялу падчас экспедыцыі:

Андрэеў Зміцер, Валаховіч Анастасія, Галаўко Хрысціна, Грышкевіч Хрысціна, Дзерашава Юлія, Дубанос Ігар, Ермаловіч Сяргей, Іванова Ганна,

Кімбар Андрэй, Крохін Зміцер, Купчын Антон, Курбатава Дыяна, Курган Дзяніс, Кухарэвіч Таццяна, Лазар Кацярына, Лосева Яўгенія, Луканская Хрысціна, Лухверчык Кацярына, Марозаў Аляксандр, Нямковіч Аляксандра, Панасюк Алена, Сёмін Арцём, Сабалеўскі Клім, Сушко Ягор, Тагіль Ірына, Трафімчук Наталля, Уласевіч Руслан, Цвірко Іван.

 

ТРАДЫЦЫІ ХАРЧАВАННЯ СЕМЕЖАВА

 

* * *

Быў голад, была вайна. Калі хто буў з мужыкамі то добра, а калі не, удовы тыя няшчасныя, як мая мама ў дваццаць шэсць год засталася, да я малая на руках то як хочаш жыві.… Насіць не было чаго, есці не было чаго. Летам каласы збіралі, да падушыш, да стаўчэш, да змелеш у жорнах, да накрышыш якога бурачніку, да напячэш якого ламаша. Картоплі збіралі, ну трашчыць на зубах, да што ж… Да малака нап’ешся, да і усё. Гора прынялі многа, наеліса пяску з тае картоплі, ой! Гарачы то блінец, ён смачны, салодкі, а як астыне, то ужэ як разіна, цягнеш яго - аж рукі трасуцца! (смяецца)

Я у калхозе работала, як пашла ў трынаццаць год, то да сёняшняго дня, ужэ семсят два годы раблю, сначала паляводам, патом ткала ад Слуцкай фабрыкі художэственных іздзелій, а там даяркай, а цяпер сторажам. Але ж тады стаж не саедзіняўса, ноччу ткалі, а тады хадзілі на работу. Цяжкія нам годы папалі. Ну там як мама пашла у Дом інвалідаў рабіць, то стала нам трошку лягчэй, хоць і палучала мама дваццаць сем рублей, да я за папу чатыры рублі, але мама і хлеба прыносіла, быў такі з чарнушкай, смачны, пахучы.

Дак не было чаго насіць, за зіму трэба было наткаць, за весну выбяліць, расшыць, і хусткі, і спадніцы, і мужчынскае, і жаночае, і на якую куртку, на капот. Цяжко было, маму судзьба заставіла - на семнаццатом году ажаніла мяне. Камсу на вяселле гатовілі, мама зарэзала цяля, і зрабілі свадзьбу. Прыйшоў да мяне прымак, дык праўду казаць - выпіваў, трэба было мне усе самой дзяржаць у галаве. Прагаравала, без паўгода пяцьдзеят год пражыла з мужыком. Чацьвёра дзетак радзіла, два сыны і две дзяўчыны. А я на рабоце, дак бывало з сіна йідом, я сразу ткаць, а там раніцай ізноў на работу, мама калі дома, то сабярэ мне торбу з сабой, перадасць, да зноў на сіна.

Помню баба накапае картопель, кажа: “ На Іллю поўну печ наллю”. Дык звара шчавель, да з укропчыкам, да якую скварачку разамне, дак от было смачна. Крапіву трохкантовую варылі, лебяду варылі, усяго было. А мама ідзе жаць, то баба прыйдзе кароў падоіць, то якую картоплю ёй сабярэ з халадніком пасёрбаць, то якая ж еда, а усе адно е. Скваркі ж не было. Хлеба пасмокчаш, да вады нап’есся, да і усе.

Пайду гуляць, а мама кажа – не ідзі, бо пойдам жаць, уставаць заранее, хоць трошкі табе памагу, дак была свадзьба, я пашла, прышла, пераадзеласа, а мама каже – не, прагуляла, пойдам, я і не лажыласа, пашлі жаць. Узялі халаднік, хлеба, картапель, гуркоў прасоленых, м’яса ды сала не было. Зажынкі рабілі. Баба брала платочак, скарыначку хлеба, свянцонай солькі, выжне трошкі, паложа накрэст, памоліцца отча наш, і давай зажынаць, зажне і усе за ёй. А пасля снапы насілі – па ўсіх хатах, дзе свадзьба была у гэтум гаду, хай сабе і Калядамі была, а усе адно насілі, гарэлку пілі, брыгадзіру занасілі, ён нас частаваў, камсы да самагонкі, да гэтыя бабы пілі! (смяецца) Камса была дзяшовая, самае аснавное блюдо, і на вяселлі бралі (смяецца). Жызнь была наша неважна. Неважна пражылі.

На млынах сталі малоць з 1951 году здаецца, а да гэтага у жорнах, а малако ж трэба было здаць, і м'ясо здаць, і яйца здаць гасударству, а сабе што аставаласо. Пасеш-пасеш, помню, ты гусей, а прыйдзе восень да трэба здаць, а сабе нічога. Пакідаеш на развод, як без гаспадара, то трэба было менш, якіх восем-дзевяць. А усе адно. Гэтак шкода! Бывае баба зробіць тваражку з таго што аставаласа, то і не ведаеш з чым яго з’есці – мо з соллю, а мо і ні з чым. Да суседа забягу, баба блінцы пячэ з лоем, дак ніколі не было, штоб не дала мне того блінца, з’ем, лой на губах застыне! (смяецца) От як жылі. А раз мама зрабіла сало, а я прышла і падумала – пайду я тоненько отрэжу, мо мама не пазнае. І як отрэзала – там белое, а это рыжае, і прытуліла б, да яно не прытульваецца, я і плакала, ну і с’ела, гэтак ужэ баяласа! (смяецца) А маме тожэ душа балела, што я галодная хажу, адна – і тая галодная. Перажылі, што хай Бог крые!

Масло білі, з сыроваткі рашчынялі блінцы, то было лягчэй, а я то ужэ не здавала, то дзецям сыр рабіла, от яны любілі! Літра два малака аттаплю, то ён зробіцца сначала як разіна, не павярнуць яго ложкай. А тады зробіцца м’яккі, да адкідаю яго на друшляг, да там марлечка ляжыць, а у тую каструлю кідаю масло, соль, яйца бью, соды сыплю, да стану мяшаць, да ён ужэ становіцца лёккі да пышны! Мае ўнукі вельмі любілі, пірагі для іх пякла, то за весну па два-па тры мешка мукі выпікала на пірагі.

Гопу рабіла (смяецца). Натаркуеш картопель, чыгуніка падмажаш жырам, як е яйцо, як не, то і так, пражарыш, уставіш, утушацца, то і смачна. Блінцы картаплянікі рабіла, рэзнікі рабіла - бяру тварог, содаю на уксусе пагашу, да усыплю, да масла, круцельнікамі, да во пастаўлю, да падымаюцца, да во такія мякенькія! Сваім дзецям не рабіла, бо не было калі і не было з чаго, гэта ужэ унукам.

Мама з 1917 году, яна ж была брыгадзірам у калхозе, ну ёй плацілі не грашыма, алей давалі, бывае хто заробіць цэлы бак. У нас то столькі не бывала, мо якіх літраў пяць, але быў з семян льну, ужэ ж гэткі смачны. Во пакрышыш, да зжарыш, да у суп укінеш да такі смачны быў суп! З м’ясам не такі смачны (смяецца). Або цыбулі напячэш, така смачна, салодзенька, да з хлебам!

Бывае карова ацеліцца, дак первое молоко, молозіво, дак мама даіла, цадзіла, а туды кідала крухмал, густо убівае і тады на тарку трэ і такі круценікі, а тады малака закіпіць да і укіне гэты макароны, лапша казалі. А калатушу з пшанічнай мукі рабілі, у каго якая была, трошкі уліеш, дак яна ж зробіцца крупіцкамі, а тады закіпіць, дак укідаеш, яна і зварваецца, хто казаў калатуша, хто казаў зацірка.

І мачанка, і падкалотка эта адно і тое ж. Накрышыш цыбулі, укінеш мяса, да сала кусочкаў укінеш, да тушаш, да мукой закалоціш, во і падкалотка, з грыбоў тожа рабілі. Грыбы сабіралі якія есць, пад’ельнікі, краснагаловікі, праўдзівыя, качуркі, як у нас кажуць, гэто шампін’ёны, лісічкі, апенькі, да сушылі.

У ягады хадзілі, ды баяліса адходзіць ад дарогі, коб не заблудзіцца. Аднаго разу пашла, да заблудзіласа, да цэлы дзень хадзілі, як толькі вышлі, дак на мяне гаспадар ужо крычаў – у цябе тут дзіцё плача, а ты ходзіш! (смяецца) Ягады сушылі, пазней варэнне варылі, у кампот укінеш, настойкі рабілі, я-то не рабіла, у меня она не стаяла, то я і не рабіла. Рыбу не лавілі у нас, некалі як была рака, да там нека пузяначка плавала, наловіш, укінеш у чыгуніку, да прыправу, да жыру, да яна стушацца, да за раз увесь чыгунік і з’ясі з касцямі, бо дзе ж там пааддзяляеш!

А на Коляды давалі хто што мог, хто яблыка, хто пячэнне, хто булачку, на Вялікдзень то яйца давалі. А цары, хлопцы нашы на Шчадрыца хадзілі, на транаццатого, усю зіму мы ім шапкі рабілі, з бумагі такой, і зяленая, і галубая, і вішнёва, усяка, да хораша мы ім шапкі накруцім ды яны назбіраюць гарэлкі, да каўбас! Аднаго разу во то цэлы ночвы каўбасак, і гарэлкі, і усяго набралі. Ужо дзён тры гулялі. А шчэ хлопцы якую польку як возьмеш, а як пратанцуеш сорак пяць мінут тую польку, то уся гарэлка выйдзе з цябе (смяецца).

А гарэлку гналі як хто умеў, мо і мужык, мо і баба. Расшчыняеш, раней парылі бульбу, солад рабілі, як растаўчэш, камяні кідаюць, яна кіпіць, часоў два, тры, тады ужэ разліваюць, ну каторыя бывае вадой разводзяць, тады менш выходзіць. Ну а тады ужэ гоніш, печку якую, ды хай капае. Пяршак моцны выходзіў, на якое націранне, а патом ужэ слабеньку саму, да вішневай краскі якой, да віно гатовае (смяецца). Цяпер на бак восем ці дзесяць літраў сахара, да алею. Да малака ці смятаны уліеш, да якую банку таматнага соуса, тады яна м’якенькая, п’еш і не чуствуеш. Як менш дражжэй укінеш, то яна даўжэй робіць. Гнала я сама. Да і свая ліпша, як эта куплёна.

На памінкі то у нас абавязкова было тры – капуста, мачанка і каша. У нас і цяпер капуста і каша, мачанку ужэ пакінулі рабіць, а это шчэ робяць. Садзяць людзей за стол да капусту прымаюць, каб пара прашла – это кажуць добра для пакойніка. Як Галя мая памерла, то у пятніцу посна вячэра, у суботу скаромна, у нядзелю што асталоса. Памінкі рабілі і на дзевяць дзён, і на тры недзелі, і на шэсць недзель, паўгода, год. Па маці, па гаспадару то я ужэ адзін дзень рабіла. На памінкі шло больш як на свадзьбу. Патаму што гатаваліса много. А раней з сумкамі шлі – хто кісель, хто кашу, і на хрэсьбіны. І гаспадыня варыла кашу у гаршчку, яго трэба было укруціць у чырвону хустку, каб кум разбіў, а патом клалі на покуці, з гаршчка тры кусочкі кідалі у парог, каб скоро замуж выйшла ці жаніўса. А там грошы клалі, ці матер’ял, сітец ці штапель.

Ну камякі рабілі, натаўкуць кашы да з сем’ям, бо як не было чым заскварыць, а яно шчэ і укунейша палучалоса. Паджараць на скавародцы, смачна. На саладуху бралі ячменну муку, ржану муку, яе запарвалі і каб яна укісала, перабражэ і тады у печы варыцца, аднаго разу я гаршка разбіла, баба паставіла у печ, да кажа – Валя, будзе кіпець, ты памяшай, а я памяшала, да пакінула вілку у гаршку. Упала саладуха да разліласа. Да бягу да мамы, да прашу – ты кажы, што не будеш ругацца, а яна кажа, а што ты зрабіла, а я кажу, не ты скажы, што не будзеш крычаць. Ну, не буду. Ну я сказала, а яна кажа, трэба было б, але ўжэ як паабяшчала, то не буду (смяецца).

Цуроп варылі. Салодкія буракі цукровыя таркавалі і без нічого ставілі у печ у чыгуніку, яны тушыліса, салодкае ды густое, назаўтра ужэ добра баба стушыць, да на скібкі мазалі ды ужэ было смачно. Мліе да карычневенькі зробіцца. Я памагала бабе таркаваць, на гэту дробненьку, на картапляну. Вот цуроп і елі, гэта было самае первае ядзенне. Альбо кампот варылі з буракоў. Накрышым, а назаўтра адцэдзіш ды яблыкаў дабавіш і салодка, не смярдзіць буракамі. Усю зіму кампот гэты варылі. Як сахару не было, сушаных ягад ці вішань укінеш, ды ужо салодка было. Праснакі з морківі пяклі. Таркавалі, замешвалі мукой пшанічнай, альбо рэзнікамі парэжаш. А шчэ пяклі блінцы з буракоў, бурашнік крышылі, да падмешвалі, да ужэ як салодзенькі быў. Квас варылі, бурака пакрышыш, капусты укінеш, бывае шаткаванка, не бывае – так, кіслу, да цыбулі пакрышыш, да шчэ бывае грыбкоў укінеш. Эта у пост елі. Фасолю да картоплю, да алей. У каго есць рыба – то з рыбаю. Квас хлебны варылі папіць з сухароў, у чай можна укінуць корачкі.

А шчэ мае дзеці любілі гэтак во – мама мая кашу стаўчэ картапляную, да заскварыць, да вады дал’е, да перакіпяціць, да размяшае, дак мае дзеці звалі “ручаёк”, да так ужэ эты суп сёрбалі, даже не крышані этыя. А клёцкі доўга рабіць – пакуль натаркуеш, да на клінок адціснеш, да накачаеш, да ускіпяціш… Як прастудзіліса, то цвет каліны я збірала, і дзецям і унукам, маліну ламалі, чабор збіралі на чай, ліпавы цвет, мята рачная, усе гэто збіралі, чай рабілі, і варэнне рабілі малінавае. Крухмал самі рабілі, таркавалі, адцэжвалі да сушылі. Малочны кісель я і цяпер раблю, закіпіць малако, а у місачку сыплеш сахару, сыплеш крухмалу, яйцо, трошку солі, л’еш у малако тоненько і зварыцца кісель, і з вішні, са смародзіны смашны кісель. У нас і на банкетах гатовілі кісель, і на памінках.

Это доўго так было, гадоў да семідзесятых, што хлопцу семяжоўскаму трэба было жаніцца толькі на семяжоўскай. Ён іншу і сам кахаць не будзе, бо ведае, што не возьме, бо бацькі не дапусцяць (смяецца). Бо тут усе ж кулакі. А у Выгодзе казалі – шляхта была (смяецца). На нас с Падмажжа казалі рыбакі, а на семяжаўцоў - і камякі з прусакамі, і саладушнікі (смяецца).

 

Запісана 12.07.2012 у в. Семежава ад Кіеня Валянціны Міхайлаўны 1941 г.н.

 

* * *

На раніцу гатавалі картошку ілі камякі, як мы казалі. Кашу таўклі, тады яе у камячкі, скатывалі, у печ, такое жоўценькае, засыхала корачка, на жыр лажылі, скаварак трошкі. Яечню баба на скаварадзе ўсегда пякла. Ну это на раніцу, а на абед будзе капуста ілі мачанка, ілі гарох з фасоляй, а на вячэру ўжэ што астаецца. Гопу я і шчас калі раблю. Картошку натарчыш як на мелку цёрку, тады зашкварвалі скваркі як есць, можна жыру шчэ падлажыць, малака падліць, ну як хто, і ў печ, у чыгунчыку, яна упрэе. А саладуху рабілі у глінянай такой місы, баба закалочвала. Кашу пшаняну, рысаву, разварыста то будзе смачна, з малаком. Раней-то баба казала, карове мала давалі, каня кармілі, то карова давала літраў сем-восем малака, як на себя, то хватала.

Баба сыр клінковы зробіць, у печ паставіць, ён жоўценькі зробіцца, от смачна было, або сушылі ў марлі на сонцы, тады салілі больш, сушаны елі, твёрды. Баба сметану аттаплівала ў печы, тварог рабіла, маслабойка была, я помню, біла. Сырнікі я раблю, штукі тры яйцы б’ю, закалачваю муку і сахар, крухмалу, развяду малаком да і блінчыкі пяку, алей даю, яны тагда не прыстают нічога, а тады тварог, яйцо ўб’еш, ванілінчыку, сахар, і кажды слой яшчэ перасыпаеш сахарам, люблю салодкае.

Я булкі пяку, рашчыняю, на печ утрэчком ставлю, у два часы падыйдзе, абаб’ю трохі, яшчэ раз падыйдзе, тады ужо запальваю печ, і ў форму, штук восем-двенаццаць булак. А бывае раскатаю цесто, маслам памажу, сахаром перасыпаю, скручу так вот, рэжу, булачкі пяку.

А шчэ квас рабілі – з грыбоў, белыя неяк тыя разы былі. І сушылі, і варылі. І ягады сушылі – баба нясе, помню, горстачку – наце, ешце. З сянец прынясе, вкус такі смачны! Сліву сушылі, баба у пост кампот наварыць, і з картопляй есць, квас варыла – то з рыбаю, то з грыбамі, кісленькі такі, смачны. Рыбу у нас дзед лавіў, нейкага кошыка наставіць, раніцой ужэ кажа две штучкі, дзед любіў каб яе пячы. А то як магазіны сталі паяўляцца, яўрэі ў нас дзяржалі, то камса паявілася. На вяселле куплялі. Шчэ на вяселле кісель малочны варылі, але не такі рэдкі, а такі што ложкай зачарпеш і ён не расплываецца. Яйцо, малако і крухмал, ну і саладзілі, салодкі быў.

На памінкі як пахаваюць чалавека, памоляцца, ды за сталы. Як пакойніка нясуць, то астанавліваюцца каля родственнікаў, выносяць стол убраны і хлеб ложаць, як бы прашчаюцца с пакойнікам, а патом убіраюць. Як многа сталоў, то пакойніку будзе добра. А на памінках кашу на самы паследні канец падавалі, тры разы зачарпне кашы, патом моляцца, шчэ “паліваюць” – выпілі па сто грам, выпілі і усталі. У нас па тры дні памінаюць – на тры недзелі, сорак дзён, паўгода, год. Цяпер то ужэ не, а у васьмідзесятые годы яшчэ траціны рабілі. Хадзілі, запрашалі саседзей. Бабулькі у куфрах астаўляюць спісак – каго прыгласіць і адзенне у навалочку. Мая баба пака памерла, тры разы мяняла тапкі. Убачыць, что красівейшыя, пойдзе купіць, а тыя сносіць (смяецца). Жалобу па блізкіх носяць год. Помнік пасля года ставяць, вяселле пачці што мы і не рабілі.

На хрэсьбіны то кашу варылі, гаршок кум разбівал, а патом прымалі. Ваня як мой быў за кума, то гаварыў: “Каб быў шчалівы, каб рос вялікі і трэці раз – каб быў здаровы!” і за каждым разом пядзесятку лажыў. Баба шчэ пасля кашы свае пачастункі давала – пячэнне, канфеты, яечню можа спячы сваю. А раней хадзілі с “сумкаю” – і кансерву, і пячэнне пакладут, і ужэ прынясут і ставят на стол.

Кружку у нас квартаю называюць, ручнік – трапкач: палатно наткалі, вузлы завязалі, а кусок трапкача, дзе махры, застаецца – трапаць дзяцей (смяецца). Гарэлку як даўней рабілі – у печ ложаць камяні і запальваюць, муку замешваем густо-густо, гарачую воду і камяні штук дванаццаць – і гэтое месіво ў цесто, бочка такая, укрываем моцно, на раніцу шчэ яна гарачая, і мы яе разліваем – то ў бельяваркі, то шчэ куда, коб остыла, добавляем воды і сахар, раней то картошку парылі, сахару не было, а мы то ўжэ літраў восем сахару. Дрожджы па пачке две і стаяла недзелі палтары і выходзіла не так уж і многа – тры літры такой сівушкі. Ужэ як яна хароша гарэлка, то яна гоніцца, дажэ к чыгуну не прыстае. Ужэ як бульбачкі не ідуць, а сверху вада паявляецца – то ужэ гатова. А карове які смак быў! (смяецца) На астатках брагі тады карове замешвалі. І малака было тагды много, с удавольствіем ела.

А цяпер па-скораму: бак сахару літраў восем сыпеш, заліваеш гарачай вадой, даліваеш да бака халоднай вады, літр кіслага малака, кілаграм гароху. Дражджэй две пачкі, і на печ, ну стаіць нядзелю палтары, пака вада не паявіцца. Ну ўжэ тагда запах ідзе па хаце. З двух бакаў літраў дваццаць выходзіць. Ужэ мой мужык разбаўляе, градусаў трыццаць пяць палучаецца. І з варэння, якое не пойдзе, тожэ гналі. Помню, на сорак год атмячалі, хацелі па-ганорнаму – яшчык водкі купілі, то тая водка асталаса, а дзесяць літраў самагонкі выпілі (смяецца) Японец піў, на другі год з Нарвегіі быў мужчына, тожэ піў.

У пост картоплю з кампотам баба варыла, каша без малака, кісель с аўсяных хлопьеў, з грыбамі супчык які. Блінцоў, аладак баба напячэ у печы, макам памажэць і так смачна было! Рэзнікі на содзе рабілі, цесто трошкі гусцей, рабілі такую прадаўгаватую калбаску, на кусочкі парэжа і ў печ, падымуцца. Смачна. Галушкі рабілі, картапляныя з малаком я і цяпер раблю – адціскаю воду. Натаркую, атажму, малако як закіпае, ну і хай варацца мінут якіх пятнаццаць-дваццаць. А яшчэ прасілі дзеці – мама, навары нам этых лізікаў, эта вот як блінчыкі, як вам сказаць, раскатаеш і наразаеш як лапшу, а патом у малако як закіпае, любілі дзеці. Слізенькія яны такія вот.

Настойку вішнёўку дзелалі, квас бурачны рабілі, сок бярозавы эта ужэ цяпер сталі спускаць. Крышэнь рэжацца па кругу, кусочкі абрэзваеш картошку, не роўна, як палучаюцца, пшано, лук. Баба юху варыла, адна карташына, пшана трошкі, лука многа. От то смачна було. Толькі са свежаго мяса, як паляжыць, ужа так не палучыцца, як са свежаго.

Я замуж шла ў васьмідзесятым, то і свінню калолі, і цяля рэзалі, мяснова было много. Салатаў то не, мало рабілі, каравай ужэ пры мне заказывалі. Гулялі тры дні, а калі і да панядзелка, на астаткі, шчэ і гармонік быў. Запоіны вялікія былі, усе родственікі, падаркі давалі, у навалочку семяжаўскую мама складавала падаркі, каб увалачы у хату ўсе (смяецца) Нейкім і бабам, і цёткам, і працёткам, я не знаю, палову крамы вывалаклі. Хусткі ў Семежава цанілі і іх скуплівалі я не знаю для чаго і сколькі, мама складвала, мне шчэ на адно вяселле будзе.

Фэст у Семежава то Пакроў, кірмаш рабілі, пры нас ужэ не спраўлялі гэто свято. Раней то хадзілі. Семежавец, як жаніўса на дзяўчыне з Выгона, то надта ж брыдка было, нада было на сваёй семяжоўцы, бо тут былі ўсе рабацяшчыя, багатыя, дык каб багатства з сям’і не ўхадзіла.

 

Запісана 11.07.2012 у в. Семежава ад Рымжа Ніны Паўлаўны 1959 г.н.

 

* * *

 

Я тут адна. Сын у Копылі, дык тожа свая сям’я, свая работа, свая забота. Менша – Наташа, у Навасёлках, за Філіпавічамі. А шчэ Валя, у Мінску. Дак у Наташы свуй агарод. А я то Івану і Валі стараюса каб было. А я у магазіне рабіла, сразу у цэнтры, а там перашла што на гары. Раней жа дзеці, па сто літраў гуркоў закатуеш, цяжко було, о як цяжко. Цяпер проці таго – днем за плугам, за канем ідзеш выбіраеш, а ноччу ідзеш лен церці, бо трэба было зарабіць, а плацілі па пять капійок або зусім не плацілі, дак людзі збіралі картоплю на полі перазімаваўшу, гнілую, да мерзлу, да усяку, не дай Божа, каб не бачылі ні нашы дзеці, ні унукі, ні праўнукі.

Кончыла дзесяць класаў, дак дурна замуж пайшла, каб цяпер, дак ніколі б не жаніласа. Мужык шафёрам рабіў у Філіпавічах, у Доме інвалідаў. Ну мужык п’ятнаццаць гадоў хварэў, дак адкуль тое здароў’е і ў мяне будзе? А калхоз тут ці ў 1935, ці у 1937 годзе стаў, мама неяк казала, але ж думаеце я помню? Да калхоза ж землі былі свае, дак бацькі жылі з дзяцьмі, а цяпер трэба коб аддзельна. Ну а тагды хватала ўсім, бо зямля была бацькоўская. Дзеці рабілі на зямлі, бацькі памагалі пры дому, так і жылі, усяго хапала.

Раней то менш п’яніц было, два ці тры чалавекі такія ат’яўленыя, а цяпер? Чаго, жыць плохо? Аднекуль жа яны бяруць такія грошы? Паесці сабе не купіць, а бутылку купіць – што, з бяды з вялікай? Не, не з бяды. Дак во баюса. Тут радам хата пустая, да две, да с таго боку, дак лазяць, шукаюць, сячкарні забіраюць, абдзіраюць усе на свеце, страшна. А тую хату во купіў, дзякуй Божачка міленькі і ўстаўшы і лёгшы, такі ўжо паляшук рабацяшчы, сем трактароў мусара вывез. Дак я яму кажу, Сцёпа, у суботу свята было Яна, даўней не рабілі, ну і цяпер кажу, хто разумны, той не робіць, хае дае Бог, у будзённы дзень лепш парабіць, а святы пасвяткуй. І, кажу, Грамавое свято, Ян, Пятрок, Макавей, Барыс, гэта усе асеннія святы, гэта мама мая казала, бо яна хадзіла ў цэркаў, дак ён і не прыязжаў, і не рабіў, малады, але паслухаўса. У нас Багач 21 сенцябра, дак это первое свято, у Макралі шлі на фэст, і ў Мацкевічы, і ў Гулевічы, ішлі ці ехалі на падводах, тады Узвіжання – у Жыляхаво, а тады на Пакрова то у Семежаве, музыка духавая была, наймалі, я шчэ вучылася, тады хлопцы хадзілі грошы збіралі.

На вячоркі збіраліса, у любых, і у нас часто, мама была, тато пагіб, мама была і за тато і за маму. Дык во жанчыны прыходзілі па-суседску, пралі, крамнага шчэ ж не было, мама пашые, арэхаў напарыць, накрасіць у карычнева спадніцу, ды і добра, а мы палілі лучнікі, вышывалі. Ну, збіраліса, хлопцы прыходзілі, да музыку, такую балбатуху рабілі! Кудзелю запаляць, з гармонікам, танцы, каб пілі, гэтаго не было. Бацькі дак у сенцах сядзелі, ніхто не проціў быў, ніхто ж не біўса, не ругаўса, не піў.

Ну а што тыя годы елі? Свае ж свіння былі, па двое, па трое, сало свае, каўбаса свая, паляндвіцы свае, мама суп варыла, варыла капусту, на суп то казалі у нас крышані, якой пярлоўкі ўсыпле, фасолі ўсыпле, ды і добра было, смачно. На раніцу зжараць скварку да кашы натаўкуць, агурэц, агурцоў не закрывалі, а во у бочку, дак яны харошыя, хрустяшчыя былі агурчыкі, капусты во зноў дзежку накладуць у пограбе, пайдзі вазьмі галоўку капусты, рэж, еш, смачна.

Я шла у 1957 годзе замуж, то паехалі з Васілем у Несвіж, купілі рыбы. Начысцілі, нагатовілі, тады м'ясо, зарэзалі ўжо цяля, катлетаў, тады ж адбівныя эті, пальчыкі да шмальчыкі не было гэтаго нічога, а вот як да мяне жаніліса, у трыццатых, то это на вяселлі кілька была, камса, як у нас гаварылі. Тыя годы і дарылі на вяселлях, маладому ж трэба было абвязаць і родных, і дваюрадных, і ручнікамі, і мацер’ялам, што у каго было. Раней наметкамі абвязвалі, такі як ручнік, доўгі, вузенькі і ўнізу такія палосачкі натканы, два с палавінаю метра ткуць, і абвязвалі, жанчыну, мужчыну і на голаву платочак. А караваю тут не было, бралі тарэлку такую вялікую, накрывалі платком, п’яць капеек ідуць і стучыць, і у каго сколька было, дваццаць капеек ці трыццаць, кідалі.

Самагонку гналі, параць картошку, тады сыплюць у дзіжку, туды муку, солад рабілі, тады воду гарачую, камяні і гналі, а патом правяралі - кусочак газеты запальвалі, туды. Як гарыць, то гатова, а як не, то пакідалі. Мужыкі гналі, мо хто і з бабаў гнаў, но мужыкі в аснавном.

На хрэсьбіны баба варыць кашу у гаршчку, а кум б’е, бо помню і я была за куму, а мой брат дваюрадны за кума, тут недалёко. А потым кашу дзялілі, дарылі хто больш, кум кладзе, а я больш – хоць на капейку за кума. Елі там на месте.

А на памінкі было тры блюда, у пятніцу першы дзень посны – посную капусту, кашу і квас – бурачка пакрышыць, мо як есць у каго грыбок, то ўкіне, да пасолі, да і усе. А у суботу ўжэ капуста, мачанка і каша, ужэ не посные, а у нядзелю абед, тожэ не посны. А цяпер ужэ аднім днем. І усіх звалі, проста да саседзей запрашалі, а ані ўжэ няслі, то бутылку віна, то грошы, хто што мог, няслі сумкі, куплялі пячэнне, кансерву, кампот і ідзеш з сумкаю. А як закончыцца, то тыя жэншчыны, што спявалі, маліліся, казалі давайце ўставаць і ўсе ўставалі.

Саладуху у нас варылі, трохі помню як я варыла - вады, сліў сушаных, а тады муку закалочваю, а тады вару, а баба не гэтак варыла мая, а што ана там дабаўляла, не помню я.

Абаранкі пяклі. Былі такія вузенькія дошчачкі, і такая ў канцы як ручачка, каб дзяржацца льга было, баба ўжэ наробіць гэтых абаранкаў, і кладзе на гэту дошчачку, пастаіць у печы, такія яны жаўтлявенькія, яна іх у воду мачала і складвае, тады зноў у печ, і не загаралася, бо выметалі печ. І хлеб самі, да такі смачны, у нас дзякуй Богу міленькаму не зводзіліся, і пасля вайны былі з хлебам. Цеста ў дзежы, баба мяшала, пакідала первушку ў дзяжы, ляжала тыдзень, укісала, тады рачыняе тую первушку, сабірае чысценько, а пірагі ўжэ сталі пячы, ужэ ка мне прышоў Васіль, купляў мяшкамі муку, да ўсю яе перапіквалі – самі, да трое дзяцей, да баба была, да мама, дак сем душ сям’і. Калі малака няма, то і на вадзе, і сахару, і смачна. Пад хлеб падсцілалі ліст капусны, або на дубовым. І тую булку первую хлеба хрысцілі. А як гатовы ці не – цёсачку запаліць, а потым вынімала, тады вадой да смачны. Зацірку варылі. Я і цяпер бывае надумаюса да вару. А шчэ як цяпер ды крухмалу трошачкі ўпушчу. А клёцкі – раней казалі галушкі, картошкі натарым, адцісном, а тады варым, от смачна было.

А з малака, ну падаілі, а сям’я – па кубачку ды і нема, а там было і сметана, і масла, і сыр, а там трохі адтопіш. У грыбы хадзілі, у вялікі лес, тут краснагаловікі і маслячкі, і я часцяком хадзіла. А там сушылі на печы, варылі капусту, свежанькія атварвалі да мачанку варылі, і супчык, а так варылі в аснавном. І па ягады хадзілі, ой да далёко, это помню Васіль мой перайшоў у калхоз, ды вазіў бабаў брыгадных у Гаўрыльчыцы, вышлі з машыны ды пашлі на горку, ну а мы ўдвох, адышлі, калупаліса, то там, а так наткнуліса, ягаднічак невялікі, а што ягад! Набяром вядро, нагукаем Васіля, ён забярэ, павысыпае у бельяваркі, дак мы да двух часоў панабіралі па бельяварцы, па вядры, да па трохлітровіку. Дак гэтыя нашыя бабы папрыходзілі, дык кажуць - дзе вы панакупоўвалі столькі ягад (смяецца). А потым сушылі, кіселі, кампоты, настойкі рабілі, і з вішань, бо вішань надта многа было, я помню малая была, да насіла здавала, два рублі трыццаць капеек за ведро, трэба было і чулкі купіць, і наскі ў школу, і якія паўбацінкі, каб було што абуць і адзець. Грушы да яблыкі свінні да каровы елі, а вішні сушылі на печы, печ напальвалі моцно, коб чарун быў гарачы. А рыбы не лавілі, як у нас гаспадара не было, а як трошкі было, дак на поснае капусту з сушанай рыбай варылі. А пасцілі – перад Раждяство шэсць нядзель, перад Вялікдзень сем нядзель, а тут ужо гэты пост петроўскі, то як каторы год прыходзіцца. Серада-пятніца, пост дзяржалі.

А голад – у людзей було, гэтак што хадзілі картошку гнілую збіралі, пяклі блінцы, мая сястра расказвала дваюрадная, яе падругі маці напячэ блінцоў, і якія яны мне смачныя, а ў іх хлеб не зводзіўса, і яна кажа – Вера, дай мне блінца, а я табе пайду прынясу скібку хлеба, а як прынясу, то яна мне і другі блінец дасць – такія ўжэ мне смачныя! (смяецца)

Мы за стол садзіліса – баба, мама, я, утраіх, гаспадара не было, гаманілі, а як я адна, як у полі колас, то кажу дзякуй Богу міленькаму за дзеці, прыязжаюць да глядзяць.

На Вялікдзень прыходзяць, печак не палілі, устае раніцою баба, крышыць яйцо свянцонае, піражок, каўбасу што пасвяціла, патрошкі ўсяго стаўляе, устаем мы, умываемса, прыбіраемса, баба памоліцца, садзімоса, снедаем і на могільніка ідзем, там тожа моляцца. Прыходзілі і абедалі, родственнікі заходзілі, маміны браты, у мамы было шэсць братоў. Ка мне і цяпер на Вялікдзень назбіраецца – сем машын стаіць!

На Каляды царі хадзілі, мужыкі, троха помню, бегалі глядзелі, ішлі у шарэнгу, музыкант на гармоніку граў, заходзілі, першы цар – здраствуйце вам, я прыбыў к вам, за каго вы мяне пашчытаеце – ці я цар рускі ці кароль французскі? Нет, я не есть цар рускі, я есть кароль французскі, і далей “Пасеялі лебяду на берагу”, спявалі, руку у коміне намажа на чорна і давай дзявок мазаць! Каўбасу ім давалі, бутылку давалі, а на другі дзень застолле гулялі, хораша было! А той прадсядацель быў, дак разганяў, не можна было, казалі, ну малая была, не помню. Не адны былі, нескалька груп іх было.

Раніцой баба ўставала, патом мама карову даіць, патом я – то ў школу, а то памагаць – свінням зелле рэзаць каб было. Суседзей як устрэчалі, здароваліса, адна баба вечарам казала – дабранач, а адзін мужчына адказваў ей – і дзе абадранец? (смяецца)

Жала сярпом шчэ сама, жыто, пшаніцу, ячмень, я памагала, у мамы норма была, трэба было памагаць. А як вяселле ў каго было, то насілі снапы у хату, вбяром у кветкі, нясом і брыгадзіру, і нас частуюць, песні, пляскі, аднаго разу первы камбайн прышоў у калхоз, і трэба было аджаць ад канавы, прыехаў брыгадзір і аграном, мы іх абвязалі первясламі, дык яны нам чайнік віна, а піць – няма чым, дак крышкаю, ой інцярэсна было! (смяецца)

А гопа то у нас картошка натаркована называецца, як во аладзі гэтыя, дранікі, дак толькі вараць, у чыгун дванаццацілітровы, можна і з мясам, і з салам, і з маслам, як вы хочаце. У нас і так тыя годы варылі, і з малаком елі, а то жыру таплёнага дабавяць, як хто любіць.

Як захварэлі, то маліннік заварвалі, м’од як у каго быў, малако, ліпавы цвет то пазней. А тут за агародамі чабарок рвалі, а цяпер жа зааралі. Жабракі хадзілі тут, не месныя былі.

На Юр’я на могільнікі хадзілі, маліліса, тут жа у нас царква была, а я патом ездзіла на веласапедзе ў Кіявічы, патом Васіль вазіў мяне і маму. Як магла, то ездзіла – свято, нядзелька.

Запісана 10.07.2012 у в. Семежава ад Віцебскай Марыі Іванаўны 1939 г.н.

 

* * *

Слухайце, дзеткі, я з 1939 году, ужо восьмы дзясятак. Пасля вайны голаду прыцярпелі. Картошку збіралі на поле пасля зімы. Яна там ужо крахмальчык абмывалі, бліны пяклі. Піталася картошкай, капустай зімой. Мая баба жыла дзевяноста дзевяць год. Тыя часы картошкі наварыць ды ў чыгунік, тыя часы ўсё ў чыгуніках было. Але картошка была невялічкая, ды яна яе не чысціць, ды абмые. Вялікі чыгун на сям’ю зварыць ды разделіць на кучачкі: вось твая, вось твая. Лупім і з квасам ямо. Гуркі раней з’ядалі, цыбульку елі, поснага масла не было. Семя з ільну таўклі, лён сеялі. Льну ў ступу насыпле баба і заставе таўчы. А што ж мы, малыя яшчэ! Ступа высакаватая таўчы, дык што ж яно плаўкае, стукнеш гэтым таўкачыкам, дык яно выскаквае! Мы добра стукалі дык яно і выскаквае. Баба нам давала троху за гэта, што яно рассыпаецца, што не шчадзілі. Потым картошкі варыць, натаўчэць семя таго туды – гэта ў нас пюрэ. Тое што астаецца ад яды, качае бабка галушачкі, кладзе на сковараду, у печ ставіць, яны поджарацца, во, дзяўчаты, было! Аб’ядзенне! Так і жылі, дзеткі.

Потым ўжо сталі абжывацца. У нас маленькая хатка была: акно адно ад вуліцы, адно ад двара. Стаяла так: палок, коек не было, нічога не было, палок быў, каб у два рады памесціцца, адны і другія, дык мы меньшыя лажыліся, адзін бок лажылі нас, а напіхалі матрас з саломы, шылі такі падматраснік, напіхалі яго саломай, гэта, як ў нас кажуць, шатун. На шатуне спалі. Ну тады што? Падушка калі была, каб галоўкі вышэй лажылі. А там якой таканай посцілачкай накрываліся. Печ была, ну так як руская. Ад печы палог. У два рады. У адзін рад ўжо мама з папай спалі, мы ўжо, як дзеці, у другі рад так спалі. Потым пастроілі большую хату, перавезлі на тое месца, большая хатка ў нас была. Ну так і жылі.

Пяклі хлеб. Знаеце які? Пасля вайны натром турнэпс, быў, гэто па-нашаму вембрух, расаджвалі расаду, а ён бальшушчы такі рос, жоўты, но ён ўкусны! Еслі тыя раза так ямо, кусочкамі парэжэм, на тарку натарым, туды картошкі, а мукі мало попадало. Муку дралі ў жорнах. Там на выгане, у канцы пасёлка, было тры мліны ветраныя. Дык ужо як лета, па мяшку не вазілі, хаця б паўмяшочка, трошачкі, каб было чым начыніць. Расчынім гэты хлеб, ён падыдзе ўжо,баба кажа: “Смачны будзе!” Тады была ў нас лапата дзеравянная з ручкай, баба хадзіла ў лес, збірала дубовыя лісткі, барала з сабой нітку з іголкай і нанізвала на гэту нітку лісткі, дубовыя лісточкі. Тады ўжо падвешвала дзе, у якой будыне і яе трэба хлею пячы, яна ўжо развязвае і здымае лісткі. На гэту лапату лісткі наложвае, тады ўжо бярэ хлеб, наложвае на лапату, печ накальвае, жар па баках разгульвае. Распальвала дровамі, ну яшчэ кусты тут былі, яловец быў. Дык паедэм з бабай на санках, прывязём ялоўца таго, напалім гэту печ, ачысціць баба чарун, і на гэты чарун лажыла хлеб. Ды гэтак пяклі хлеб. А бывае яўчэ мала напаліць печ ды ўжо ж сыраваты ён, ды вядома турнэпс ды картошка, буракі, што было, усё туды ў печ ставілі. Вынеслі зімой на мароз ды ён перамерзне! Тады што, нясе гэты хлеб. Ён ужо размерзне ў хаце. Ён тады рассыпчаты робіцца. Але многа не давалі, так і выжывалі. После ўжо стаў калхоз рабіцца, ужо сталі на работу хадзіць. Але што ж мы зараблялі. Пойдзеш, калі палучыш за дзень. Гэта на трудадні мы рабілі. После ўжо давалі за месяц дзесяць рублей калі, то добра было. То ўжо кароўку прыабрылі, малачко стала, свінак купілі, стала лепш рабіцца.

А хлеб ужо пяклі, калі сталі нам даваць зярно. Но сразу ж не было гэтых машын ачышчальных, зелье было, ну вы знаеце. Баба бліначочкі апарачкі, ды яна гэтыя апарачкі насыпле ды гэта смецце ўсё з зярна высыпле. Тады пачці чыстае. Гэта ўжо ў мяшочак збіралі і быў у нас ўжо добры хлеб. Тады сталі ездзіць на Мінск і там куплялі. Паедзе мама, мяшок накупляе гэтага хлеба, прывязе. Так не было ні халадзільнікаў, нічога там. Высушвалі на сухары. Помню мама прывязла ўпершы раз хлеба, адрэзала по скібатцы. Які ж ён укусны быў! І прывязла кусочак халвы. Тады ж не было нічога. Гэта зараз у бабы з карманаў канфета не выводзіца.

Калі я замуж ужо пашла, то там баба ж яшчэ была гаспадыняю. Ды яна ўсе хлеб пякла. Хлеб рабілі рознай формы, потым ужо формы паявіліся, жасцяныя. У тыя ж самыя формачкі накладвалі ды ў печ саджалі і так пяклі. На хлебе нічога не рабілі, ніякіх узораў. Толькі на Пасху дык тады ўжо крыжык рабілі, украшалі. З пшаніцы рабілі пірагі, цяпер жа купленая мука не тое, што свая была. Пшаніцу тыя годы ўжо асобна малолі ад жыта. Хлеб пяклі з жыта, жытняй мукі. Пшаніцу малолі, пяклі бліны, пірагі. Ды такія ж укусныя былі! Пахучыя. Зараз не так пахне.

Тыя годы, калі забьеш свінця, то бралі здор, як мы кажам, унутраны здор, гэта унутраны жыр, што с плевачкі знімаецца ды скатвалі, ды такі укусны, салілі, звязвалі яго, адрэжаш кусочак, і бліны мазалі гэтым здорам. А не - сала нажарыш. Ды яйцо пабьеш. То смятанка, то масла. Калі еў, калі не еў. З малака рабілі ўсе сваё. У адволку налівалі. Была такая, была такая ёмкасць, кранік і сцякельца ўнізе зроблена, нальеш малака, паставіш халодную воду, а не - у калодеж. У лета цяпер калі горача, то ў калодзеж ставілі. Яно састоіцца, іногда бывает жырное молоко ў кароўкі, ды смятанкі многа ды гэтую смятанку спусціш, а там далей ужо смятанка начынаецца, смятанку выліваеш, ставіш, каб яно пракісла. Выліваеш у гэту буйку, вось такі кружок быў і палачка, у кружку дырачка так накрывалася гэта буйка, ды білі масла. Свежанька, смачна была.

Сыры рабілі. Скіснецца малачко, у печ уставіш яно адтопіцца, сыроватку зліеш. Клінкі спецыяльна былі, за палатна клінкі. У гэты кліночак зліеш, яно сцячэ , тады дастанеш , выкінеш у місачку, пасоліш солькаю, перамяшаеш ўсе, у клінок яго назад і спецыяльнымі досачкамі скрэпленымі зажымаеш і пад гнёт. Смачны сыр атрымліваўся. Як цяпер у крамах клінковы прадаюць.

Тады што яшчэ рабілі, рабілі сыр. Паложыш на процьвень ды у печ, у дух, ды ён як паджарыцца, такі укусны. Выносілі на двор сушылі сыры, у марлечку укруціш. Вось так і пражывалі. Малако то з хлебам, то з блінамі. Тады ж малака было, што і так пілі. Хто колькі хацеў піў. Гэта ўжо позже сталі сдаваць. Ездзіў воз з бакам, ды ўжо хто колькі мог здаваў. Хто дзесяць літраў, хто пяць.

Аўса мы не сеялі, адно сеялі ў тыя годы жыта, пшаніцу, лён. Ткалі тады. Станкі былі ў кожнай хаце. Ячмень сеялі. Зараз свінням, а тыя годы тоже сеялі. Зараз пярлоўку ў магазіне гатова купляецца, а тады ў ступе таўклі ячмень, ачышчалі яго. Пшано сеялі тыя годы. Таксама таўклі. Трудно ачысціць было, бо плаўкае , як стукнеш так і паляціць.

Кампоты варылі. У тыя годы сад быў. То насушвалі мяшок груш там, яблык ды усю зіму, цяпер у каструльках, а ты я ж годы у чыгунах, деці, рабілі ўсё, усё ў чыгунах ды ў печ. Печ у нас самае глаўнае было. У печы ўсе гатовілі. І кісялі тоже варылі з кампоту, крухмал рабілі свій, картошкі натрош як на дранікі, крухмал аддзельно отделіцца.

Галушкі варылі. Вялікі баба чыгун накатае, ды малаком заліем як зварацца, ой як смачна. Дранікі рабілі, клецкі, у нас іх галушкамі завуць. Мяса не клалі. Не было мяса. Хаця і заколеш адно на год дык гэта глядзіш, каб па трошкі было. Ужо як костачкі, то ўжо баба ў чыгнік укіне дык што гэта. Цяпер костачку ўкінуў і з’еў. А тыя ж годы трэба было на сямью падзяліць. Ды баба разатрэ ложачкай усе каб дробненька было, тады яго зноў у чыгунік, памяшае ды каму што пападзецца. Падшкварвалі бальшынство, сала жарыш, цыбулькі ды ў супчык. Мужыкі не гатавалі. Але калі надта ім есьці хацелася, то маглі там сабе нешта зрабіць, сала лусту якую адрэзаць. А зімою ўнясу ім сала кусочак з кілаграм, за вечар яго сказлычуць то з цыбулей, то з чым елі.

Свіней гадавалі, курэй было не многа. Тыя ж годы не было курэй, адно гэтыя нясушкі, а калі нясушкі зарэжуць, што там мяса - шкілецік проці гэтых цяперашніх мясных. Жывёл і зараз трымаю: курэй, парасёнка. Але гэта не мой, гэта меньшага сына Вовы. Купіў парасятак ды не было дзе паставіць. Дык я кажу: “Вы мне яго перакіньце! Я буду яго карміць. Я ячшэ не старая. Хоть якое бабе развлячэнне”. Раней дзяржала двое: то адно бывае здам, то закалю, на чатыры часткі падзялю, то бабе застаецца адна частка. Ну тады як прыязжаюць дзеткі, дык і гэта раздаю. Колькі бабе трэба? Думала купіць парасятак, ну ўжо падумала сама з погрэба картошкі не дастану, сама не дастану не каша, гэта каб хто надаставаў. Дык я за гэтыя грошы, што я аддам за парасятка, дык я на год на гэта накупляю ў магазіне. Кажуць мне, перарабіла ўжо, старая стала. Меньшы дзяржыць хазяйства: свіней і кролікі, і уткі, і куры.

Калі свіней забівалі, з крыві рабілі крывянку. Дабаўляем жыру і мяснога фаршу ў крывянку, грэчку, прыпраўкі, часначку. Ну бывае цяпер, што некаторыя з грэчкай рыс мяшалі. Калі ў каструлі вада кіпіць, каструлю поўную не налівалі, павару. А тады ў духовачкі пакладу на бляхі, а ўнутранасці ператаралі ды аддавалі свіням. Раней вымачвалі, варылі, самі елі. А цяпер не. Нашы кроў не пілі, але бывае, помню, папрасілі мяне дапамагчы кішкі разбіраць. Дык пашла ж, но яшчэ не разабралі. Дык мужчына зачапіў, кружку выпіў, я адвярнулася, а ён кажа, што гэта палезна. А нашы не, бацька вось разбіраў – не піў.

Пчоламі мы ніколі не займаліся. Няма ў нас гэткіх ахотнікаў, гэта ж трэба ахота. А як німа ахоты –дык не трэба і дзяржаць. Мы з мёду нічога не рабілі, мо тыя, хто пчол трымае, што і рабілі, а мы - не. Бывае купіш літрачку ці дзве, дзеля, ну як вам сказаць, бывае забалееш ці што ўжо, дык а так не. А цяпер ягад кампоту банку на зіму закрыеш, то варэння, то тое, то тое.

Капусту варылі, суп варылі з гароху, з фасолі, нават з пярлоўкаю, расольнічак, агурка там усяго напхаеш - ды у печ уставіш, яно упрэе там. Потым ўжо кірагазы з’явіліся, на кірагазах варылі.

Сала клалі ў дзяжу, засольвалі і на гарышча, і мьяса тожа клалі, адзельна была бочачка, засольвалі. Ну як варыць, дык яно салёнае, дык мы стараліся, унясеш, у ваду ўкінеш, дык яно адмокне, тады варыш. Бо як не вымачыш, надта салёна. Каўбаскі рабілі. Машынак не было, пакуль гэта мьяса накрышыш, пальцамі пхалі, лучок сагнены, спецыальны з кары ліпавай. Ну шчадзілі каўбасы, навешаеш каўбасак дык ўжо прасушваеш іх, каб яны ўжо не зацвіталі. І гэта тожа як адно свята, тады не елі ўдоваль як цяпер, падыдзеш, адрэжаш каўбасак.

Да Вялікдня стараліся падрыхтаваць ежу: бывае перад самым Вялікднём заколіш, дык ўжо свежае. Мьясо тожа засоліш, тады яго вымочваеш, варыш, каўбаскі ўжо бальшынство рабілі, варылі каўбаскі, мьясо, ужо пірагоў пяклі, халоднае наварыш. Празнік быў. Гарэлачкі нагоніш. Яе рабілі з солоду. Жыта намочыш, яно прарасце, тады высушыш, намелеш, ды солад той запарваць трэба добра кіпятком, а тады дабаўлялі ну хто што: картошкі дабаўлялі, сухафруктаў, бо дражжэй не дастаць было, дык хадзілі так, што адзін расчыніць, дык да яго хадзілі. Дык вось гарэлачка была свая. Гарэлкі не было пасля вайны.

А потым сталі саджаць сахарную свяклу. Сахару не было. Дык напарым чыгун бурачкоў салодкіх, ды жыжачку гэту зліём. Дык гэта ў нас была падсмака і на сухафрукты кампот зварыш, падліеш. Той сіроп, зліеш жыжку, другі раз зварыш у чыгунку, перапарвае бабка яго. Сахару не зналі.

На вяселле шмат чаго накрывалі на стол: сала крышылі, каўбасак ўжо па трошкі, то картошкі, гуркі, то капусты галоўку разрэжуць на кусочку, поснае масла. А ўжо пазней, як з’явілася кілька, дык вось на сталу што ўжо было! Кількі, кансервы і тае ўдоваль было! Бяры колькі хочыш! Вось так і правілі свадьбы.

Каша у нас, то як похараны, гарачая, а на свадзьбу ў мяне етага не было нічога. А як у нас у былыя годы, што вячэру ужэ вот як памрэ, тры стравы каб было: каша каб была з пшана. Як празнікі былі прымерна мо перад Колядамі куцью варылі, з пярлоўкі куцья варылася. А так на гарачыя ўжо хто пшаняну, хто з пярлоўкі, як было ў каго вазможнасці. На вадзе варылі, ето посна шчыталася, калі не посная, то масла дабаўлялі, на малацэ рабілі, а як посна, то ўкусна была. І мак дабаўлялі ў кашу.

І вот у нас, як умер чалавек, дык памінкі рабілі ў пятніцу, постна вячэра была, это варылі, каша каб была, куцья, квас каб быў і гарох ці фасоля. Тры стравы каб было. Квас рабілі з грыбоў, бурачок туды, картошачкі дабаўлялі, дабаўлялі яшчэ фасолькі, дык яна ўкусная, як у печы разварыцца. Усё гатовілі ў печы. На другі дзень, у суботу, ужо шчыталася ў нас мясная вячэра, тады ўжо гатовілі ў нас мясное там што. Тады ўжо на вячэру каб была каша на малацэ, мачанка каб была і капуста каб была – тры тожа стравы. А тады ў нядзельку ішлі ўжо на магілкі ў абед, і на абед рабілася тое самае, што ў суботу. Тры разы паміналі, цяпер толькі раз, а то і ўвогуле не памінаюць.

Як набярэш грыбоў, то ўжо сушылі, нанізвалі, а як ужо высыхалі, то суп варылі з грыбамі, квас з грыбамі, калі былі посныя дні.

Дажэ яец не елі ў пост, а елі гуркі, капусту, картошку, квас варылі, фасольку варылі, многа сеялі фасолі, каб было. Рыбу варылі, вот як зімою палунку прасячэш, так кашамі лавіць хадзілі часта. Была некалі пузанка, малюсенькая ды пузаценькая рыбка, зловіш тое рыбкі, а яна як зімою, дык яна чысценькая, няма ў яе ўнутранасці, нічога ўнутры. Памыеш, цыбулькі туды і поснага масла трошкі, яно для запаху, і ў печ ставіць баба, утушыць, дык што кансерва, такая смачная.

Елі тры разы на дзень, а не як цяпер, калі хочаш. Тыя разы, устаў у шэсць часоў, это памыцца, пабрыцца, калі хлопец. Тады маці ставіць на стол хлеба там, картошкі, што нагатовіць на раніцу. Это садзяцца, усе паснедаюць. Тады ўбіраеш гэта, а у печы ўжо парыцца, гатовіцца на абед. Чыгунікі ставіш, і тады ставіш, каб яшчэ і на вячэру былі. Тады на абед усе збіраюцца, абедалі ў дванаццаць часоў, у первым. На полі жнеш – ага, ужо абед. Глядзіш, часоў жа не было, па сонейку: раз цень падае прама, значыць гэта дванаццаць часоў, трошкі ўбок – гэта ўжо мінула дванаццаць. А на вечар зноў ужо вячэру дастаеш, як печ слаба напалена, то бывае і прыкісне. Но то ўжэ, хто паесь, хто не паесь, хто што есь. Вячэра была ў часоў шэсць, этак ўжо канец быў рабочага дня. За сталом збіраліся ўсе. У тыя годы ў нашай хаце ля сцен стаялі шырокія лавы, ля стала была шубка, дзе была пасуда. На покуці садзіўся бацька, маці пастаянна садзілася ля шубкі, каб што падаваць, ставілася адна веліка міска на стале, ні это што каждаму паднос. У бацькі, майго мужыка, была віліка ложка, якую мы называем памешкі, а мы елі малымі. А мой мужык пашуціць любіў, так я вазьму кусочак крышэнька захвачу ў ложку, а ён возьме і зграбе сваею. І хай што хлопцы зробяць што,то бацька той ложкай па лбе.

Маку памногу сеялі, у тыя годы наркаманаў гэтых не зналі. Як сееш яго рэдка, дык ён пасыначкі пускае і на іх яшчэ макаўкі, тады зрэзваеш гэты мак, ставіш яго на печ галоўкамі ўніз, тады ён падсохне, пасля шышачку зрэзваеш і высыпаеш яго, то ўжо па цэлай торбе маку было. Тады мочаш, у макацёрку насыпаеш гэтага маку, сахару туды, солькі і мьялом гэтым у калені, трэш гэты мак, дык наліваеш вадзічкі, як густаваты, дык у місачку ўліваеш, з блінамі, клалі на бліны, мазалі і елі. А як захочаш малака, дык у гэты мак даліваеш больш вады, паналіваеш у кружку і то з хлебам, то з пірагом, з чым яшчэ.

На Каляды гарбузікі лушчылі, гулялі. Страў наробім і куцья, зразу ж і посная куцья была, і шчадрыцы гэтыя, і цары хадзілі, мужык мой усё хадзіў у царах. Елі ўсё, што было: кавун, каўбасы. Ужо к этаму празніку стараліся, каб было.

Як хрысцілі дзіцё, то гулянкі былі, гарэлкі нагоніш. То мурыны, то радзіны, кашу варылі, каб кум ужо пабіў гаршчок, гаршчок быў гліняны. Тожа два дні гулялі. Первый дзень ужэ збіралі радню, пілі ды гулялі, а тады, цераз дзень, мурыны былі, зноў жа на трэці дзень прыходзілі ўсе, гулялі. Стараліся малога хутка пахрысціць. На Купалле тожа гулялі, а застолле мо хто так на балоце рабіў, а каб ў хаце, то не.

Для дзяцей не было асобнай ежы. Малако было каровячае, мальчыкі у іх яшчэ не бяруць, дык я малога на рукі, накідаю на стол, на кляёначку капусткі накрышанай, пальчыкі ў яго не бяруць, але ўсе раўно ён пачынае браць. Тады яго пачынаеш карміць з ложачкі, не было тады ніякіх ні смесей, ні каш. Возьмеш суслу, было у нас палатенца тоненькае-тоненькае як марля, але троху часцейшае, дык кусочак адрэжэш, дык у гэты суслянік нажуеш хлеба, сахара ці белага чаго, альбо пячэння, калі ўжо з’явілася, скруціш суслянічак ды ў рот яму ўваткнеш. І выссе, чысценькае застаецца.Так і кармілі. А то з кружачкі ўжо пробавалі, з ложачкі паіць. Грудзі доўга ссалі.

Сажалі бульбу, сеялі зернавыя. Вот тыя годы, пшано і гарох, і фасолі многа было. Цыбулі многа садзілі. Хрэн вырошчвалі, у мяне за погрэбам вунь і цяпер расце. Лісткі ў тыя разы ў бочкі з гуркамі накладвалі на зіму. Пацерці на тарачку. А цяпер нічога не хочацца рабіць, загатаўляць. Памідораў многа саджалі. Іх елі. А тады, як загонімся есці, усе збіралі, і зелянцовыя і лажылі ў бочку з гуркамі. Ды бочку заквашвалі на зіму. Бо банак не было. Цяпер жа то ў банкі, то ў шклянкі.

Квасілі капусту, ды вялікую бочку! Капусту клалі галоўкамі , на вядро вады два стаканы солі, самае чыстае дзела. Ні сахару, нічога не дабаўлялі. Яблык бочку накладвалі, тожа залівала вадой. Капусту тожа шыткавалі. Тожа бочачкамі. Ужо нашаткуеш, туды морквы. Сольку дабаўлялі туды. А то клалі на дно шыткаванкі, тады радок галовак, тады зноў шыткаванкі, тады зноў галоўкі. Бярэш і шыткаванку еш і галоўкі - смачна! Зеляніну ў капусту не клалі. І ўвогуле пятрушкі не сеяла, укроп то так, каляндра, вось і цяпер радок каляндры пасеяла, беленькім цвіце.

Лекавых траў не збіралі, баба не збірала, гэта так, хто панімае, якія траўкі гэтыя ўсе, а так адно, прыправы баба збірала: укроп, кмін ды каляндры.

Раней ягады ўсе бальшынство сушылі, у чарніку хадзілі дык сушылі, вішні сушылі, пробвалі слівы сушыць –дык яны доўга. Ну грушы, яблыкі - гэта ўжо у печ. На бляхі - ды ў печ, на бляхі - ды ў печ. Гарбузоў многа садзілі, смецця было шмат. Уся хата зімой у смецці. На бляхі - ды ў печ таксама. У мяне німа печы, у мяне настаянчык, печ я выкінула, на печ я не лазіла, паліць - не паліла, ужо не варыш, не парыш. Газ жа неяк во праводзілі. Хадзілі, пыталіся ці будзем мы правадзіць газ, збіралі людзей. Кажу: “ Не, не батарэяў німа, нічога. Не буду, а то многа работы”.

Запісана 06.07.2012 у в. Семежава ад Пыско Надзеі Васільеўны 1939 г.н.

 

* * *

Тут хозяйство держалі. Две коровы былі. Усе былі: свінні, куры. Патом казу купілі. Я вадзіла яе і даіла яе. Любіла яе. У мяне было две каровы, трое свіней, гусі былі, вуткі былі, куры. А дом дзед сваімі рукамі ўсё пастроіў. Я як прыйшла ўжо полдома і мы з ім палавіну разам. Будавалі разам. Харошы, вялізны дом. Было застолле, калі дом пастроілі. Дзед прывёз карпа і свайго кабана закалолі. Людзей было многа. Потым вяселле і хрэзьбіны, радзілася дочка. Усе гулялі, музыка была. На хрэзьбіны ўсё гатовілі. Дранікі не гатавалі. Сырнікі любілі да блінчыкі з творагам. Катлеты, адбівныя. Усё было. Усё гатовілі.

Я радзілася ў войну. Стаіш ў вочарадзі за хлебам да задушваюць цябе. Тата ездіў у Мінск з мяшкамі да накупіць гэтага хлеба і паложаць на доскі.

Хлеб пяклі. У нас была лапата вялізная. На лапату, дубовы лісткі паложаць і пяклі. Пяклі і самі хлеб, але я не ўмею. Баба мая пякла. Дяжа дзеравяная. Баба ў ёй раскалоціць гэтае цеста. Хлеб клалі на лапату. Лісты дубовыя паложаць і ў печ. Калі даставалі хлеб, глядзяць, каб за два часа ён спёкся.

Мае дзетачкі, якая раней была кухня? Мы дзеравенскія, як цяжка рабілі. А есьці, што было? Галадоўка была. Канечна, кусочак, калі сала да гурок які. Яшчэ бутылачка малака. А есьці, што было? Скварачку. Да і то – бацьку. Патаўчэш картоплю ў сковараду. Вот якая была жызнь.

А вось перагі пяклі на Пасху. Так ужо палтара часа. Упрыгожвалі перагі, як хто ўмее. А так ў міску пастаўлю, наб’ю яец, сахару. Раскалачу ўсё, муку сыплю, дрожжы. Ранецай ужо ўстану. Замяшу, ізюму насыплю, пакладу ў формы і стаўлю ў печ.

Мужчыны нічога не гатавалі. Рыбу лавілі. Не было нічога есьці, так папа з мамай невадам цягалі пяшкурак. Рака была чыстая. Хадзілі ў лес па ягады. Да у наc жа далёко. Я мало хадзіла. А мама хадзіла. Две клункі за плячыма. Далёко-далёко да сабярэ гэтых ягад. Чарніку сабіралі. Варылі, сушылі яе. Грыбы збіралі. Былі і белыя, і маслякі. Мама маслякі мешкамі насіла. Прыносіла гэтыя грыбы і мы іх перабяралі. Сушылі грыбы. Лес далёка і паляваць не хадзілі.

На хрэзьбіны і на вяселле было многа еды. Быў музыкант і барабаншчык. І сразу выпілі і давай танцаваць. Ужо гатовілі ўсё тады. Дзед паехаў і завёз балон самагонкі і мяшок рыбы: карпаў. Прывёз, так усе рыбу гатовілі і мяса. Рабілі толькі гарэлку і квас з варэння.

Калі кабана калолі, тады з яго каўбасы навешвалі, сала. Каўбасу рабілі пальцам пханую. Фарш, мяса, усё там рэжам і ў кішку пхаем. Яно павісіць, абсохне і сухенькае стане. Кравянку рабілі. Крывя, жыр, мяса і потым жарылася ў печы. Ліст на ліст паложым і яна абжарыцца. Да, ўкусна!

Вантрабяну рабілі. Усе ўнутранасці, дабаўляеш мяса і гэта ўсё тушыцца ў печы. А тады дастанеш і яна вельмі ўкусная, свежая. Халадзец варылі з унутранасцей. У печы варыўся час. Тады дастанеш, часначку, прыправы і ўбярэш жыр. Кашы варылі з круп. А яшчэ і з картоплі. Гопа звалася. Яна падтушыцца ў печы і смачна. Кашы бялілі яшчэ.

З малака рабілі і тварог і масла. Усё было. Калі малако скісне, паставім у печ. Тады паставіш, каб газаў ужо не было. Адтопіцца і камок такі, выбярэш яго, ён сцячэ, тады памесіш і соды дабавіш. Сываратку рабілі. Малако ж было. Малака з-пад каровы выходзіла дзесяць літраў раніцай, восемь у абед і літраў шэсць у вечар. Было малако. Але яшчэ прыходзілася налог даваць гасударству. Трэба было даваць. Масло рабілі. Малако адстоіцца ўжо відно, што смятана. Вылівалі дзежачку тую і тады гэтым калодчакам калоціш-калоціш і яно там збіваецца, і ўжо відна сыроватка і камячок гэтага масла. Сыр таксама рабілі. Малако паставіш ў печ. Яно адтопіцца, сыроватка зялёненька, а ужо гэты тварог скінеш ў кліночак ды і расплешчаш яго і сыр. З казы рабілі жырны-жырны твораг, з каровы не такі. Масла рабілі ў маслабойке. Білі сметану.

Овашчі вырашчвалі. Моркву, буракі, картошку, укроп, пятрушку. Мак вырашчвалі. Даўней не запрашчалі, так вырашчвалі. Калі была свадьба у дочкі маёй меньшай, дык ужо, тады запрацілі. Ён у мяне такі харошы рос. І я думаю: як жа яго сахраніць да свадьбы, каб нарабіць блінчыкаў з макам, гэтыя ўкусныя з маслам яны тушацца. Так я ўзяла і на буракі яго лажыла, гэтыя доўгія і ён сазрэў, а я думала, што ён прападзе. І ўсё. З макам ўсё гатовілі і ў пірагі дабаўлялі. Тыя разы ўкрадкай чуць-чуць саджалі. З мака пяклі аладкі, блінчыкі да макам намажаш так і ясі. Картошкі многа саджалі і саджаюць, хто можа. Хто свінней дяржаў, дык ім картошку давалі. Дранікі рабілі. Мачанку рабілі. Мачанку, нарэжаш мяса, калбасу, а тады ўжо цыбулі дабавіш і яечка, вось і мачанка. Былі чыгункі, гаршкі і гатовілі ўсё ў печы. Ежу захоўвалі ў кладоўке. Абычна на раз гатовілі.

За сталом усе разам сядзелі. Абычна кросныя бацькі на свадьбе, напроців садзіліся. А так усе папарадку. Даўней дзіцятко было. Гаспадар сядзеў ва главе стала, але яно ўжо аджыло. Даўней людзі, каторыя ўмелі дык паставяць еду, пакладуць па кусочку хлеба, тады становяцца ўсе, бацько памоліцца і садзяцца за стол. Усе з аднаго стала елі і дзеці і взрослыя, бо не было дастатку. Што ж дзіцятко раней было? Дзецям давалі неекае пячэнне і ў марлю клалі – сусла звалася. Калі дзеці вялі сябе плоха за сталом, давалі ложкай па лбу альбо па руках, калі дзеці крычалі, не слухаліся. Госці сядзелі на покуці. Кармілі, што было. Мы піталіся тры разы ўдзень: заўтрак, абед, ужын.

У Пост елі грыбы, гурок. На Паску перагі, яйца ўжо накрасяць. У каго дастатак, дык больш чаго готовілі, блюдаў якіх. Яйцо гэта крашанае і пірог з малаком, бо кароў дзяржалі і малако было свае. Праўда, забіралі потым і малако і яйца, гасударству аддавалі. Асобых блюд на свята не гатавалі, бо не было з чаго.

На калядныя цары адежа была беленькая і боты керзавыя. І бралі вялікую хустку, пояс – падпяразваюцца і рабілі высокую такую шапку з цвятной бумагі, нарэжаць лентаў і гэта шапка наматваецца. Ды і ходзяць так. Ходзяць па хатам. Пашчадруюць іх. Яны паспяваюць. Каўбасу ім даюць, хлеба, а хто бутылку.

Тут саладуху рабілі. Не знаю, як яна рабілася, але я пробавала. Яна смачная, да пахне. З мукі рабілася. У ступе пярлоўку таўклі. Муку малолі. Жорна былі ў нас. Куццю рабілі. Патаўчэш, каб шалуха злезла, да змаеш гэтыя крупы да варыш і сахару дабавіш. Мака дабавіш трошкі. Мак мялі ў лаханцы. Ды гэтак і елі.

Калі хто паміраў, на первы дзень ўсё было поснае. На другі дзень было ўсё жырнае. Камса, кісель. Памыюць, мярцвеца паложаць ды ўсё. Калі памылі, палажылі, 3 разы абышлі, памаліліся і ўсё. І тады стараешся гатовіць на стол. Баранкі ў вадзе рабілі. Канон зваўся. Калі прыйдуць з могілкаў, засыплюць. У першаю чаргу патрэбна было ўзяць гэты канон. Баранкі крышылі ў міску, вада салодка.

Даўней на свадьбу пяклі нейкі пірог. Каравая не было. Галушкі рабілі. Начысціш картошкі, на тарку натарыш ў місачку, тады зляеш воду, а яно некае гусцейньшанькае ды качаеш. У марлю атажмеш і качаеш. Ды так смачна было! Іх варыш, а потым малаком абальеш і елі.

З рыбы нічога не рабілі, толькі жарылі. Рыбны студзень рабілі. Адварвалі і залівалі яго. Яно і застыне. Рабілі з пяшкуракаў, плотачак. Хрэн расце. Калі гуркі закатвалі, тады лісточак абломіш. А так, нікуды! Таркавалі яго і бурачка сталовага дабавіш. Квас гатовілі з грыбоў. Бурачка ўкрашаш, цыбульку і трошкі кіслаты і смачно. Часначку ўкрышаш. Супы варылі з грыбоў. Паварацца грыбы, тады картошкі дабавіш і варыш. Бярозавы сок спускалі і пілі яго. Яблыкі мачоныя рабілі. У бочку іх і заліваеш. Яны там кіснуць.

Калі свадьба, бралі снапы і ўпрыгожвалі іх. Калі ажанілася дзевачка, ў яе хату неслі сноп. А ўжо ў гэтай хаце далжны гатавацца. Свекрыві невестка гатавала падарак. Пад часа жніва елі картоплі са шкваркамі. А так елі, што было.

Пасля вайны галадавалі. Гнілую картоплю елі. Усяго было! Травы сабіралі. Зверабой, чабор, ліпавы цвет, маць-і-мачеха, аер, па-нашаму плюшні. Сушылі травы. На чардаке сушылі. Первае лякарства, пры хваробе.

Запісана 06.07.2012 у в. Семежава ад Макуцэвіч Марыі Міхайлаўны 1944 г.н.

і Гаўрыловіч Марыі Сцяпанаўны 1942 г.н.

 

* * *

На свадзьбе усяго было, і закускі, усякае закускі, і гэтае, што вам сказаць, і рыбы, і катлеты, і калбаса, і памідоры, і яшчэ врэмя вось такое было, што ўсё было, стараліся усе, каб на стале свае агурцы, свае памідоры, каб не купляць было. Картошка ўжо была маладая, усё. Каравай быў, заказны, заказвалі яго. Дзялілі яго. Да, і сваты прыхадзілі, мы сядзім з дзяўчатамі на скамейцы, ідуць людзі к нам, божа, куды яны, а яны к нам, а ён та не сказаў, што прыйдуць у сваты. Толькі памылася, валасы распусціўшы, а-а-а, о божачка, гавару, о, сваты к нам ідуць. Яго брат ідзе, і яго мама, і сястра, дык мы давай ужо старацца што-небудзь патрохі, гавораць, што нічога, што есць, то і добра. Яны свае прыносілі, самагонку гналі. Ну, расчынялі ж, ну а як жа, муку, картошку, сахарныя дрожджы, тады стаяла дзён чатыры, тады апаратам гналі, капала…

Мая мама не пякла, у тыя ж годы не пяклі. Пірагі пяклі, ці як мы казалі, к Вялікадню ці Пасхе. Ну як жа ж пяклі: расчынялі, яйца білі, сахар, пяклі, і цяпер жа ж вот масла кладом, і поснага трошкі сто грам падліваем на трохлітровы балон малака.

Разводзілі, да, і куры, і качак, і гусей, і авечкі былі, і гусі гэтыя… Яечню пяклі, к якому празніку там, к Калядам, як мы кажам, к Пасхе, і на Дзяды, на памінкі, і на свадзьбы, ды тыя годы пяклі самі, на вяселле, на свадзьбу, калі і кабана калолі, калбасы рабілі. Мяса крышылі, салілі, яно стаяла дзень, а патом кішкі ж там былі мылі, піхалі, ну вот напіхаеш, цяпер жа машынкамі робяць. Вантрабянкі былі, лёгкія запечаныя, дык гэта ж вантробы называлася, таму вантрабянкі, калбасы, і мы ж яшчэ гаварылі - нацяганкі, закручвалі ў такія плёначкі.

А сала ж кладом у кубел, перасыпем соллю, ды ўсё. Цяпер жа гэта халадзільнікі, маразільнікі, а гэтае ж стаіць у кубле. А дачка то рабіла сало, як у нас кажуць, падчарэвіна, пад чарэву у свінні, дак мы зрэзвалі, на машынку, туды трошкі мяса, прыпраў і часначку, і ў калбас