Алгарытм напісання даклада
1. Выбар тэмы, вызначэнне мэты, задач, аб’екта і прадмета даследавання.
2. Падбор і вывучэнне асноўных крыніц па тэме (як і пры напісанні рэферата, рэкамендуецца выкарыстаць не менш за 10 — 12 крыніц).
3. Складанне бібліяграфіі.
4. Апрацоўка і сістэматызацыя матэрыялу. Падрыхтоўка высноў і абагульненняў.
5. Распрацоўка плана даклада.
6. Напісанне ўступа, асноўнай часткі, заключэння.
7. Рэдагаванне.
8. Публічнае выступленне з вынікамі даследавання.
þ Звычайна даклады ацэньваюцца па наступных асноўных крытэрыях:
— актуальнасць тэмы і зместу, тэарэтычны ўзровень, глыбіня і паўната аналізу фактараў, з’яў, праблем, якія адносяцца да тэмы;
— навуковая абгрунтаванасць і ступень рэалізацыі пастаўленай мэты даследавання;
— завершанасць і поўнасць рашэння ўсіх задач, пастаўленых аўтарам у працы;
— арыгінальнасць падыходаў да вырашэння задач;
— уменне карыстацца спецыяльнай літаратурай, інфармацыйная насычанасць;
— навуковасць выкладу матэрыялу, здольнасць да самастойнай навукова-даследчай працы;
— глыбіня тэарэтычнага аналізу, уменне разабрацца ў асноўных праблемах вылучанай тэмы;
— кампазіцыйная стройнасць і логіка пабудовы даклада;
— пісьменнасць; выразнасць і вобразнасць мовы;
— пераканаўчасць, аргументаванасць, практычная значнасць і тэарэтычная абгрунтаванасць высноў, зробленых у дакладзе;
— сфарміраванасць аналітычных і маўленчых уменняў;
— якасць афармлення работы.
Літаратура
1. Методыка выкладання беларускай літаратуры : вучэб дапам. / Л.В. Асташонак, Г.С. Гарадко, Г.М. Ішчанка [і інш.]; пад рэд. В.Я. Ляшук). – Мінск : ТАА “Асар”, 2002.