Кантрольныя пытанні.
1.Назавіце галоўную ўласцівасць вершаванай мовы.
2.На чым заснаваны беларускі класічны верш?
3.Як называецца самая дробная рытмічная адзінка верша?
4.Назавіце двух- і трохскладовыя памеры сілаба-танічнай сістэмы вершаскладання.
5.Што вы ведаеце пра такія паняцці сярод вершаваных памераў як “пірыхій” і “спандэй”?
6.Што такое рыфма?
7.Якія вы ведаеце спосабы рыфмоўкі вершаваных твораў?
8.Што такое страфа? Якія яе разнавіднасці вы ведаеце?
9.Што такое “перанос” у вершаваных тэкстах?
10. Што трэба ведаць пра верлібр (свабодны верш)?
11. У чым спецыфіка моўнага дзеяння пры выкананні вершаваных твораў?
Практычныя заданні для самастойнай працы студэнтаў па тэме.
1.Атабраць рэжысёрска-выканаўчы матэрыял класічнай і сучаснай паэзіі: адзін верш для работы з выкладчыкам, другі для рэжысёрскай работы з сакурснікам-выканаўцам.
2.Азнаёміцца з жанравымі асаблівасцямі вершаў (вызначыць памеры вершаў, характар рыфм, міжрадковыя паўзы, пераносы, выявіць наяўнасць “пірыхіяў” і “спандэяў”).
3.У мэтах авалодання рытмічнай структурай вершаў
а) выкарыстайце эфектыўны прыём “татаіравання”- (падкрэсліванне паэтычных памераў без слоў),
та-та, та-та, та-та - ямб
та-та-та, та-та-та, та-та-та -дактыль
б) зарыфмуйце не менш пяці радкоў на ўсе пяць памераў сілаба-танічнай састэмы вершаскладання (гульня ў “вершаскладанне”) альбо перавядзіце слова ў пяць памераў (напрыклад слова “вада”
Літаратура.
1. Вербовая, Надежда Петровна.Искусство речи : учебное пособие для театральных вузов / Н. П. Вербовая, О. М. Головина, В. В. Урнова. - 2-е изд., доп. и испр. - Москва : Искусство, 1977. - 302, [1] с. : ил. - Библиогр.: с. 300-301 и в подстроч. примеч.
2. Грынчык, Мікалай Міхайлавіч. Шляхі беларускага вершаскладання. – Мінск, 1973. – 264.
3. Катышева, Д. Н. Литературный театр / Д. Н. Катышева. – Москва, 1982. – 144 с.
4. Рагойша, Вячаслаў Пятровіч. Гутаркі пра верш / В. П. Рагойша. – Мінск. : Народная асвета, 1979. – 126 с.
5. Савкова, Зинаида Васильевна.Поэзия на самодеятельной сцене : методические материалы / З. В. Савкова. - Ленинград, 1990. - 81, [2] c. - Библиогр.: С. 81-82.
Тэма. 6.Літаратурная кампазіцыя і мантаж.
Пытанні:
1. Кампазіцыя па аднаму твору:
а) скразная кампазіція.
б) кампазіцыя па адной лініі.
в) выдзяленне урыўка.
г)манціраванне тэксту
д) звядзенне тэкста.
2. Кампазіція і мантаж па некалькіх творах.
3. Этапы стварэння кампазіцыі.
4. Прынцыпы лагічнай пабудовы кампазіцыі і мантажу.
Мэта: раскрыццё заканамернасцей складання і прынцыпаў лагічнай пабудовы літаратурнай кампазіцыі і мантажу.
Ключавыя паняцці: кампазіцыя і мантаж, заканамернасці складання кампазіцыі, прынцыпы лагічнай пабудовы кампазіцыі, этапы стварэння кампазіцыі і мантажу.