Кантрольныя пытанні.

 

1. Коратка сфармулюйце асноўныя элементы ўнутранай тэхнікі моўнага дзеяння (бачанне, адносіны, зносіны).

2. Сфармулюйце і раскрыйце асноўныя прыёмы стварэння вобразных бачанняў.

3. Як дапамагаюць жывапіс, музыка, кіно ў выпрацоўцы вобразных бачанняў?

4. Як узаемадзейнічаюць прапанаваныя абставіны і бачанні?

5. У чым праяўляюцца адносіны выканаўца да тэкста?

6. Дайце характарыстыку асноўным рысам зносін у дзейнасці выканаўца.

 

Практычныя заданні.

 

1. Ажыццявіце ідэйна-дзейсны аналіз выбраных твораў (разбіць на кускі, знайсці дзеясловы, якія выражаюць задачы расказчыка, выявіць лагічную перспектыву). Зрабіце лагічны разбор тэкста.

2. У выбраных творах устанавіце дакладныя адносіны да зместу твора і намецце перспектыву перадаваемага пачуцця.

3. У выбраных творах распрацуйце “кінастужку” бачанняў, падпарадкоўваючы яе звышзадачы выканаўцы.

4. З мэтай замацавання прыёмаў стварэння вобразных бачанняў, зрабіце невялікія моўныя эцюды на знаёмыя вам тэмы: “Мая сям’я”, “Мой любімы занятак”, “Цікавая сустрэча” і інш.

5. Вызначце дакладныя аб’екты зносін у будучым апавяданні.

 

 

Літаратура:

 

1. Каляда, Андрэй Андрэевіч.Сцэнічная мова : вучэбна-метадычны дапаможнік / Андрэй Каляда. - Мінск : Беллітфонд, 2006. - 478, [1] с. - Бібліягр.: с. 469-470.

2. Петрова, Анна Николаевна. Сценическая речь / А. Н. Петрова. – Москва, 1981. – 191 с.

3. Петрова, Эмма Александровна.Искусство рассказа / Э. А. Петрова. – Ленинград, 1973. – 86 с.

4. Станиславский, Константин Сергеевич. Собрание сочинений. В 8 т. Т. 2 / К. С. Станиславский. – Москва : Искусство, 1954. (глава «Действие»).

5. Сценическая речь : учебное пособие для средних театральных и культурно-просветительных учебных заведений и институтов культуры / С. А. Аристархова [и др.] ; под ред. И. П. Козляниновой. - Москва : Просвещение, 1976. - 335, [1] с. : ил. - Библиогр. в конце частей, в подстроч. примеч. - Прил.: Образцы текстов для работы на начальных курсах.

6. Шагидевич, Альбина Александровна. Сценическая речь : учебное пособие для учащихся средних специальных учебных заведений культуры и искусства / А. А. Шагидевич. - Минск : Дизайн ПРО, 2000. - 287 с. - Библиогр.: с. 285-287 (59 назв.), библиогр. в подстроч. примеч. - Словарь: с. 283-284.

 

 

Тэма.5.Моўнае дзеянне ў вершаваных творах.

 

Пытанні:

1. Вершаваная мова: змест і форма.

2. Кампаненты вершаванай мовы (памер, рыфма, страфа, міжрадковая паўза, перанос).

3. Асновы вершаскладання ў майстэрстве выканаўцы.

 

Мэта:раскрыццё кампанентаў вершаванай мовы, узаемасувязі зместа і формы вершаваных твораў, значэння асноў вершаскладання ў майстэрстве выканаўцы.

Ключавыя паняцці:

Сілаба-танічная сістэма вершаскладання, рытм, памер, стапа, міжрадковая паўза, страфа, перанос, вершадзеянне.