Кантрольныя пытанні.

 

1. Якая роля знешняй тэхнікі мовы ў майстэрстве рэжысёра і выканаўцы?

2. Назавіце асноўныя элементы знешняй тэхнікі мовы.

3. Якія вы ведаеце віды і тыпы дыхання?

4. Што такое “фанацыйнае” дыханне? Назавіце яго якасці.

5. Што такое голас? Дайце характарыстыку асноўным якасцям голаса.

6. Што адносіцца да недахопаў моўнага голасу?

7. Што такое дыкцыя? Якія дыкцыйныя недахопы вы ведаеце?

8. Што такое арфаэпія?

9. Якія прыёмы дапамагаюць у авалоданні нормамі літаратурнага вымаўлення?

 

Практычныя заданні

 

1. Вывучыўшы асноўныя элементы тэхнікі мовы, скласці асабісты “моўны пашпарт”.

2. Скласці індывідуальны блок галасамоўнай “размінкі” накіраваны на выпраўленне моўных недахопаў у наступнай паслядоўнасці: гігіенічны і вібрацыйны масаж, артыкуляцыйная гімнастыка, дыхальная гімнастыка, дыкцыйны трэнінг, выпраўленне галасамоўных недахопаў.

3. Весці “антыслоўнік”, дзе фіксаваць словы, гукавы склад якіх скажаецца гаворачым.

4. Вывучаць па некалькі правіл “Арфаэпіі” і падмацоўваць іх тэкстамі.